расліны, якія шматразова цвітуць і пладаносяць напрацягу жыцця. Да П.р. належаць усе голанасенныя і большасць пакрытанасенных раслін. У флоры Беларусі П.р. — усе дрэвы і кусты, а таксама большасць травяністых шматгадовых раслін. Гл. таксама Монакарпічныя расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖАРДЗЯ́НКА,
рака ў Светлагорскім р-не Гомельскай вобл., правы прыток р. Бярэзіна (бас.р. Дняпро). Даўж. 25 км. Пл. вадазбору 375 км². Пачынаецца за 2 кмнаУ ад в. Славань. Асн. прыток — р. Чырка (злева). Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае. Рака жывіць Светлагорскае вадасх.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛЫ́Ш,
рака ў Бялыніцкім р-не Магілёўскай вобл., правы прыток р. Друць (бас.р. Дняпро). Даўж. 29 км. Пл. вадазбору 234 км². Пачынаецца наўсх. ускраіне в. Падкрэжнік. Цячэ ў межах Цэнтральнабярэзінскай раўніны. Асн. прыток — р. Ліпаўка (злева). Рэчышча каналізаванае напрацягу 2,4 км.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕРАЧА́НКА,
рака ў Пінскім р-не Брэсцкай вобл., правы прыток р. Ясельда (бас.р. Прыпяць). Даўж. 24,3 км. Пл. вадазбору 149 км². Пачынаецца за 2,5 кмнаПнЗ ад в. Выжлавічы, цячэ ў межах раўніны Загароддзе. Ад вытоку напрацягу 16,5 км рэчышча каналізаванае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕ́ЧНА, Сешня,
рака ў Шумілінскім р-не Віцебскай вобл., правы прыток р.Зах. Дзвіна. Даўж. 21 км. Пл. вадазбору 166 км². Выцякае з Дабееўскага воз. за 500 мнаПдУ ад в. Ільінцы, вусце каля в. Ярашова. Рэчышча ад вытоку напрацягу 7 км каналізаванае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАРНЯ́ЎКА,
рака ў Мінскім р-не, у бас.р. Дняпро. Даўж. 24 км. Пл. вадазбору 108 км². Пачынаецца напаўд. ускраіне в. Мацкі, упадае ў Заслаўскае вадасх.напаўд. ускраіне в. Сёмкава. Рэчышча на асобных участках напрацягу 8 км каналізаванае. Каля вёсак Юзуфова і Сялюты 2 плаціны і сажалкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖО́РНАЎКА,
рака ў Бярэзінскім р-не Мінскай вобл., правы прыток р. Бярэзіна (бас.р. Дняпро). Даўж. 29 км. Пл. вадазбору 125 км². Пачынаецца каля зах. ускраіны в. Жалезкава. Рэчышча каналізаванае ад вытоку напрацягу 13 км. Каналізаваны ўчастак наз. Смалярня.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛАТО́ЎКА,
рака ў Баранавіцкім р-не Брэсцкай вобл., правы прыток р. Мышанка (бас.р. Нёман). Даўж. 21 км. Пл. вадазбору 197 км². Пачынаецца каля в. Сваяшкі. Прыток — р. Навасадка. Напрацягу 12 км каналізаваная. Створана сажалка. Прымае сцёк з меліярац. каналаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРЭ́СА, Раса,
рака наПд Беларусі, у Старадарожскім і Любанскім раёнах Мінскай вобласці і Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці, правы прыток Пцічы (басейн Прыпяці). Даўжыня 128 км. Плошча вадазбору 3,6 тысяч км². Цячэ па Цэнтральнабярэзінскай раўніне, Прыпяцкім Палессі. Асноўныя прытокі: Таліца (справа), Солан, Нешчанка, магістральныя асушальныя каналы Слаўкавіцка-Ямінскі і Чавускі (злева).
Даліна на вялікім працягу невыразная, месцамі шырынёй 0,3—1 км. Пойма пераважна двухбаковая, ніжэй вёскі Падарэссе ў Старадарожскім раёне яе шырыня 0,1—1 км. Рэчышча амаль на ўсім працягу каналізаванае, шырыня ў вярхоўі 5—10 м, у ніжнім цячэнні 30—35 м. Берагі на натуральных участках нізкія. На перыяд веснавога разводдзя прыпадае 54%, летне-асенняй межані — 30% гадавога сцёку. Летне-асеннія паводкі кожны год, зімовыя радзей. Замярзае ў 2-й палове снежня, крыгалом у 3-й дэкадзе сакавіка. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 16,7 м³/с. Пасля пабудовы Арэскай меліярацыйнай сістэмы і Любанскага вадасховішча сцёк Арэсы значна зарэгуляваны. Крыніца водазабеспячэння сажалак рыбакамбіната «Любань». На рацэ горад Любань.