МАРТЫ́НАВА (Эльвіра Міхайлаўна) (н. 17.2.1923, г. Звянігародка Чаркаскай вобл., Украіна),
бел.літ.-знавец. Канд.філал.н. (1970). Скончыла Адэскі ун-т (1947), у 1949—60 працавала ў ім. У 1961—79 у Ін-це л-ры АН Беларусі. Даследуе праблемы сучаснага літ.працэсу, літ. ўзаемасувязей, маст. перакладу. Адзін з аўтараў кн. «Садружнасць літаратур» (1968), «Старонкі літаратурных сувязей» (1970), «Адзінства і ўзаемаўзбагачэнне» (1980).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАНДЭМІ́Я (ад грэч. pandēmia увесь народ),
катэгорыя інтэнсіўнасці эпідэмічнага працэсу, калі інфекц. хвароба пашырана сярод насельніцтва краіны, некалькіх краін ці кантынентаў. Ступень пашыранасці інфекц. хвароб абумоўлена ўспрымальнасцю чалавека да інфекцый, частатой зменлівасці ўзбуджальніка (напр., вірус грыпу), шляхамі перадачы інфекцыі (часцей узнікаюць П. інфекц. хвароб, што перадаюцца паветрана-кропельным шляхам), войнамі, эміграцыяй і інш. Апісаны П. чумы, халеры, грыпу, малярыі і інш. З сярэдзіны 20 ст. П. адсутнічаюць (за выключэннем грыпу). Гл. таксама Эпідэмія.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІСКУНО́Ў (Міхаіл Усцінавіч) (3.9.1914, г.п. Хатынец Арлоўскай вобл., Расія — 12.6.1991),
бел. вучоны ў галіне педагогікі. Д-рпед.н. (1976), праф. (1977). Скончыў Смаленскі пед.ін-т (1939), БПІ (1950), Мінскі пед.ін-т (1951). З 1962 у БДУ (у 1974—89 заг. кафедры). Навук. працы па праблемах выхавання, арг-цыі навуч.працэсу школьнікаў і студэнтаў.
Тв.:
Обучение и труд учащихся. Мн., 1975;
Актуальные проблемы вузовской и школьной педагогики. Мн., 1983 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛЕСКАЦЭ́ВІЧ (Мікалай Міронавіч) (н. 11.3.1941, в. Мінічы Ляхавіцкага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. вучоны ў галіне педагогікі. Канд.пед.н. (1989), праф. (1996). Засл. работнік адукацыі Беларусі (1991). Скончыў Мінскі пед.ін-т (1963). З 1965 у Бел.пед. ун-це (з 1985 заг. кафедры, з 1993 прарэктар). З 1999 узначальвае Рэсп.дзярж. інспекцыю сістэмы адукацыі Беларусі. Навук. працы па праблемах аптымізацыі вучэбна-выхаваўчага працэсу, арг-цыі н.-д. работы ў ВНУ, сучасных методыках выкладання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАСТО́РАВАЯ ІНВЕ́РСІЯ,
змена знакаў прасторавых каардынат часціц на процілеглыя: x→−x, y→−y, z→−z. Фіз. сэнс пераўтварэння П.і. звязаны з тым, што працэсы прыроды, абумоўленыя моцнымі і эл.-магн. ўзаемадзеяннямі, не змяняюцца пры П.і. — для ўсякага такога працэсу ў прыродзе ажыццяўляецца і працякае з той жа імавернасцю «люстрана адбіты» працэс і квантавамех. апісанне яго вядзе да існавання прасторавай цотнасці, якая захоўваецца пры моцных і эл.-магн. узаемадзеяннях. У слабых узаемадзеяннях такая сіметрыя адсутнічае (прасторавая цотнасць не захоўваецца).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЛЬВАЧО́Ў (Мікалай Іванавіч) (15.5.1922, в. Загор’е Ушацкага р-на Віцебскай вобл. — 18.6.1990),
бел. эпідэміёлаг. Д-рмед.н. (1965), праф. (1966). Скончыў Ваенна-марскую мед. акадэмію (Ленінград, 1945). З 1969 у Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў. Навук. працы па даследаванні эпідэміял.працэсу і распрацоўцы мерапрыемстваў для папярэджвання інфекцыйных і гнойна-запаленчых хвароб. На Беларусі арганізаваў вывучэнне эпідэміялогіі ўнутрыбальнічных інфекцый у родадапаможных і хірургічных стацыянарах.
