грамадскі добраахвотны рух, у якім незалежна ад нацыянальнасці, веравызнання, паліт. поглядаў і членства ў іншых рухах і партыях аб’ядноўваліся былыя вайскоўцы, а таксама калектыўныя члены — інш. грамадскія арг-цыі і паліт. партыі. Засн. 19—20.8.1991 у час жнівеньскіх падзей 1991. Устаноўчы з’езд адбыўся 12—13.10.1991 у Мінску. Мэты і задачы: садзейнічанне ажыццяўленню вайск. рэформы, абарона дэмакратыі і дзярж. суверэнітэту Беларусі, правоў бел. вайскоўцаў, выхаванне патрыятызму і нац. годнасці ў вайскоўцаў і шырокіх колаў грамадства. У сак. 1992 выступіла ініцыятарам і арганізатарам падпісання «Антыкрызіснага пагаднення супраць знешняй пагрозы суверэнітэту Рэспублікі Беларусь». 16.2.1994 Вярх. суд Рэспублікі Беларусь спыніў дзейнасць БЗВ за ахову забастоўкі рабочых у Мінску. 16.2.1994 створаны аргкамітэт патрыят.руху БЗВ, 10.3.1995 зарэгістраваны Патрыятычны рух БЗВ запасу асобаў у адстаўцы і інш. грамадзян.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́СКІ ЗАГРАНІ́ЧНЫ АРХІ́Ўу Празе.
Створаны ў 1928 (ці 1929) бел. эміграцыяй з мэтай збору і захавання матэрыялаў гісторыі бел.нац.-вызв.руху. Заснавальнік і першы загадчык М.Вяршынін, у 1934—38 заг. архіва Т.Грыб. Падпарадкоўваўся Мін-ву замежных спраў Чэхаславакіі і эміграцыйнаму ўраду БНР. Меў 4 аддзелы: дакументаў (у 1937 налічваў 15 тыс. назваў — матэрыялы Рады і дыпламат. місій БНР, архівы бел. замежных арг-цый, устаноў, партый, успаміны, біяграфіі, перапіска бел. дзеячаў і інш.); б-ка беларусазнаўства (выданні пра Беларусь на бел. і інш. мовах); перыяд. выданняў (у 1937 захоўваліся камплекты 214 назваў бел. газет); бел. бібліяграфіі (12 тыс. пазіцый — гіст. бібліяграфія і картатэка па ўсіх пытаннях беларусазнаўства). У 2-ю сусв. вайну архіў падпарадкоўваўся ням.акупац. уладам. Далейшы лёс архіва невядомы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́НЕК (Казімір Францавіч) (5.2.1895, в. Радашавічы Серадзскага ваяв., Польшча — лют. 1938),
дзяржаўны дзеяч БССР. У рэв.руху з 1912. З 1914 працаваў на заводах Украіны. Удзельнік Кастр. рэвалюцыі 1917 у Маскве. Са снеж. 1918 на паліт. рабоце ў Чырв. Арміі на Беларусі. У 1920—23 на парт. і сав. рабоце ў Магілёве, Гомелі, Барысаве. У час парт. чысткі (1921) абвінавачаны ў пралет. ненадзейнасці — «нацыяналістычных, сялянскіх ухілах», пазней — у шпіянажы. Нарком працы (1927—29), гандлю (1929—30), земляробства (1933—37) БССР, нам. старшыні СНКБССР (1930—34). Чл.ЦК з 1927 і Бюро ЦККП(б)Б з 1930. Чл.ЦВКБССР з 1924 і яго Прэзідыума з 1931. Чл.ЦВКСССР з 1931. 9.5.1937 арыштаваны органамі НКУС, 21.10.1937 прыгавораны да расстрэлу. Расстраляны ў Мінску. Рэабілітаваны ў 1956.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНДРЭ́ЕЎ (Анатоль Яўгенавіч) (н. 14.9.1916, г. Рагачоў Гомельскай вобл.),
