назва дзесяці матэм. знакаў: 0, 1, 2, 3, 4, 5, 6, 7, 8, 9, здапамогай якіх па дзесятковай сістэме лічэння запісваюцца любыя лікі. Узніклі ў Індыі (не пазней як у 5 ст.), у Еўропе вядомыя з 10—13 ст.зараб. крыніц (адкуль і назва).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СПЕКТРАМЕ́ТРЫЯ (ад спектр + ...метрыя),
раздзел спектраскапіі, звязаны з вымярэннем залежнасці інтэнсіўнасці светлавых патокаў ад даўжыні хвалі святла. Для вывучэння гэтай залежнасці ў С. выкарыстоўваюць метад параўнання інтэнсіўнасці светлавога патоку да яго ўзаемадзеяння з доследным рэчывам і пасля ўзаемадзеяння. Гэтыя вымярэнні выконваюцца здапамогайспектрометраў (монахраматараў) і інш.спектральных прылад.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІБРАЎШЧЫЛЬНЕ́ННЕ БЕТО́НУ,
ушчыльненне бетону вібрацыяйз мэтай лепшага запаўнення формы або апалубкі. Бывае аб’ёмнае (на вібрапляцоўках), унутранае (глыбіннае), паверхневае і камбінаванае (напр., вібраштампаванне рабрыстых панэлей, абалонак, лесвічных маршаў, іншых жалезабетонных вырабаў складанага профілю здапамогай вібраштампаў). Эфектыўнасць вібраўшчыльнення бетону характарызуецца амплітудай і частатой ваганняў, працягласцю вібрыравання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КВА́РЦАВЫ ГАДЗІ́ННІК,
асабліва дакладны гадзіннік, у якім для адліку часу выкарыстоўваюцца ваганні кварцавага рэзанатара. Ваганні рэзанатара ўзбуджаюцца кварцавым генератарам. К. г. мае таксама дзялільнік частаты (дазваляе атрымліваць нізкачастотныя сігналы дакладнага часу) і лічыльнік імпульсаў. Здапамогай К. г. вымяраюць інтэрвалы часу з адноснай хібнасцю да 10−10.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛА́ЗМЕННАЯ ПЕЧ,
від электрычнай печы, у якой у якасці крыніцы цяпла выкарыстоўваецца нізкатэмпературная (104К) плазма, што атрымліваецца здапамогайплазматрона. У П.п. выплаўляюць сталь. пераплаўляюць каляровыя і інш. металы, сплавы, вырошчваюць метал. монакрышталі, перапрацоўваюць чыстыя рэчывы.
Плазменная печз керамічным тыглем для плаўкі металу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛАНмясцовасці,
адлюстраванне мясцовасці на паперы, звычайна ў маштабе ад 1 : 500 да 1 : 10 000, без уліку крывізны зямной паверхні. Мае шмат агульнага з буйнамаштабнай тапаграфічнай картай (гл.Тапаграфія). Ствараецца здапамогайгеадэзічных прылад і інструментаў, нярэдка выкарыстоўваецца аэрафотаздымка. Прыблізны П. робіцца на аснове вокамернай здымкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СПЕЦЫЯ́ЛЬНЫЯ ФУ́НКЦЫІў матэматыцы,
функцыі розных спец. класаў, якія не выражаюцца праз элементарныя функцыі. Прадстаўляюцца здапамогайспец. шэрагаў або інтэгралаў. Асн. С.ф. з’яўляюцца рашэннямі лінейных дыферэнцыяльных ураўненняў 2-га парадку з пераменнымі каэфіцыентамі, напр., гіпергеам., цыліндрычныя, сферычныя, шаравыя функцыі Часам да С.ф. адносяць трансцэндэнтныя функцыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТЭНАГРАФІ́ЧНАЯ МАШЫ́НА,
друкарская машына для стэнаграфіі. На ёй здапамогай клавішаў вусная мова запісваецца на рухомую папяровую стужку звычайнымі літарамі і іх спалучэннямі (акордамі), а не стэнаграфічнымі знакамі. Скорасць запісу 120—150 слоў за мінуту. З развіццём магнітнага запісу і паяўленнем дыктафонаў С.м. страцілі сваё значэнне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТЭРЭАФОТАГРАММЕТРЫ́Я (ад стэрэа... + фотаграмметрыя),
раздзел фотаграмметрыі, які вывучае геаметрычныя ўласцівасці стэрэапар фотаздымкаў і метады вызначэння памераў, формы, прасторавага становішча прадметаў на іх. Адрозніваюць С. аэра-, касм. і наземную. Даследаванні па С. праводзяць здапамогай оптыка-мех., электронных стэрэафотаграмметрычных прылад і комплексаў (з камп’ютэрамі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРАПАФІ́ТЫ [ад грэч. tropos паварот, змена + ...фіт(ы)],
расліны, Якія прыстасаваліся да жыцця ў абласцях з рэгулярнай зменай вільготнага і сухога сезонаў. Водна-цеплавы баланс падтрымліваюць здапамогай арыентацыі лісця, зменай буйнога лісця на дробнае і іх скідваннем у неспрыяльных умовах. Сустракаюцца сярод розных жыццёвых форм раслін.