газета. Выдавалася з сак. 1991 да крас. 1996 у Мінску на бел., рус. і англ. мовах Бел.сац.-экалагічным саюзам «Чарнобыль». Засн. як штотыднёвік, выходзіла неперыядычна. Адлюстроўвала сац.-паліт. і экалагічныя пытанні, праблемы Чарнобыля, выступала за вырашэнне нац. праблем. Карысталася падтрымкай пісьменнікаў і вучоных розных краін свету. Выйшлі 132 нумары.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ПОЛЕ́ССКИЙ ЛИСТО́К»,
нелегальная бальшавіцкая газета. Выдавалася з вер. 1904 да сак. 1905 Палескім к-там РСДРП на рус. мове. Першы нумар выйшаў пад назвай «Листок Полесского комитета». Асвятляла рэв. падзеі ў Расіі і Беларусі. Надрукавала паведамленне аб стварэнні Палескага к-таРСДРП, справаздачу аб распаўсюджванні ў 1904 парт. л-ры, матэрыялы, прысвечаныя рэв. руху сялян.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«РА́НІЦА»,
газета для дзяцей школьнага ўзросту і падлеткаў. Выдаецца з кастр. 1929 у Мінску на бел. мове штотыднёва; наз. «Піянер Беларусі». З 1994 сучасная назва. Асвятляе пытанні гісторыі Беларусі, адраджэння нац. культуры; патрыят., працоўнага, фіз., эстэт. выхавання дзяцей і падлеткаў, расказвае пра дзейнасць дзіцячых згуртаванняў і арг-цый у школах і дзіцячых установах рэспублікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«БЕЛАРУ́С»
(«Biełarus»),
штотыднёвая грамадска-паліт., літ.-маст. і рэліг.-асветная каталіцкая газета нац.-дэмакр. кірунку. Выдавалася з 13(26).1.1913 да 30.7(12.8).1915 у Вільні на бел. мове, друкавалася лацінкай. Была разлічана пераважна на каталіцкую частку бел. сялян і інтэлігенцыі. Рэдактары-выдаўцы: А.І.Бычкоўскі, з № 5 за 1914 Б.А.Пачопка. Друкавала артыкулы на эканам., паліт. і с.-г. тэмы, казанні святароў на тэмы маралі і педагогікі, жыціі святых, малітвы. Асаблівасць бел. адраджэнскай ідэі ў газ. «Беларус» — адзінства нац. культуры, асветы і хрысціянскай веры. Арыентавалася на сац. гармонію і вясковы, сялянскі лад жыцця, не прымала класавай барацьбы і сацыяліст. ідэі. Выступала за паступовае вырашэнне асн.сац. праблем праз асвету на роднай мове, выкарыстанне прагрэс. метадаў гаспадарання. У 1-ю сусв. вайну займала памяркоўную «патрыятычную» і «абарончую» пазіцыі, заклікала дапамагаць салдацкім сем’ям. Друкавала літ. творы А.Гаруна (пад псеўд. А.Сумны), А.Паўловіча, А.Зязюлі, Г.Леўчыка, К.Сваяка і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«БЕЛАРУ́СКАЕ ТЭЛЕБА́ЧАННЕ І РА́ДЫЁ»,
штотыднёвая газета. Выдаецца з 1957 у Мінску на бел. мове. Да 1960 наз. «Гаворыць Мінск», у 1960—70 — «Беларускае радыё і тэлебачанне», з 1970 сучасная назва. Друкуе тэле- і радыёпраграмы, якія трансліруюцца і рэтрансліруюцца на Беларусі па 19 каналах, анонсы тэле- і радыёперадач, інтэрв’ю з іх удзельнікамі і стваральнікамі, тэхн. кансультацыі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«БЕЛАРУ́СКІ ЧАС»,
газета прафесійных саюзаў Беларусі. Выходзіць з 27.10.1989 у Мінску на бел. і рус. мовах. Асвятляе дзейнасць Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. Аналізуе эканам. становішча на прадпрыемствах і ўстановах краіны, перадавы вопыт (у т. л. замежны) арганізацыі вытворчасці, сац. абароны працоўных. Друкуе матэрыялы па пытаннях жыллёвага буд-ва, прыватызацыі, транспарту, зарплаты, беспрацоўя і інш. Дае юрыд. кансультацыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«БЕЛОРУ́ССИЯ»,
штотыднёвая грамадска-палітычная газета. Выдаецца з лют. 1995 у Мінску на рус. мове. Асвятляе грамадска-паліт. падзеі на Беларусі і за яе межамі, аналізуе эканам. становішча краіны. Закранае пытанні культуры, асветы. Друкуе матэрыялы на гіст., маральна-этычныя, сямейна-быт. тэмы. Мае рубрыкі: «Лёсы людскія», «Так і жывём», «Жанчыны Беларусі», «Побач з цікавым суразмоўцам», «Крымінал» і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«БЕЛОРУ́ССКАЯ ПРА́ВДА»,
газета Палітаддзела РВСЗах. фронту. Выдавалася з 17.5 да 17.6.1920 у Смаленску на рус. мове як орган партызан-камуністаў. Выданне газеты было абумоўлена падрыхтоўкай летняга контрнаступлення Чырв. Арміі. Распаўсюджвалася сярод мясц. насельніцтва на тэрыторыі, акупіраванай польск. войскамі. Друкавала матэрыялы інфармацыйна-інструкцыйнага характару, нататкі пра ход партыз. барацьбы, вершы і сатыр. куплеты пра польск. захопнікаў і інш.
штодзённая газета бальшавіцкага кірунку. Выдавалася з 27.10(9.11) да канца ліст. 1917 у Мінску на рус. мове. Друкавала загады і распараджэнні Ваенна-рэв. камітэта. Засяроджвала салдат на неабходнасці барацьбы з рэакц. генералітэтам у Стаўцы Вярх. галоўнакамандуючага. Пісала пра ход барацьбы за ўладу з к-тамі выратавання рэвалюцыі, антыбальшавіцкай прэсай і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ЗАРЯ́»,
грамадска-паліт.газета. Выходзіць з 1939 у Брэсце 3 разы на тыдзень на рус. і бел. мовах. У 1939 наз. «Рабочий», у маі 1943 — ліп. 1944 выдавалася ’падпольна. Асвятляе падзеі грамадска-паліт., эканам. і культ. жыцця Брэстчыны. Змяшчае на літ. старонках «Заранка» маст. творы, «Далягляд» — матэрыялы па л-ры і мастацтве, гіст.-культурнай спадчыне.