СЦЕПАНКО́ЎКанстанцін Пятровіч (н. 3.6.1928, с. Печаскі Хмяльніцкай вобл., Украіна),
украінскі акцёр. Нар.арт.СССР (1977). Скончыў Кіеўскі ін-ттэатр. мастацтва (1953). У 1955—68 у Кіеўскім т-ры імя Франко. Мастацтва С. адметнае псіхал. глыбінёй, вастрынёй і дакладнасцю малюнка ролі. З 1957 здымаецца ў кіно. Сярод лепшых роляў у кіно; Фёдар Лабачоў («Камісары», 1971), Фёдар Жухрай («Як гартавалася сталь», 1973), Каўпак («Дума пра Каўпака», 1974—78). Зняўся таксама ў фільмах: «Дзесяты крок» (1967), «Каменны крыж» (1968), «Сям’я Кацюбінскіх» (1971), «Мора» (1979), «Легенда пра княгіню Вольгу» (1983).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАРНЕ́НКАКанстанцін Усцінавіч (24.9.1911, с.Вял. Цесь Навасёлкаўскага р-на Краснаярскага краю, Расія — 10.3.1985),
савецкі паліт. і дзярж. дзеяч. Тройчы Герой Сац. Працы (1976, 1981, 1984). Скончыў Вышэйшую школу парт. арганізатараў пры ЦКВКП(б) (1945), Кішынёўскі пед.ін-т (1953). З 1929 на кіруючай камсамольскай, сав. і парт. рабоце ў Краснаярскім краі, Пензенскай вобл. і Малдавіі, з 1956 — у апараце ЦККПСС. Сакратар ЦККПСС (1976—84), чл. Палітбюро ЦККПСС (з 1978). З лют. 1984 ген. сакратар ЦККПСС, адначасова з крас. 1984 старшыня Прэзідыума Вярх. Савета СССР.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШУ́ІНКанстанцін Аляксандравіч (4.11.1913, с. Барысаўскае Яраслаўскай вобл., Расія — 13.6.1991),
бел. вучоны ў галіне агародніцтва. Д-рс.-г.н., праф. (1964). Скончыў Маскоўскую с.-г. акадэмію імя Ціміразева (1940). Працаваў у Бурацкім с.-г. ін-це. З 1961 заг. кафедры агародніцтва БСГА. Навук. працы па агратэхніцы і арашэнні агароднінных культур, вырошчванні агародніны ў ахаваным грунце.
Тв.:
Овощные культуры. Мн., 1974;
Производство овощей в Нечерноземье. Л., 1982 (разам з І.Ц.Дударавым, П.С.Міранцовым);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУРЭ́ЙЧЫККанстанцін Пятровіч (н. 20.8.1947, г.п. Смілавічы Чэрвеньскага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне інфарм. тэхналогій. Д-ртэхн.н. (1990). Скончыў Мінскі радыётэхн. ін-т (1973), дзе працаваў у 1975—77. У 1977—92 у БДУ. З 1996 у Бел. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі. Навук. працы па інфарм.-вымяральных сістэмах. Развіў новы навук. кірунак — імпульсную атамную спектраметрыю, стварыў новы клас спектральных прылад.
Тв.:
Импульсная атомная спектрометрия. Мн., 1989;
Газоразрядные источники света для спектральных измерений. Мн., 1987 (у сааўт);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБРА́МАЎ Максім Паўлавіч (17.1.1911, в. Хухарава Вялікаігнатаўскага р-на, Мардовія — 30.6.1973),
акцёр. Засл. арт. Беларусі (1955). З 1930 у т-рах Расіі. З 1947 у Магілёўскім, з 1949 у Брэсцкім абл.драм. т-рах. Вострахарактарны акцёр. Лепшым работам Абрамава ўласцівы жыццёвая праўда, зліццё з вобразам. Сярод роляў: Калеснікаў («Брэсцкая крэпасць» К.Губарэвіча), Калібераў («Выбачайце, калі ласка» А.Макаёнка), Гукан («Сэрца на далоні» паводле І.Шамякіна), Лабыш («Папараць-кветка» І.Козела), Заслонаў («Канстанцін Заслонаў» А.Маўзона), Яечня («Жаніцьба» М.Гогаля), Зыкаў («Зыкавы» М.Горкага), Прэзідэнт («Каварства і каханне» Ф.Шылера).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАСЮ́К Тамара Іванаўна (н. 6.7.1952, в. Хутаранка Гомельскага р-на),
