АСАХІКА́ВА,

горад у Японіі, у цэнтр. частцы в-ва Хакайда. 364 тыс. ж. (1985). Цэнтр развітога с.-г. раёна. Лясная, цэлюлозна-папяровая, хім., дрэваапр., харч. прам-сць; с.-г. машынабудаванне. Нац. парк Дайсецудзан («Вялікая снежная гара»).

т. 2, с. 21

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БА́ТЧЫ,

вёска ў Беларусі, у Кобрынскім раёне Брэсцкай вобласці. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 12 км на ПнЗ ад Кобрына, 39 км ад Брэста. 462 ж., 168 двароў (1995). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі.

т. 2, с. 352

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БАУРУ́ (Bauru),

горад на ПдУ Бразіліі, у штаце Сан-Паўлу. Засн. ў 1889. 243 тыс. ж. (1990). Вузел чыгунак і аўтадарог. Гандл. цэнтр с.-г. раёна (бавоўна, скуры, цытрусавыя, малочная жывёлагадоўля). Хім., харч., баваўняная, дрэваапр. Прам-сць.

т. 2, с. 354

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГА́МІЛЬТАН (Hamilton),

горад у Новай Зеландыі, на Паўночным в-ве. 151,8 тыс. ж. (1993). Асн. гандлёва-размеркавальны і трансп. цэнтр у ніжнім цячэнні р. Уайката. Прам-сць: с.-г., машынабудаванне, авіяц., маслабойная і сыраварная. лесапілаванне. Ун-т.

т. 5, с. 15

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДЫ́РЭ-ДА́ЎА, Дырэдава,

горад на У Эфіопіі. 173,6 тыс. ж. (1993). Чыг. станцыя на чыг. Джыбуці—Адыс-Абеба, вузел аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Прам-сць: тэкст., цэм., харчовая. Чыг. майстэрні. Гандл. цэнтр с.-г. раёна (кава, жывёла).

т. 6, с. 290

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЗАМАСТО́ЧЧА,

вёска ў Лугава-Слабадскім с/с Мінскага р-на. Цэнтр саўгаса. За 20 км на ПдУ ад г. Мінск. 1953 ж., 634 двары (1997). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі.

т. 6, с. 520

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ІРБІ́Т,

горад у Расіі, раённы цэнтр у Свярдлоўскай вобл., пры ўпадзенні р. Ірбіт у р. Ніца. Засн. ў 1631. 51,3 тыс. ж. (1991). Чыг. станцыя. Прадпрыемствы машынабуд., хім.-фармацэўтычнай, шкляной прам-сці. Драм. т-р. Краязнаўчы музей.

т. 7, с. 315

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАМПІ́НА-ГРА́НДЫ (Campina Grande),

горад на ПнУ Бразіліі, штат Параіба. Засн. ў 1697. 281 тыс. ж. (1985). Чыг. станцыя, вузел аўтадарог. Гандл.-размеркавальны цэнтр с.-г. раёна (бавоўна, маніёк, фасоля). Прам-сць баваўняная і металургічная. Ун-т.

т. 7, с. 537

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАРЫЯ́МА,

горад у Японіі, на У в-ва Хонсю, у прэфектуры Фукусіма. 320 тыс. ж. (1992). Вузел чыгунак і аўтадарог. Прам-сць: тэкст. (баваўняная, шаўковая), электрамаш.-буд., алюмініевая. хім., харч., дрэваапрацоўчая. У гар. парку музей птушак.

т. 8, с. 118

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КРА́СНЫ ЛУЧ,

горад на Украіне, у Луганскай вобл. Засн. ў канцы 19 ст., да 1920 наз. Крындачоўка. 106 тыс. ж. (1997). Чыг. станцыя. Прам-сць: машынабуд., металаапр., медпрэпаратаў, швейная, харчовая; вытв-сць буд. матэрыялаў. Здабыча каменнага вугалю.

т. 8, с. 463

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)