архіпелаг у Нарвежскім м., каля паўн.-зах. ўзбярэжжа Скандынаўскага п-ва; тэр. Нарвегіі. Ад паўвострава аддзелены пралівам Вест-фіёрд. Уключае а-вы Эўствагёй, Вествагёй, Флакстадзёй, Москенесёй і шмат дробных. Пл. 1,2 тыс.км². Нас. 27,1 тыс.чал. (1979). Выш. да 1161 м. Берагі ў асноўным скалістыя, парэзаныя фіёрдамі. Складзены пераважна з гранітаў, гнейсаў, сіенітаў, крышт. сланцаў. Клімат акіянічны, вільготны. Сярэдняят-растудз. каля 0 °C, ліп. 12 °C. Ападкаў больш за 1000 мм за год. Мора каля берагоў не замярзае. Горныя тундры, верасоўнікі. Інтэнсіўнае рыбалоўства (селядзец, траска). Авечкагадоўля. Гал. населены пункт і порт — Свольвер.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЁГКІ БЕТО́Н,
від бетону, сярэдняя шчыльнасць якога ў сухім стане 500—1800 кг/м³. Атрымліваюць на цэментным і інш. відах вяжучых рэчываў і іх сумесяў (цэментна-вапнавым, сіліконавым, гіпсавым, палімерным).
У залежнасці ад запаўняльніка адрозніваюць аглапарытабетон, вермікулітабетон, керамзітабетон, перлітабетон, туфабетон, шлакабетон і інш. Малая шчыльнасць Л.б. дасягаецца таксама стварэннем штучнай порыстасці вяжучага цеста (ячэісты бетон), выключэннем з саставу бетону пяску (буйнапорысты бетон). Выкарыстоўваецца ў асн. у агараджальных канструкцыях будынкаў і збудаванняў. Асабліва лёгкія бетоны шчыльнасцю да 500 кг/м³ (ячэістыя — газабетон, пенабетон і некаторыя найб. лёгкія буйнапорыстыя) выкарыстоўваюць як цеплаізаляцыйны матэрыял.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЮ́БАНСКАЕ РАДО́ВІШЧА ГАРУ́ЧЫХ СЛА́НЦАЎ У Любанскім р-не Мінскай вобл. і Глускім р-не Магілёўскай вобл. Пластавы паклад залягае ў тоўшчы глініста-мергельных адкладаў фаменскага яруса (верхні дэвон). Гаручыя сланцы карычнявата-шэрага колеру, моцныя, з вуглавата-ступеньчатым і паўракавістым зломам, з шаўкавістым бляскам. Характэрна гарызантальная, мікралінзападобная і тонкапалосая слаістасць. Магутнасць пласта 0,5—1,65 м, глыб. залягання 260—641 м. Сярэдняя цеплыня згарання 5—9,1 МДж/кг, попельнасць 71,8%. На пл. 630 км² запасы гаручых сланцаў каля 900 млн.т. Гаручыя сланцы прыдатныя як комплексная энерга-хіміка-тэхнал. сыравіна з выкарыстаннем попелу ў якасці буд. матэрыялу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЯСНА́Я,
вёска ў Баранавіцкім р-не Брэсцкай вобл., каля аўтадарогі Мінск—Брэст; чыг. станцыя на лініі Баранавічы—Брэст. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 25 км на ПдЗ ад г. Баранавічы, 177 км ад Брэста. 1910 ж., 663 двары (1999). Лясніцтва, цэх Баранавіцкай мэблевай ф-кі. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Свята-Казанская царква, касцёл Маці Божай Каралевы Анёлаў. Магіла ахвяр фашызму. Месца загубы сав. ваеннапалонных і мірных жыхароў (у Вял.Айч. вайну каля Л. быў Ляснянскі лагер смерці), брацкая магіла сав. воінаў і ахвяр фашызму. Радзіма У.І.Галубка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЧАВЫ́ ПУЗЫ́Р,
орган некаторых беспазваночных, пазваночных жывёл і чалавека, у якім назапашваецца мача перад вывядзеннем з арганізма. У беспазваночных жывёл бывае няпарны (напр., у калаўротак), множны (напр., у малашчацінкавых чарвей, п’явак), парны (напр., у вышэйшых ракападобных). У пазваночных жывёл звычайна няпарны. У чалавека М.п. — полы мешкападобны орган мочапалавой сістэмы, размешчаны ў малым тазе. Сярэдняя ёмістасць 500 см³. Сценкі высланы слізістай абалонкай. Мача паступае ў М.п. праз мачаточнікі. Нерв. элементы ў абалонках М.п. рэагуюць на расцягванне органа пры напаўненні, выклікаюць рэфлекторнае скарачэнне гладкіх міяцытаў мышачнай абалонкі і расслабленне сфінктэраў, што вядзе да мочавыдзялення.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЯЦЕ́ЛІЦА, завіруха, завея,