бел. мастак дэкар.-прыкладнога мастацтва. Скончыла Беларускі тэатр.-маст.ін-т (1977). Выкладае ў Беларускім ун-це культуры (з 1992). Працуе ў галіне керамікі. Сярод работ: медалі «Гусоўскі», «Драздовіч» (абодва 1975), дэкар. кампазіцыі «Белая» (1981) і «Дзяды» (1982), дэкар. маскі «Пінская шляхта» (1983), скульптуры «Чаканне», «Вандроўнік», «Дабрыня», «Лесавік», «Вадзянік», «Дамавік» (усе 1984—86), «Барбара Радзівіл» (1992), «Радзівіл Чорны» (1993) і інш., дэкар. пластыка «Вечнасць» (1987) і «Канстанцін і Алена» (1990), дэкар. вазы «Свянцянскае зелле», «Ахвярнік», «Вечар», «Краявід» (усе 1988—90).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЫ́КАЎКанстанцін Міхайлавіч (20.1.1886, г. Чухлама Кастрамской вобл., Расія — 13.5.1959),
савецкі фізіёлаг. Акад.АНСССР (1946) і АМН (1944). Засл. дз. нав. Расіі (1940). Скончыў Казанскі ун-т (1912). З 1921 у Ін-це эксперым. медыцыны, з 1950 дырэктар Ін-та фізіялогіі імя Паўлава АНСССР. Вучань І.П.Паўлава. Навук. працы па фізіялогіі стрававання, хім. перадачы ўзбуджэння ў нерв. цэнтрах, інтэрацэпцыі. Даследаваў уздзеянне кары галаўнога мозга на ўнутр. органы. Дзярж. прэмія СССР 1946. Прэмія імя Паўлава АНСССР 1939.
Тв.:
Избр. произв.Т. 1—3. М., 1953—58;
Кортико-висцеральная патология. Л., 1960 (разам з І.Ц.Курцыным).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАНЬКЕ́ВІЧКанстанцін Фёдаравіч (24.12.1905, г. Адэса, Украіна — 24.2.1984),
украінскі кампазітар, дырыжор, педагог. Нар.арт.СССР (1954). Скончыў Адэскі муз.-драм.ін-т (1929). З 1929 выкладаў у Адэскай (праф. з 1948, рэктар у 1944—51), у 1953—69 — у Кіеўскай кансерваторыях. У 1956—67 старшыня праўлення Саюза кампазітараў Украіны. Сярод твораў: оперы «Трагедыйная ноч» (1935), «Багдан Хмяльніцкі» (1951), «Назар Стадоля» (1960), балет «Лілея» (1939); 2 сімфоніі; сімф. паэма «Тарас Шаўчэнка», (1939), камерныя, хар. творы, музыка да драм. спектакляў і кінафільмаў. Дзярж. прэмія Украіны імя Т.Шаўчэнкі 1978.
Літ.:
Михайлов М.М. Констянтин Данькевич. 2 вид. Київ, 1974.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКСА́КАЎКанстанцін Сяргеевіч (10.4.1817, с. Новааксакава Арэнбургскай губ. — 19.12.1860),
расійскі гісторык, філолаг, паэт і публіцыст, адзін з ідэолагаў славянафілаў. Сын С.Ц.Аксакава. Скончыў Маскоўскі ун-т (1835). Гал. асаблівасць Расіі бачыў у абшчынным ладзе, гарманічным суіснаванні дзвюх рухаючых сіл гісторыі — народа («зямлі») і дзяржавы («улады»), парушаных рэформамі Пятра I. Выступаў за адмену прыгоннага права і за ліберальныя пераўтварэнні. Яго вершы («Вяртанне», «Пятру», «Масква», «Свабоднае слова») і п’есы «Вызваленне Масквы ў 1612 годзе» (1848), «Алег каля Канстанцінопаля» (1858)] прасякнуты рамантычна-славянафільскім духам. Выступаў супраць крытычнага кірунку ў рус. л-ры. Даследаваў нац. асаблівасці грамат. ладу рус. мовы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВО́ЙНЫ-ЯСЯНЕ́ЦКІЯ,
дзяржаўныя дзеячы ВКЛ, шляхецкі род герба «Гакі». Паходзяць ад віцебскіх баяр Рамейкавічаў. Сын аднаго з іх, Война Богушавіч Рамейка, у сярэдзіне 16 ст. валодаў маёнткам Ясянец на р. Сэрвач у Новагародскім (Навагрудскім) пав. Яго нашчадкі — павятовая шляхта ў Віцебскім, Новагародскім і Мазырскім пав. — карысталіся прозвішчам Войны-Ясянецкія (зрэдку з дадаткам старога прозвішча Рамейка). З іх Ян (Іван) у канцы 16 ст. быў намеснікам віцебскага ваяводы, Фёдар Мацвеевіч у 1634 валодаў маёнткам Ласосіна, Канстанцін у 1633—35 быў пісарам земскім віцебскім, Аляксандр (?—1698) быў войскім віцебскім, кашталянам новагародскім (1684).