адзін з кіраўнікоў партыз.руху на тэр. Віцебскай і Беластоцкай абл. у Вял.Айч. вайну, дзярж. дзеяч БССР. Герой Сац. Працы (1976). Скончыў Рэсп. партшколу пры ЦККП(б)Б (1950), ВПШ пры ЦККПСС (1959). З ліст. 1941 кіраваў падп. групай на чыг. ст. Орша. У 1942—44 камісар, камандзір партыз. атрадаў. З 1961 нач.Гал. ўпраўлення, у 1963—64 міністр аўтатранспарту БССР. Старшыня Бел.рэсп. савета ветэранаў вайны, працы і ўзбр. сіл (1987—94), Камісіі па справах б. партызан і падпольшчыкаў пры Прэзідыуме ВС БССР (1987—92). Чл.ЦККПБ (1966—86). З 1986 чл., у 1990—91 нам. старшыні Рэвіз. камісіі КПБ. Дэп. ВС БССР у 1963—85, нар.дэп.СССР у 1989—91.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРЭНТА́НА ((Brentano) Луё) (Людвіг Іозеф; 18.12.1844, г. Ашафенбург, Германія — 9.9.1931),
нямецкі вучоны-эканаміст, адзін з прадстаўнікоў катэдэр-сацыялізму і новай гістарычнай школы. З 1871 праф. у Вроцлаве, Страсбургу, Вене, Лейпцыгу, з 1891 у Мюнхене. Яго навук. даследаванні прысвечаны праблемам рабочага руху, эканам. і сац. палітыкі, эканам. тэорыі. Выступаў супраць вучэння К.Маркса аб прыбавачнай вартасці, класавай барацьбе. Лічыў, што капіталісты таксама зацікаўлены ў павелічэнні заработнай платы рабочых, што супярэчнасці паміж буржуазіяй і пралетарыятам можна ліквідаваць шляхам арганізацыі рэфармісцкіх прафсаюзаў, кааперацыі і фабрычнага заканадаўства. Для практычнага ажыццяўлення сац.-эканам. рэформаў разам са сваімі аднадумцамі ў 1872 стварыў «Саюз сацыяльнай палітыкі».
Тв.:
Рус.пер. — Об отношении заработной платы и рабочего времени к производительности труда. СПб., 1895;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРЭ́СЛАЎ (Барыс Абрамавіч) (10.10.1882, в. Мікуліна Талачынскага р-на Віцебскай вобл. — 20.4.1943),
удзельнік рэв.руху, публіцыст. У 1901 за кіраўніцтва забастоўкай у Віцебску сасланы ва Усх. Сібір. З 1904 вёў парт. работу ў Пецярбургу, Мікалаеве, Днепрапятроўску, Маскве, Екацярынбургу. У 1909—11 слухач парт. школы ў Ланжумо (Францыя). За рэв. дзейнасць 4 разы арыштаваны, каля 10 гадоў правёў на катарзе. Пасля Лют. рэвалюцыі 1917 супрацоўнік газ. «Правда», рэдактар газ. «Голос правды» ў Кранштаце, пасля Кастр. рэвалюцыі 1917 на парт. і сав. рабоце ў Віцебску, Маскве. Удзельнік грамадз. вайны. У 1924—25 на сав., гасп. і дыпламат. рабоце. Чл.ВЦВК у 1918—19. Аўтар брашур і артыкулаў пра рэв. рух і Кастр. рэвалюцыю 1917. Рэпрэсіраваны ў 1937. Памёр у турме. Рэабілітаваны ў 1956.
