бел. пісьменнік пач. 20 ст. Па адукацыі ўрач. Працаваў у г. Новачаркаск (Расія). Аўтар апавяданняў «У дому лепей» (1911) пра цягу селяніна да роднай зямлі і «Амерыканец» (1912), герой якога вярнуўся з Амерыкі і хоча перайначыць жыццёбел. мужыка на лепшы лад. Гэтыя творы высока ацэнены Я.Купалам (арт. «Агляд кніг», 1913), які падкрэсліваў іх прастату і шчырасць, уменне «нязначным спосабам падсунуць чытачу маральную навучку, паказаць добрую незавілую сцежку к лепшаму жыццю», і М.Багдановічам, які ў арт. «За тры гады» (1913) адзначыў, што «асабліва вызначаецца Новіч, каторы першы паспрабаваў напісаць вялікую рэч прозай па-беларуску».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СА́ЙМАНС (Simons) Генры Калверт (1899—1946),
амерыканскі вучоны-эканаміст. Адзін з заснавальнікаў Чыкагскай школы ў палітэканоміі, прыхільнікі якой выступалі за захаванне «чыстай канкурэнцыі» і лічылі непажаданым дзярж. ўмяшанне ў эканам.жыццё. З 1939 праф. Чыкагскага ун-та. Навук. працы па праблемах развіцця грашова-крэдытнай сістэмы, бюджэтна-фін. і падатковай палітыкі. Аўтар твораў «Эканамічная палітыка для свабоднага грамадства» (1948), «Федэральная пачатковая рэформа» (1950) і інш. Прапанаваў банкаўскую рэформу (1930-я г.), якая прадугледжвала скарачэнне грашовага абароту, спыненне абясцэньвання грошай і прадухіленне банкруцтва банкаў. Распрацаваў праект рэформы, паводле якой асн. крыніцай федэральных даходаў станавіўся падаходны падатак з грамадзян (20% ад усіх відаў даходаў) і скарачаліся ўскосныя падаткі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«СЯЛЯ́НСКАЯ ПРА́ЎДА»,
заходнебеларуская газета. Выдавалася з 28.9 да 17.12.1924 у Вільні на бел. мове 3 разы на тыдзень. Рэдактар А.Войцік. Выкрывала палітыку польскага ўрада ў дачыненні да працоўных і нац. меншасцей. Паказвала партыз. рух у Зах. Беларусі, нацэльвала масы на адстойванне сваіх паліт. і эканам. правоў, на змаганне забел. школу, асвету, кааператывы. Крытыкавала бел. праўрадавых паліт. дзеячаў, творцаў «Беларускага грамадзянскага сабрання» С.Валэйшы, «Тымчасовай беларускай рады» Паўлюкевіча і інш. Асвятляла грамадска-паліт.жыццё ў БССР. Змяшчала артыкулы Дрыгавіча (У.Талочкі), Я.Маразовіча, інтэрв’ю М.Чарвякова з А.Пшчолкам, рэцэнзіі на пастаноўкі Бел.драм. майстроўні і інш. Выйшлі 34 нумары. Забаронена польскімі ўладамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦІТО́Ў Канстанцін Маркавіч (26.10.1905, с. Сачкавічы Клімаўскага р-на Бранскай вобл., Расія — 13.4.1972),
рускі паэт, перакладчык. Скончыў Ленінградскі ун-т (1937). Друкаваўся з 1927. У зб-ках паэзіі «Выступленне ў дарогу» (1941), «Салдацкія радкі» (1947), «Шукальнікі» (1956), «Сэрца зямлі» (1958), «Проста пра любоў» (1970), «Сляды на водмелі» (1972) услаўленне чалавека-працаўніка, гераізму сав. воінаў у Вял.Айч. вайне, хараства прыроды, дружбы, кахання. Яго творы вызначаюцца лірызмам, маляўнічасцю дэталей, разнастайнасцю жанраў, многія напісаны ў сюжэтна-баладнай форме. Аўтар тэкстаў песень, кніг для дзяцей. На рус. мову пераклаў творы бел. паэтаў, трылогію Р.Сабаленкі «Іду ў жыццё» (1963).
бел. паэтэса, перакладчыца. Скончыла Ташкенцкі пед.ін-т (1957), Літ.ін-т імя М.Горкага ў Маскве (1962). З 1962 жыве ў Мінску. Друкуецца з 1953. Піша на рус. мове. У паэт. зб-ках «Жанчына пад яблыняй» (1962), «Маладзік» (1965), «Клічу!» (1974), «Еўразія» (1979), «Апошняе развітанне» (1983) і інш. неспакой зажыццё на свеце, станаўленне чалавека як асобы, злітнасць з прыродай. Перакладае на рус. мову творы Я.Коласа, Я.Купалы, М.Танка, А.Вярцінскага, Н.Тулупавай і інш. Асобныя вершы Я. пакладзены на музыку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАСПУ́ЦІН (сапр.Новых) Рыгор Яфімавіч
(1864?, 1865? ці 1872, с. Пакроўскае Яркоўскага р-на Цюменскай вобл., Расія — 30.12.1916),
фаварыт рас. імператара Мікалая II і імператрыцы Аляксандры Фёдараўны. Сібірскі селянін, мянушку Р. атрымаў за разгульнае жыццё. У 1904—05 набыў папулярнасць у вышэйшых колах пецярб. арыстакратыі, з 1907 пры царскім двары як «празорлівец» і цудоўны лекар-«збавіцель». Р. абяцаў малітвамі вылечыць хворага на гемафілію царэвіча Аляксея і паслаць «боскую ласку» на дзярж. справы цара. Меў неабмежаваны ўплыў на царскую сям’ю, за хабар аказваў «пратэкцыі». Паводле яго парад прызначаліся і змяняліся вышэйшыя асобы дзярж. і царк. кіравання. «Распуціншчына» моцна падарвала прэстыж самадзяржаўя напярэдадні Лют. рэвалюцыі 1917. Р. забіты змоўшчыкамі-манархістамі Ф.Ф.Юсупавым, У.М.Пурышкевічам і вял.кн. Дзмітрыем Паўлавічам.
