Адбыўся 25.6—25.7.1928 у пас. Арэхаўск Аршанскага р-на. Прысутнічалі 31 дэлегат з рашаючым і 21 з дарадчым голасам ад амаль 2 тыс. членаў партыі Баранавіцкай, Беластоцкай, Брэсцкай, Віленскай, Гродзенскай і Пінскай акр. арг-цый КПЗБ. Выканком Камінтэрна на з’ездзе прадстаўляў В.С.Міцкявічус-Капсукас, КПП — В.Кастшэва, А.Варскі, Ю.Ленскі, Э.Прухняк, КП(б)Б — В.Г.Кнорын, М.М.Галадзед, КСМЗБ — М.А.Давідовіч. Прысутнічаў таксама прадстаўнік ад КПЗУ. Парадак дня: справаздачы ЦК КПП (Кастшэва); ЦККПЗБ (С.Т.Мілер); ЦК КСМЗБ (Давідовіч); паліт. сітуацыя і задачы партыі [І.К.Лагіновіч (П.Корчык)]; аб рабоце ў вёсцы, у прафсаюзах, сярод моладзі; арганізац.пытанні. З’езд прызнаў паліт. лінію ЦККПЗБ, як і ЦК КПП, у асн. правільнай. Адначасова канстатаваў, што фактычная падтрымка ЦК КПП і ЦККПЗБваен. перавароту Ю.Пілсудскага ў маі 1926 з’явілася гал. прычынай узнікнення фракцыйнай барацьбы ў кіраўніцтве партыі. Як дадатны момант падкрэслівалася, што ў справаздачны перыяд партыя зрабіла буйны крок на шлях бальшавізацыі, вырасла ідэйна, палітычна і арганізацыйна. У якасці тактычнай лініі КПЗБ упершыню прызнавалася неабходнасць узмацнення барацьбы ў абарону дэмакр. правоў і свабод, разгортвання масавага руху на аснове патрабаванняў дэмакр. характару. Перад партыяй была пастаўлена задача заваяваць большасць пралетарыяту, асабліва ў буйных прамысл. цэнтрах, ствараць на ф-ках і з-дах ячэйкі КПЗБ, узмацніць барацьбу за 8-гадзінны рабочы дзень, павышэнне зарплаты і інш. У сял.пытанні з’езд указаў на неабходнасць спалучэння барацьбы прац. сялянства за зямлю без выкупу з неадкладнымі патрэбамі і клопатамі сялян. У пытаннінац.-вызв. руху адзначалася, што КПЗБ арганізуе барацьбу прац. мас пад лозунгам самавызначэння Зах. Беларусі аж да аддзялення ад Польшчы і ўз’яднання з БССР у адзінай сав. дзяржаве. З’езд выбраў ЦККПЗБ: чл. А.А.Альшэўскі, М.А.Блінчыкаў, С.Я.Будзінскі, С.К.Гарбуз, Г.М.Дуа, А.У.Канчэўскі, Лагіновіч, Мілер, М.Л.Перавалоцкі, А.М.Розенштайн, А.С.Славінскі; канд. ў чл. Л.І.Родзевіч, М.М.Словік і інш.
Літ.:
Ладысев В.Ф. В борьбе за демократические права и свободы. Мн., 1988.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЛЬФСО́Н (Сямён Якаўлевіч) (8.6.1894, г. Бабруйск — 1941),
бел. філосаф. Акад.АН Беларусі (1928), праф. (1921). Скончыў Кіеўскі ун-т (1919). З 1921 праф.БДУ, з 1931 дырэктар Ін-та філасофіі і права, акад.-сакратар Аддз. грамадскіх навук АН Беларусі. Даследаваў пытанні гісторыі філасофіі, праблемы сям’і і шлюбу, навукі і культуры. Асн. працы «Інтэлігенцыя як сацыяльна-эканамічная катэгорыя» (1926), «Сучасная рэлігійнасць» (1930), «Супраць расавых тэорый» (1935), «Сям’я і шлюб у іх гістарычным развіцці» (1937) і інш.Чл.ЦВКБССР у 1929—38.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВА́РВАРСКІЯ ПРА́ЎДЫ (лац. Leges barbarorum літар. законы варвараў),
запісы звычаёвага правагерм. плямён, складзеныя паміж 5 і 9 ст. Забяспечвалі парадак жыцця ў варварскіх каралеўствах (гл.Варвары). Мелі форму судзебнікаў, тлумачылі пераважна пытанні суда і пакарання. Вядомыя Вестгоцкая (2-я пал. 5 ст.), Салічная (канец 5 ст.), Бургундская (пач. 6 ст.), Рыпуарская (6—7 ст.), Баварская (сярэдзіна 7 ст.), Алеманская (7—8 ст.) варварскія праўды. Паводле свайго характару да іх набліжаюцца візантыйскі Земляробчы закон (мяжа 7—8 ст.) і Руская праўда.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАГУШЭ́ВІЧ (Дзмітрый Георгіевіч) (н. 22.9.1940, Мінск),
бел. мовазнавец. Д-рфілал.н. (1993), праф. (1993). Скончыў Мінскі пед.ін-т замежных моў (1965; у 1961 выключаны за т.зв. антысавецкую дзейнасць, аднавіў навучанне ў 1964). З 1969 у Мінскім дзярж. лінгвістычным ун-це. Адзін з заснавальнікаў Беларускай асацыяцыі камунікатыўнай лінгвістыкі (з 1991 яе прэзідэнт). Распрацоўвае пытанні тэорыі моўных узроўняў («Адзінка, функцыя, узровень. Да праблемы класіфікацыі адзінак мовы», 1985), семантычнага сінтаксісу, прагмалінгвістыкі. Адзін з аўтараў «Практыкуму па параўнальнай тыпалогіі англійскай і рускай моў» (1988).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БО́АС ((Boas) Франц) (9.7.1858, г. Міндэн, Германія — 21.12.1942),