Тв.:
Статистический метод в медицинской практике с применением микроЭВМ и персональных компьютеров. Мн., 1989 (разам з Л.І.Рымжа).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНІЗАГА́МІЯ (ад грэч. anisos неаднолькавы + ...гамія),
тып палавога працэсу, калі зліваюцца палавыя клеткі (гаметы), якія адрозніваюцца памерам, формай або паводзінамі пры зліцці. Напр., у некаторых водарасцяў анізагамія заключаецца ў зліцці мужчынскіх і жаночых гамет, адна з якіх менш рухомая або большая за другую. Часам гэты працэс наз.гетэрагаміяй, а паняцце «анізагамія» выкарыстоўваюць у адносінах да прасцейшых, якім у палавым працэсе ўласцівы капуляцыя і кан’югацыя. Для вышэйшых раслін і мнагаклетачных жывёл, а таксама для некаторых грыбоў характэрна аагамія. Гл. таксама Ізагамія.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БОКЛЬ ((Buckle) Генры Томас) (24.11.1821, Лі, графства Кент, Вялікабрытанія — 29.5.1862),
англійскі гісторык, сацыёлаг-пазітывіст. Прадстаўнік геагр. школы ў сацыялогіі. У асн. працы «Гісторыя цывілізацыі ў Англіі» (т. 1—2, 1857—61) крытыкаваў тэалагічную трактоўку гісторыі. Ставіў сваёй задачай адкрыць заканамернасці гіст.працэсу і паказаць іх дзеянне на прыкладзе шэрагу краін. Гал. фактарам гіст. развіцця лічыў разумовы прагрэс; асаблівасці гіст. развіцця розных народаў, тлумачыў уплывам геагр. асяроддзя, пераважна ландшафту.
Тв.:
Рус.пер. — Этюды. СПб., 1867;
Влияние женщин на успехи знания. 4 изд. СПб., 1900.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЙЗЕРМА́Н (Тэадор Ільіч) (н. 14.5.1914, с. Жоўцень Адэскай вобл.),
расійскі філосаф. Акад.АНСССР (1981, чл.-кар. 1968). Скончыў Маскоўскі ін-т філасофіі, л-ры і гісторыі (1938). Працаваў у МДУ, у Ін-це філасофіі АНСССР. Працы па гісторыі зах.-еўрап. філасофіі, тэорыі гіст.-філас.працэсу: «Праблемы гісторыка-філасофскай навукі» (1969, 2-е выд. 1982), «Асноўныя філасофскія кірункі» (1971), «Крызіс сучаснага ідэалізму» (1972) і інш.Чл. рэдкалегіі і адзін з аўтараў «Гісторыі філасофіі» (т. 1—6, 1957—65). Дзярж. прэмія СССР 1983.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРЭ́ЛІК (Любоў Мікалаеўна) (н. 16.3.1941, в. Хацяноўшчына Мінскага р-на),
бел. літаратуразнавец. Скончыла БДУ (1964). Канд.філал.н. (1973). Працавала настаўніцай, з 1971 у Ін-це л-ры АН Беларусі. Выступае ў друку па пытаннях сучаснага літ.працэсу, з артыкуламі, прысвечанымі творчасці П.Броўкі, М.Танка, П.Панчанкі, А.Пысіна, Р.Барадуліна. Аўтар манаграфій «Аляксей Пысін» (1981), «Зямля бацькоў дала мне права» (1983), «Сатыры слова гнеўнае» (1989), «Праблемы сучаснай беларускай крытыкі» (1996; з Т.К.Грамадчанка і А.С.Гурскай).