рускі дзярж. дзеяч, вучоны-эканаміст. Акад. Пецярбургскай АН (1890), д-рпаліт.н. (1850), праф. (1852). Скончыў Кіеўскі ун-т (1845), выкладаў у ім. З 1881 міністр фінансаў, адначасова чл.Дзярж. савета. З 1887 старшыня Кабінета міністраў. Быў прыхільнікам лібералізму. Выступаў за развіццё прыватнай уласнасці, прадпрымальніцтва, канкурэнцыі. У «Нарысах палітыка-эканамічнай літаратуры» (1895) крытычна прааналізаваў сацыяліст. тэорыі Р.Оўэна, Ш.Фур’е, А.Сен-Сімона, П.Прудона і «Капітал» К.Маркса. У 1850—70-я г. распрацаваў праграму сац.-эканам. рэформаў: развіццё прыватнай сялянскай зямельнай уласнасці і перасяленчага руху, стварэнне рабочых саюзаў, прыцягненне рабочых да прадстаўніцтва ў партыях і інш. Пры Бунге прыняты законы аб абавязковым выкупе (1881), замене аброчнага падатку з дзярж. сялян выкупнымі плацяжамі (1886), створаны Сялянскі банк (1882), праведзены падатковыя рэформы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЯЛО́ВА (дзявочае Новікава) Алена Дзмітрыеўна
(н. 28.7.1947, г. Савецкая Гавань Хабараўскага краю, Расія),
бел. спартсменка (фехтаванне на рапірах), дзеяч фіз. культуры і спорту. Засл. майстар спорту (1968), засл. дз. фіз. культуры Беларусі (1979), засл. трэнер Беларусі (1994). Канд.пед.н. (1979), праф. (1993). Скончыла Мінскі пед.ін-т (1971). Чэмпіёнка Алімпійскіх гульняў у асабістым (1968) і камандным (1968, 1972, 1976) пяршынствах, прызёр Алімпійскіх гульняў: бронзавы ў асабістым (1976) і сярэбраны ў камандным (1980) заліках. Чэмпіёнка свету ў асабістым (1969) і камандным (1970, 1971, 1974, 1975, 1977—79) пяршынствах, 11-разовая чэмпіёнка Еўропы ў асабістых і камандных спаборніцтвах. Член выканкома Нац. алімпійскага к-та Беларусі (з 1991). Узнагароджана ганаровым прызам Міжнар. алімпійскага к-та «За ідэалы алімпізму ў спорце» (1966) у сувязі з 100-годдзем алімпійскага руху.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЕ́ННА-ПРАМЫСЛО́ВЫЯ КАМІТЭ́ТЫ (ВПК),
грамадскія арг-цыі ў Расійскай імперыі ў 1-ю сусв. вайну. Створаны ў 1915, мелі на мэце мабілізацыю прам-сці на патрэбы вайны, атрыманне ад царскага ўрада выгадных ваен. заказаў і паліт. уступак, раскол рэв.руху і падпарадкаванне рабочага класа ўплыву буржуазіі. На пач. 1916 створаны Цэнтр. ВПК і 220 мясцовых, аб’яднаных у 33 абласныя. У 1915 ВПК дзейнічалі ў Гродне, Вільні, Беластоку, Мінску, Слоніме, Пінску, Бабруйску, Магілёве, Гомелі, Полацку і Віцебску (з аддзелам у Дзвінску). 19.7.1915 на з’ездзе ў Вільні сфарміраваны Паўн.-Зах. ВПК, які пашыраў сваю дзейнасць на Зах. і часткова Паўн.-Зах. франты. Пасля Кастр. рэвалюцыі ВПК пастаўлены пад кантроль ВСНГ, у 1918 перайменаваны ў нар.-прамысл. к-ты, у ліп. 1918 за дзейнасць супраць сав. улады ліквідаваны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЛЫНЕ́Ц (Флягонт Ігнатавіч) (8.1.1879, г. Вілейка Мінскай вобл. — 3.11.1937),
дзеяч рэв. і нац.-вызв.руху ў Зах. Беларусі. Працаваў настаўнікам, страхавым агентам. З 1916 у арміі. Пасля Кастр. рэвалюцыі 1917 гар. галава Вілейкі, старшыня гарсавета. У 1926—29 чл. Вілейскага пав.к-таБел. сялянска-работніцкай грамады, старшыня Вілейскай акр. управы, чл.Гал. управы Т-ваБел. школы. У 1928 і 1930 выбраны дэп. польскага сейма. Адзін з кіраўнікоў рэв. арг-цыі «Змаганне». Чл.КПЗБ з 1932. Няраз быў арыштаваны польск. ўладамі і зняволены. У выніку абмену палітвязнямі з 1932 у СССР. Працаваў у Наркамаце камунальнай гаспадаркі БССР. У 1933 арыштаваны органамі АДПУ Беларусі, у 1934 прыгавораны да расстрэлу, замененага 10 гадамі лагераў на Салаўках. У 1937 прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Рэабілітаваны ў 1956.