амерыканскі этнограф, антраполаг, лінгвіст. Праф. Калумбійскага ун-та ў Нью-Йорку (1899—1937). Удзельнічаў у экспедыцыях у Арктыку (1883—84). Большая ч.этнагр. прац прысвечана культуры і мовам індзейцаў паўн.-зах. ўзбярэжжа Паўн. Амерыкі і эскімосаў. Распрацаваў методыку фармальнага апісання індзейскіх моў. У шэрагу прац разглядаюцца агульныя пытанні этнаграфіі, антрапалогіі і археалогіі Амерыкі. Заклікаў да стацыянарнага палявога даследавання канкрэтных культур. Праціўнік расісцкіх тэорый, антыфашыст, чл. многіх арг-цый ліберальнай інтэлігенцыі ЗША, прыхільнік дэмакр. рэформаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́КТЫ КАРАЛЯ́ ПО́ЛЬСКАГА І ВЯЛІ́КАГА КНЯ́ЗЯ ЛІТО́ЎСКАГА АЛЯКСА́НДРА,
«Acta Aleksandra, króla polskiego, wielkiego księcia litewskiego i t.d. (1501—1506)», зборнік актаў Аляксандра. Выдадзены ў Кракаве ў 1927. Дакументы асвятляюць узаемаадносіны Польшчы з ВКЛ, Маскоўскай Руссю, Прусіяй, рымскай курыяй, Валахіяй, «Свяшчэннай Рымскай імперыяй», пытаннідзярж. і царкоўна-рэліг. уній. У зборы змешчаны праекты мірных дагавораў, пасольскія інструкцыі, дзярж. перапіска, дакументы соймаў. Большасць дакументаў на лац., частка на ням. і старабел. мовах; выяўлены ў архівах Варшавы, Кёнігсберга, Гданьска, Фраўэнбурга.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУБІ́НІН (Мікалай Пятровіч) (н. 4.1.1907, г. Кранштат Ленінградскай вобл., Расія),
савецкі генетык. Акад.АНСССР (1966; чл.-кар. 1946). Чл. шэрагу замежных АН. Скончыў Маскоўскі ун-т (1928). З 1932 працаваў у шэрагу н.-д. устаноў АНСССР, у 1966—81 дырэктар Ін-та агульнай генетыкі АНСССР. Адкрыў (разам з А.С.Сераброўскім) падзельнасць гена. Даследаваў эфект становішча гена, пытанні генетыкі папуляцый. Навук. працы па эвалюцыйнай, радыяцыйнай і касм. генетыцы, тэарэт. асновах селекцыі. Ленінская прэмія 1966.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ГО́ЛАС ВЁСКІ»,
газета. Выдавалася з 1.10.1941 да 16.6.1944 у Мінску на бел. мове з дазволу і пры дапамозе герм. улад. Распаўсюджвалася пераважна ў сельскіх раёнах акупіраванай тэр. Беларусі. Друкавала распараджэнні акупац. улад, прамовы А.Гітлера, А.Розенберга, В.Кубэ, тэндэнцыйна асвятляла падзеі на франтах 2-й сусв. вайны. Усхваляла гітлераўскі «новы аграрны парадак», аналізавала гасп. магчымасці бел. зямель, сял. жыццё ў замежных краінах. Асвятляла пытанні гісторыі і культуры Беларусі. Апублікавала раман «Насуперак лёсу» М.Дуброўскага (Р.Мурашкі). Выйшла 130 нумароў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖУЧЭ́НКА (Аляксандр Аляксандравіч) (н. 25.9.1935, г. Есентукі, Расія),
малдаўскі генетык. Акад.АН Малдовы (1976). Чл.-кар. Расійскай АН (1973). Скончыў Вышэйшы с.-г.ін-т імя В.Каларава (1960; Балгарыя). З 1960 у Малдаўскім НДІ арашальнага земляробства і агародніцтва (у 1967—76 дырэктар). У 1977—89 прэзідэнт АН Малдовы. Навук. працы па прыкладной генетыцы і тэарэт. асновах селекцыі с.-г. раслін (пытанні генетыкі памідораў, генетыка-біяхім. прыроды ўстойлівасці агароднінных культур да захворванняў, выкарыстання матэм. метадаў для прагназавання гетэрозісу).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРЛЮ́К (Анатоль Сямёнавіч) (16.4.1923, г. Гомель — 9.1.1997),
бел. філосаф. Д-рфілас.н. (1966), праф. (1967). Скончыў Гомельскі пед.ін-т (1948). З 1952 у Ін-це філасофіі АН Беларусі, з 1956 у Бел.політэхн. акадэміі. Даследаваў філас. праблемы прыродазнаўства, а таксама пытанні гісторыі філасофіі і атэізму.
Тв.:
О материалистических воззрениях в отечественной физике. Мн., 1957;
Очерки по научному атеизму. Мн., 1961;
Борьба материализма и идеализма в отечественной физике (II половина XIX и начало XX вв.). Ч. 1—2. Мн., 1959—60.