МАЦВЕ́ЕЎ Уладзімір Аркадзевіч (н. 13.3.1956, г. Віцебск),
бел. вучоны ў галіне інфекцыйных хвароб і педыятрыі. Д-рмед.н., праф. (1997). Скончыў Віцебскі мед.ін-т (1979), з 1982 працуе ў ім. Навук. працы па цытамегалавіруснай інфекцыі, імунапатагенезе, клінічнай імуналогіі, інфекц. хваробах дзяцей.
Тв.:
Инфекционные болезни у детей. Мн., 1997 (разамз А.П.Сушко, Л.М.Тупковай);
Цитомегаловирусная инфекция как фактор иммуносупрессии для детей первого года жизни // Эпидемиология и инфекционные болезни. 1998. № 6.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕРЖАЕ́ЎСКАЯ Вольга Іванаўна (12.11.1904, в. Бязуеў Рэчыцкага р-на Гомельскай вобл. — 13.5.1981),
бел. вучоны ў галіне энтамалогіі. Д-рбіял.н. (1974). Скончыла БДУ (1931). З 1949 у Ін-це біялогіі, Аддзеле заалогіі і паразіталогіі АН Беларусі. Навук. працы па фауне, экалогіі, марфалогіі лускакрылых насякомых (совак) і нематод — шкоднікаў с.-г. культур.
Тв.:
Нематоды главнейшых полевых культур БССР. Мн., 1953;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«МІНЧУ́К»,
кніжнае таварыства. Існавала ў снежні 1906—07 у Мінску. Мела на мэце выданне і распаўсюджванне бел. кніг і газет. Заснавальнікі Б.У.Куштэлян, У.І.Самойла, С.В.Скандракоў, А.А.Шабуня, К.Б.Шпакоўскі. Разамзгаз. «Наша ніва» выдала кірыліцай і лацінкай апавяданне Э.Ажэшкі «Гедалі» (1907). Рыхтавала да друку «Жалейку» Я.Купалы. Спыніла дзейнасць з-за адсутнасці сродкаў.
Літ.:
Александровіч С. Пуцявіны роднага слова. Мн., 1971. С. 133—134, 142—143.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЯБА́БА Антон, кіраўнік казацка-сялянскага атрада на Беларусі ў час антыфеадальнай вайны 1648—51. Родам зг. Карастышаў Кіеўскага ваяв. (цяпер у Жытомірскай вобл., Украіна). Летам 1648 атрад (загон) Н. дзейнічаў на тэр. ўздоўж р. Прыпяць, граміў маёнткі шляхты і каталіцкага духавенства. У вер. 1648 далучыўся да паўстаўшых гараджан Пінска, разамз імі 5—9.10.1648 абараняў горад ад войск ВКЛ на чале са стражнікам ВКЛ Мірскім. Больш дакладных звестак пра лёс Н. не выяўлена.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПО́ЛАЦКАЕ НАМЕ́СНІЦТВА,
афіцыйная назва Полацкай губерніз 12.5.1778 да 12.12.1796. Створана паводле ўказа ад 10.1.1778, разамз Магілёўскім намесніцтвам кіравалася адным царскім намеснікам — ген.-губернатарам. Падзялялася на Веліжскі, Віцебскі, Гарадоцкі, Дрысенскі, Дынабургскі, Люцынскі, Невельскі, Полацкі, Рэжыцкі, Себежскі і Суражскі паветы. На час утварэння ў П.н. было 11 гарадоў, 9 мястэчак, 3446 сёл, 8732 вёскі, пражывала 585,2 тыс.чал. У 1796 П.н. скасавана, яго тэр. ўвайшла ў склад Беларускай губерні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПО́РТА-ФРА́НКА, порт-франка (ад італьян. porto franco свабодны порт),
порт, горад або прыморская вобласць, у межах якіх дазваляецца свабодны, бязмытны ўвоз і вываз замежных тавараў. Прыкладам такой зоны ў 19 ст. служыла Адэса, якая на працягу 40 гадоў разамз прылеглай да яе тэрыторыяй была вылучана з агульнай мытнай тэр.Рас. імперыі. У гэтай зоне дазвалялася выгружаць, захоўваць, перапакоўваць і перапрацоўваць тавары без пошлін і абмежаванняў, пакуль іх не вывозілі ў глыб Расіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САРО́КІНА Тамара Цімафееўна (н. 1.1.1927, в. Улукаўе Гомельскага р-на),
бел. вучоны ў галіне псіхіятрыі. Д-рмед.н. (1978), праф. (1979). Скончыла Мінскі мед.ін-т (1950). З 1957 у Мінскім мед. ун-це (у 1973—89 заг. кафедры). Навук. працы па клініка-генет. параметрах шызафрэніі, палігеннай спадчыннай схільнасці да яе, расстройстве псіхікі ў жанчын у перыяд цяжарнасці.
Тв.:
Скрытая депрессия в практике врачей. Мн., 1981 (разамз У.Ф.Дзесятнікавым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІТКЕ́ВІЧ Міхаіл Васілевіч (н. 25.10.1949, г. Баранавічы Брэсцкай вобл.),
бел. вучоны ў галіне матэрыялазнаўства. Д-ртэхн.н. (1990), праф. (1993). Скончыў БПІ (1971). З 1978 у БПА. Навук. працы па праблемах і даследаванні дыфузійнага ўмацоўвання металарэзнага інструменту, тэхнал. аснасткі, дэталей машын у спецыялізаваных дыфузійна-актыўных парашковых асяроддзях.
Тв.:
Химико-термическая обработка инструментальных материалов. Мн., 1986 (у сааўт.);
Совмещенные процессы химико-термической обработки с использованием обмазок. Мн., 1987 (разамз Я.І.Бельскім).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКРЫ́ПАВА Ларыса Віктараўна (н. 30.5.1946, г. Кызыл, Расія),
бел. вучоны ў галіне паразіталогіі. Д-рбіял. навук (1997). Скончыла Кызыльскі ун-т (1973). З 1986 у Бел.НДІ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі. Навук. працы па пытаннях паразіталогіі і паразітарных хвароб.
Тв.:
Выявление очагов описторхоза в Белоруссии (у сааўт.) // Мед. паразитология и паразитарные болезни. 1991. №3;
Роль системы коммунального водоснабжения в распространении лямблиоза (разамз М.А.Раманенкам, Г.І.Навасільцавым) // Здравоохранение Беларуси. 1993. №3.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СО́БАЛЕЎ Уладзімір Фёдаравіч (н. 20.6.1941, Мінск),
бел. вучоны ў галіне тэхналогіі металаў. Д-ртэхн.н. (1992), праф. (1994). Скончыў БПІ (1963). З 1968 у БПА. Навук. працы па матэм. мадэліраванні фіз.-хім. працэсаў і ўласцівасцей метал.сістэм. Распрацаваў метады даследавання і прагназіравання ўласцівасцей сплаваў на аснове тэорыі распазнавання вобразаў, фіз. мадэлі крышталізацыі сплаваў.
Тв.:
О термодинамических характеристиках границ раздела микронеоднородности, определяющих взаимную растворимость компонентов двойных систем (разамз А.М.Чычко) // Расплавы. 1999. № 4.