КО́НУС (лац. conus ад грэч. kōnos), 1) у элементарнай геаметрыі — цела, створанае вярчэннем прамавугольнага трохвугольніка вакол аднаго з яго катэтаў. Аб’ём
, плошча бакавой паверхні S = πrl.
2) У аналітычнай геаметрыі — геам. месца прамых (утваральных), якія праходзяць праз зададзены пункт S (вяршыню) і перасякаюць зададзеную крывую (накіравальную). Калі накіравальная — акружнасць, а вяршыня артаганальна праектуецца ў яе цэнтр, тады атрымліваецца круглы ці прамы кругавы К.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЭ́ЙЦАР (ням. Kreuzer),
дробная нямецкая манета ў 15—19 ст. Выраб яе з серабра пачаўся ў Аўстрыі ў 1458—60. З 16 ст. К. — білонная манета, з 18 ст. — медная. На працягу 16 ст. чаканка К. пашырылася на Пд і часткова на Пн Германіі. У абарачэнні да канца 19 ст. У Рэчы Паспалітай ў 1615—18 для гандлю з Сілезіяй выпускалі трайны К., т. зв. «бём» (ад ням. Böhm грош).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАБУ́ДА Антон Антонавіч (н. 9.4.1923, в. Бакуны Пружанскага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. фізік. Д-рфіз.-матэм.н. (1989), праф. (1992). Засл. работнік нар. адукацыі (1992). Скончыў БДУ (1954), дзе працуе з 1957. Навук. працы па дыягностыцы нізкатэмпературнай плазмы і яе выкарыстанні ў электроніцы і мікраэлектроніцы, па метадах кантролю і аўтам. кіравання ў плазменнай тэхналогіі.
Тв.:
Радиофизика и электроника: Сб. науч. тр.Вып. 2. Мн., 1996 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАНГЕРГА́НСА АСТРАЎКІ́,
групы клетак падстраўнікавай залозы пазваночных, якія ўтвараюць яе эндакрынную частку. Названы імем ням. вучонага П.Лангерганса, які апісаў іх (1869). У кругларотых астраўковая тканка знаходзіцца ў сценках страўніка. Л.а. развіваюцца з трубчастых нарасцей пярэдняй кішкі і ў залежнасці ад віду жывёлы складаюцца з клетак некалькіх тыпаў: ȥ-, β-, δ-клетак. У ȥ-клетках утвараецца гармон глюкагон, у β-клетках — інсулін, у δ-клетках сінтэзуецца сакрацін і інш. гармоны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕ́ТНІЯ ПЕ́СНІ,
адзін з цыклаў каляндарна-абрадавай паэзіі. Вядомы пераважна славянам і балцкім народам. На Беларусі — узор традыц. сялянскай нар.-песеннай класікі. Уключаюць маляўнічыя паводле зместу купальскія песні і пятроўскія песні, у якіх паэтызуецца хараство прыроды ў пару яе найбольшага росквіту. Асобную групу ўтвараюць касецкія песні. Уласна летнімі лічацца жніўныя песні (разам з зажынкавымі і дажынкавымі), якія перадаюць атмасферу самай гарачай пары года ў жыцці сялянскай сям’і — жніва, цяжкай працы жняі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ЛЮД ПО́ЛЬСКІ», Сацыялістычнае таварыства «Люд польскі» (Stowarzyszenie Socjalistyczne Lud Polski),
польская эмігранцкая дэмакр.арг-цыя, якая дзейнічала ў 1881—82 у Швейцарыі. Засн. ў Жэневе групай польск. эмігрантаў на чале з Б.Ліманоўскім. Праграма «Л.п.» прадугледжвала адраджэнне Польшчы ў яегіст. межах і стварэнне дзяржавы на федэратыўных асновах, ідэю нац. вызвалення спалучала са справай сац. вызвалення шляхам рэвалюцыі. Арг-цыя «Л.п.» была ідэалаг. і арганізацыйнай папярэдніцай Польскай сацыяліст. партыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́КЛЕР (ням. Makler ад нідэрл. makelaar),
1) асоба, якая прафесійна займаецца пасрэдніцтвам у сферы куплі і продажу тавараў, каштоўных папер, страхавання і інш. 2) Біржавы пасрэднік (дылер, джобер), які купляе і прадае за свой кошт (у адрозненне ад брокера, які заключае здзелкі для кліентаў і за іх кошт). Біржавы М. — работнік, служачы біржы, які ўваходзіць у склад яе персаналу; вядзе таргі ў секцыях, фіксуе і рэгіструе згоду брокераў на заключэнне здзелкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́КСІМУМ І МІ́НІМУМ (лац. maximum i minimum літаральна найбольшае і найменшае),
гранічныя велічыні, найб. і найменшая колькасць чаго-н., найвышэйшая і найніжэйшая ступень. У матэматыцы — найб. і найменшае значэнне функцыі ў параўнанні з яе значэннямі ва ўсіх дастаткова блізкіх пунктах. Пункты М. і м.наз. таксама пунктамі экстрэмуму. Калі функцыя мае некалькі такіх пунктаў, то яны наз. лакальнымі, калі адрозніваюцца ад найб. і найменшага значэнняў функцыі ва ўсёй вобласці вызначэння.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́РКАЎ Андрэй Андрэевіч (14.6.1856, г. Разань, Расія — 20.7.1922),
расійскі матэматык. Акад.Пецярб.АН (1896). Скончыў Пецярб.ун-т (1878), дзе і працаваў (з 1886 праф.). Асн. працы па тэорыі імавернасцей і яе дастасаваннях, тэорыі лікаў, матэм. аналізе і матэм. статыстыцы. Даў пачатак тэорыі т.зв.маркаўскіх працэсаў, увёў паняцце паслядоўнасці залежных выпрабаванняў (гл.Маркава ланцуг), даў імавернаснае абгрунтаванне метаду найменшых квадратаў.
Тв.:
Избр. труды. Теория чисел. Теория вероятностей. М., 1951.