перанос снегу ветрам у прыземным слоі паветра. Адрозніваюць замець (перанос снегу, што раней выпаў, на выш. не больш за 2 м ад паверхні зямлі), нізавую М. (больш за 2 м), агульную М. (выпадзенне снегу пры моцным, больш за 10 м/с, ветры). Агульная і нізавая М. выклікаюць значнае пагаршэнне бачнасці, зрэдку да 100 м і менш. На Беларусі ўзнікненне М. звязана пераважна з праходжаннем цыклонаў. Колькасць сутак з М. за год 14—28, у асобныя зімы ўдвая больш, сярэдняя працягласць адной М. 5—7 гадз, часам да 2—3 сутак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НО́ВЫЯ ПЕ́СКІ,
вёска ў Бярозаўскім р-не Брэсцкай вобл., на паўн.-зах. беразе воз. Чорнае. Цэнтр Пескаўскага с/с і саўгаса. За 23 км на ПдУ ад г. Бяроза, 120 км ад Брэста, 5 км ад чыг. ст. Белаазерск. 1028 ж., 335 двароў (2000). Лясніцтва. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аптэка, лазнева-пральны камбінат, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў, партызан і сав. актывістаў. Магіла ахвяр фашызму. Помнік у гонар Бярозаўскіх падп. райкомаў КП(б)Б і ЛКСМБ і партызан. Помнікі архітэктуры: Троіцкая царква (1827), сядзіба (2-я пал. 18—1 пал. 19 ст.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
О́РДАС,
пустыннае плато на ПнЗвял. лукавіны р. Хуанхэ ў Кітаі. На Пд пераходзіць у Лёсавае плато. Выш 1100—2500 м (на З да 3015 м). Пл. каля 95 тыс.км². Складзена пераважна з пясчанікаў. Паверхня ўяўляе сабой чаргаванне слаба расчлянёных узгоркападобных узвышшаў і паніжэнняў, у якіх салёныя азёры, саланчакі, месцамі забалочаныя. Каля 1/2тэр. ўкрыта бугрыстымі пяскамі. Клімат рэзка кантынентальны, умераны. Сярэдняят-растудз. 10 °C, ліп. 23 °C, ападкаў за год 100—150 мм на ПнЗ, 300—400 мм на ПдУ. Пустынная і паўпустынная расліннасць, сухія стэпы. Качавая жывёлагадоўля. Радовішчы каменнага вугалю, нафты, соды.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛАЧА́НЫ,
вёска ў Маладзечанскім р-не Мінскай вобл., на аўтадарозе Маладзечна—Валожын; чыг. станцыя на лініі Маладзечна—Ліда. Цэнтр сельсавета і калект. гаспадаркі добраахвотнага аб’яднання сялян «Палачаны». За 15 км на ПдЗ ад г. Маладзечна, 88 км ад Мінска. 1047 ж., 424 двары (2000). Асфальтабетонны з-д, акц.т-ва Маладзечна-лес». Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аптэка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Помнік камсамольцам. Помнікі архітэктуры — царква Раства Прасвятой Багародзіцы (2-я пал. 19 ст.), касцёл Роха (канец 18 ст.). За 1,5 км на Пн ад вёскі гіст. помнік — каменны крыж.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЫЛЕ́ПЫ,
вёска ў Прылепскім с/с Смалявіцкага р-на Мінскай вобл., на р. Усяжа. Цэнтр калгаса. За 21 км на ПнЗ ад горада і чыг. ст. Смалявічы, 31 км ад Мінска. 477 ж., 164 двары (2000). Цэхі па вытв-сці макаронных вырабаў, газіраваных напіткаў, дрэваапрацоўчы. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Брацкія магілы сав. воінаў. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну. У П. гарадзішча і за 1,5 км на У ад вёскі курганны могільнік (3-я чвэрць 1-га тыс.н.э.). У Вял.Айч. вайну дзейнічала Прылепскае патрыятычнае падполле.