штучныя дэталі, што ўваходзяць у склад зубных пратэзаў для замяшчэння зубных радоў з мэтай нармалізацыі функцыі жавання, мовы, эстэтыкі. У 4—3 ст. да н.э. для вырабу З.ш. выкарыстоўвалі косць, пазней золата. У наш час З.ш. робяць з акрылавай пластмасы, керамікі; колер адпавядае натуральным зубам. Акрамя здымных і няздымных пратэзаў (гл.Пратэзаванне зубоў) З.ш. бываюць адзінкавыя. Пры адсутнасці каронкі і захаваным корані робяць штыфтавыя зубы. Іншы раз З.ш. фіксуюць на дэнтальных імплантантах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНСТЫТУ́Т БЕЛАРУСАВЕ́ДЫ ІМЯ́ ЛЬВА САПЕ́ГІ,
навукова-культурная арг-цыябел. эміграцыі ў Іспаніі. Дзейнічаў у 1952—60 пры Цэнтры абмену еўрап. культуры ў Мадрыдзе. Старшыня — прынц Тодар Ляскарыс Камнена, арганізац. працу вёў У.Рыжы-Рыскі. Асн. кірункі дзейнасці: развіццё і пашырэнне навук. даследаванняў па гісторыі і сучаснасці бел. дзяржавы, прапаганда ведаў пра Беларусь сярод народаў Іспаніі і Зах. Еўропы. Для працы запрашаліся бел. навукоўцы, якія друкавалі вынікі сваіх распрацовак уісп.час. «Oriente» («Усход»).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНАПЛЯ́НКА (Acanthis cannabina),
птушка сям. ўюрковых атр. вераб’інападобных. Пашырана ў Еўразіі, паўн.-зах. Афрыцы. На Беларусі звычайны пералётны від, на Пд і ў цэнтр.ч. часам зімуе. Жыве ў садах, на ўзлесках, лугах. У перыяд гнездавання трымаюцца парамі, уінш.час. чародамі.
Даўж. да 140 мм, маса да 22 г.У самцоў лоб і грудка чырв., спіна карычневая, брушка белае; самкі і маладыя К. шаравата-бурыя. Нясуць 3—7 яец. Кормяцца насеннем травяністых раслін.
сербалужыцкая перакладчыца. Працавала выкладчыцай рус. мовы ў школе, угаз. «Nowa doba» («Новы час»), у Доме сербалужыцкага нар. мастацтва. Перакладае творы рус., класічнай л-ры, чэш. і ням. пісьменнікаў. На верхнялужыцкую мову пераклала асобныя творы В.Адамчыка, П.Броўкі, Я.Брыля, В.Быкава, А.Жука, У.Караткевіча, М.Лынькова, І.Мележа, Б.Сачанкі, Я.Скрыгана, І.Чыгрынава, І.Шамякіна і інш. (зб.бел.апавяд. «Дзівак з Ганчарнай вуліцы», 1980).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАЦЯ́ГЛАСЦЬу музыцы,
час, які займае гук ці паўза. Абс. П. гуку вымяраецца мерамі часу (секунда, мінута). Важнае значэнне мае адносная П. гукаў, што выяўляе суадносіны гукаў у часе, якія праяўляюцца ў метры і рытме і ляжаць у аснове муз. выразнасці. Для абазначэння адноснай П. выкарыстоўваюць умоўныя знакі — ноты (брэвіс, цэлая, палавінная і інш.) і дадатковыя да нот знакі (кропкі, лігі). Ад умоўнага падзелу асноўнай П. ўтвараюцца рытмічныя групы (дуоль, трыёль і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РА́БЦАЎ Міхаіл Яўсеевіч (н. 4.6.1923, г. Барысаў Мінскай вобл.),
Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Мінскі аэраклуб (1941), Чарнігаўскую ваен. авіяшколу (1942), Ваенна-паветр. акадэмію (1955). УВял.Айч. вайну з 1943 на Калінінскім, Сцяпным, Зах., Бранскім, 1-м Прыбалт., 3-м Бел., 1-м Укр. франтах. Камандзір звяна знішчальнага авіяпалка ст. лейтэнант Р. за час вайны зрабіў 147 баявых вылетаў, збіў 15 самалётаў праціўніка. Ваяваў у складзе эскадрыллі «Мангольскі арат». Да 1975 уСав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУБЛЕ́ЎСКІ Сяргей Васілевіч (н. 24.12.1954, в. Бабча Лепельскага р-на Віцебскай вобл.),
бел. празаік, паэт. Скончыў Віцебскі пед.ін-т (1977). Працаваў у раённым перыяд. друку, уабл.газ. «Віцебскі рабочы». З 1990 (з дня заснавання) — гал. рэдактар віцебскай абл.газ. «Народнае слова». Аўтар кн. паэзіі «Адам і Ева» (1999), прозы «Апостраф» (2000). Публікуецца ў час. «Полымя», «Крыніца», «Маладосць», у штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва» і інш. Асобныя творы Р. перакладзены на рус. і ням. мовы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«СВІТА́ННЕ»,
газета Беларускага рабоча-сял. пасольскага клуба «Змаганне». Выдавалася 7—31.1.1930 у Вільні на бел. мове штотыднёва. На той час адзінае легальнае дэмакр. выданне, вакол якога групаваліся прадстаўнікі рэв.-дэмакр. актыву і члены КПЗБ. Асвятляла дзейнасць Таварыства беларускай школы, культ.буд-ва ў БССР. Змяшчала публіцыстычныя артыкулы («Еўрапейскі сялянскі кангрэс», «Танец смерці», «Зноў голад у Заходняй Беларусі» і інш.), у якіх узнімаліся праблемы сац.-эканам. становішча ў Зах. Беларусі. Выйшлі 4 нумары, усе канфіскаваны польскімі ўладамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЁГУ́Н (скарочаная назва ад яп. сейі тайсёгун літаральна — вялікі палкаводзец, які падпарадкоўвае варвараў),
першапачаткова званне, якое надавалася камандуючым войскамі, што пасылаліся са стараж. сталіцы Японіі Кіёта (Хэяна) у 794—811 для заваявання народнасці эбісу (айнаў) упаўн.-ўсх.ч. в-ва Хонсю; у 1192—1867 — тытул ваен.-феад. правіцеляў Японіі, якія кіравалі ад імя імператара і паходзілі з дынастый Мінамота (1192—1333), Асікага [1335(1338)—1573], Такугава (1603—1867). Улада С. (сёгунат) скінута ў час рэвалюцыі 1867—68 (гл.Мэйдзі ісін).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІСТЭ́МА ФІЗІ́ЧНЫХ ВЕЛІЧЫ́НЬ,
сукупнасць узаемазвязаных фізічных велічынь, што ўключае асн. (незалежныя) і вытворныя велічыні і выкарыстоўваецца ў пэўнай галіне прыродазнаўства. Абазначаецца сімваламі асн. велічынь (гл.Размернасцьу фізіцы) і дазваляе вызначыць кожную вытворную фіз. велічыню праз асноўныя на падставе ўраўненняў сувязі, якая існуе паміж імі. Напр., LMT — у механіцы і LMTI — у электрадынаміцы, дзе L — даўжыня, М — маса, Т — час, I — сіла току (асн. велічыні сістэмы адпаведна). Выбар С.ф.в. вызначае ўвядзенне адпаведных сістэм адзінакфіз. велічынь.