Літ.:
Пуришкевич В.М. Дневник «Как я убил Распутина». М., 1990;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САДАВЯ́НУ (Sadoveanu) Міхаіл (5.11.1880, г. Пашкані, Румынія — 19.10.1961),
румынскі пісьменнік, грамадскі дзеяч. Чл.Рум. акадэміі (з 1921). Скончыў Нацыянальны ліцэй у Ясах (1900). Друкаваўся з 1897. Аўтар сац. раманаў «Вуліца Лэпушняну. Хроніка 1917 г.» (1921), «Плыў млын па Сірэце» (1925), у якіх крытыка тагачаснага грамадства. Стваральнік рум.гіст. рамана, у т. л. «Жыццё Штэфана Вялікага» (1934), трылогіі «Браты Ждэр» (1935—42) пра барацьбу рум. народа занац. незалежнасць. У аповесці «Мітра Какор» (1949, Залаты медаль міру 1950) і гіст. рамане «Нікаарэ Падкова» (1952) роздум пра гіст. шляхі сялянства. Аўтар шматлікіх зб-каў апавяданняў і публіцыстыкі. На бел. мову асобныя яго творы пераклаў Л.Салавей. Міжнар. Ленінская прэмія «За ўмацаванне міру паміж народамі» 1960.
Тв.:
Бел.пер. — Выбр. творы. Мн., 1954;
Рус.пер. — Избр. произв.М., 1957;
Избранное. М., 1980.
Літ.:
Кожевников Ю.А. Михаил Садовяну. М., 1960;
Ройзман П.И. Михаил Садовяну: Биобиблиогр. указ. М., 1962.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯРМО́ЛАЎ Аляксей Пятровіч (4.6.1777; Масква — 23.4.1861),
расійскі ваен. і дзярж. дзеяч. Ген. ад інфантэрыі (1818) і артылерыі (1837). Вучыўся ў Маскоўскім універсітэцкім шляхетным пансіёне. З 1791 у арміі. Удзельнік вайны з Рэччу Паспалітай (1794), персідскага паходу (1796). У 1798, як удзельнік Смаленскага афіцэрскага паліт. гуртка, арыштаваны і высланы «на вечнае жыццё» ў Кастраму. У 1801 вернуты са ссылкі. Вызначыўся ў войнах з Францыяй 1805—07. У вайну 1812нач. штаба 1-й Зах. арміі, нач. штаба аб’яднаных армій. У час замежных паходаў 1813—14 нач. артылерыі саюзных армій, камандаваў дывізіяй, корпусам. З 1816 камандзір Асобнага Груз. (пазней Каўк.) корпуса, галоўнакамандуючы ў Грузіі ў час Каўк. вайны і адначасова ў 1827 надзвычайны і паўнамоцны пасол у Іране. Праводзіў жорсткую палітыку на Паўн. Каўказе. За заступніцтва за дзекабрыстаў у 1827 звольнены ў адстаўку. У час Крымскай вайны 1853—55 быў выбраны нач. Маскоўскага губ. апалчэння.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБРА́ДАВІЧ (Обрадовић) Дасітэй (да манаства Дзімітрый; каля 1739, в. Чакава, Югаславія — 28.3.1811),
сербскі пісьменнік і асветнік, пачынальнік новай сербскай л-ры на нар. мове. Першы міністр асветы Сербіі (1811). Вучыўся ў Гале, Лейпцыгу, Вене. Вандраваў па Еўропе, у 1787 быў на Беларусі (г. Шклоў). У 1808 арганізаваў т.зв. Вялікую школу ў Бялградзе (пазней ун-т). У філас. і павучальных творах «Пісьмо да Харалампія» (1782), «Парады цвярозага розуму» (1784), «Байкі» (1788), «Збор розных павучальных рэчаў...» (1793), аўтабіягр. рамане «Жыццё і прыгоды Дзімітрыя Абрадавіча...» (ч. 1—2, 1783—88) выкрываў абскурантызм, змагаўся за рацыяналізм мыслення і гуманізм, адстойваў неабходнасць усеагульнай адукацыі, заклікаў паўд. славян да адзінства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕРГЕЛЬСО́Н Давыд Рафаілавіч (12.8.1884, с. Сарны Чаркаскай вобл., Украіна — 12.8.1952),
яўрэйскі пісьменнік. Дэбютаваў аповесцю «Вакол вакзала» (1909). Вытанчаны псіхалагізм Бергельсона выявіўся ў раманах «Пасля ўсяго» (1913), «Адыход» (1920), дзе аўтар даў шырокі малюнак жыцця розных пластоў яўр. буржуазіі, паказаў розныя лёсы яўр. інтэлігенцыі. У 1921 выехаў за мяжу, жыў у Берліне. Тэма правамернасці Кастр.рэв. і грамадз. вайны — у рамане «Мера строгасці» (1926—27) і зб. апавяданняў «Бурныя дні» (1927). У 1929 вярнуўся ў СССР. Раман «На Дняпры» (кн. 1—2, 1932—40) — эпапея пра жыццё і барацьбу нар. мас на пач. 20 ст. Рэпрэсіраваны, рэабілітаваны пасмяротна.