рэвалюцыянер, грамадскі дзеяч, вучоны-эканаміст. У 1899—1901 чл. Гомельскага к-та сацыял-дэмакратаў, у 1901 арыштаваны і засуджаны да 4 гадоў высылкі ў Якуцію. У 1906 адышоў ад бальшавікоў і далучыўся да меншавікоў. У 1917 меншавік-інтэрнацыяналіст, падтрымліваў Л.Мартава. У кастр. 1917 накіраваны ЦКРСДРП меншавікоў у Гомель для каардынацыі выбарчай кампаніі меншавікоў і бундаўцаў ва Устаноўчы сход. У 1918 выйшаў з радоў меншавікоў, з 1920 чл. РКП(б). У 1920—30-я г. займаўся навук. працай у галінепаліт. Эканоміі; нам.гал. рэдактара 1-га выдання Малой савецкай энцыклапедыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАРАБ’ЁЎ (Мікалай Іванавіч) (н. 17.8.1935, в. Глубокае Варонежскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне хіміі. Д-ртэхн.н. (1978), праф. (1984). Засл. дз. нав. Беларусі (1992). Скончыў Ленінградскі тэхнал.ін-т (1959). З 1967 у Бел.тэхнал. ун-це, з 1984 прарэктар. У 1978—84 дырэктар Бел. філіяла Усесаюзнага н.-д. і праектнага ін-та галургіі. Навук. працы па хіміі і тэхналогіі мінер. угнаенняў і новых матэрыялаў на аснове неарган. соляў і аксідаў.
Тв.:
Очистка сточных вод и утилизация фторфосфатных шламов производств фосфорных удобрений. М., 1987 (у сааўт.);
Атлас инфракрасных спектров фосфатов;
Двойные конденсированные фосфаты. Мн., 1993 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕЛІКСО́НАЎ (Аляксандр Пятровіч) (н. 12.1.1937, пас. Доркі Быхаўскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. скульптар. Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1965), выкладаў у ім (1974—88). Працуе ў галінеманум. і станковай скульптуры. Аўтар помнікаў аднавяскоўцам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну, у Мар’інагорскім с.-г. тэхнікуме (1967), аднавяскоўцам і партызанам у в. Шайцерава Верхнядзвінскага р-на (1970), ахвярам фашызму каля г. Чэрвень (1976), спаленай вёсцы ў в. Хутар Светлагорскага р-на (1981; усе ў сааўт. з арх. Ю.Казаковым). Станковыя работы: «Лянок» (1967), «Сям’я бацькі Міная», «Маці-партызанка» (абедзве 1970), «Жніво» (1974). Стварыў шэраг мемарыяльных дошак, дэкар. рэльефаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУКО́ЎСКІ (Уладзімір Канстанцінавіч) (н. 30.12.1942, г. Белябей, Башкірыя),
рускі праваабаронца, палітолаг, пісьменнік. Адзін з першых арганізатараў рас.дэмакр. апазіцыі. За сваю дысідэнцкую і праваабарончую дзейнасць быў выключаны з Маскоўскага ун-та (1961), неаднойчы арыштоўваўся. У 1976 высланы з СССР. Вучыўся ў Кембрыджскім ун-це (1981). У 1982—90 займаўся фундаментальнымі даследаваннямі ў галіне нефрафізіялогіі. Выступіў як адзін з арганізатараў т.зв. Інтэрнацыянала супраціўлення (1983), ініцыіраваў стварэнне ў Нью-Йорку арг-цыі «Цэнтр за дэмакратыю». Ганаровы чл. шэрагу праваабарончых арг-цый. Стварэнне рас.дэмакр. апазіцыі апісаў у аўтабіяграфіі «І вяртаецца вецер...» (выд. ў 1978 за мяжой, у 1990 у Расіі), аўтар артыкулаў пра СССР і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУТКЕ́ВІЧ (Уладзімір Сцяпанавіч) (19 6.1872, в. Русакова Адоеўскага р-на Тульскай вобл., Расія — 4.11.1942),
савецкі вучоны ў галіне фізіялогіі раслін і біяхімік. Чл.-кар.АНСССР (1929). Скончыў Маскоўскі ун-т (1894). З 1928 у Маскоўскай с.-г. акадэміі імя К.А.Ціміразева. Навук, працы па фізіялогіі дыхання і абмене рэчываў у раслінах. Вызначыў ролю аспарагіну як рэзерву азоцістых рэчываў у раслінах. Выявіў жалезабактэрыі на дне арктычных мораў і вызначыў іх ролю ў стварэнні жалезіста-марганцавых канкрэцый. Прапанаваў экспрэс-метад вызначэння патрэбнасці раслін у фосфарных і калійных угнаеннях, распрацаваў спосаб прамысл. атрымання лімоннай кіслаты з цукру з дапамогай мікраарганізмаў, мікрабіял. метад разведкі нафты і гаручых газаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЯКЕ́ТАЎ (Андрэй Мікалаевіч) (8.12.1825, с. Новая Бякетаўка Пензенскай вобл., Расія — 14.7.1902),
расійскі вучоны ў галіне батанікі, стваральнік рус. школы батаніка-географаў. Чл.-кар. Пецярбургскай АН (1891, ганаровы чл. з 1895), праф. Пецярбургскага ун-та (1863—97). Скончыў Казанскі ун-т (1849). З 1859 працаваў у ім, у 1849—54 рэктар Пецярбургскага ун-та, у 1867—89 кіраваў таксама Вышэйшымі жаночымі курсамі. Навук. працы па праблемах занальнасці расліннага покрыва і мэтазгоднасці ў жывой прыродзе, эксперыментальнай марфалогіі; вывучаў заканамернасці будовы вегетатыўных органаў раслін, упершыню вылучыў зону лесастэпу. Аўтар першага рус. падручніка «Геаграфія раслін» (1896).
Тв.:
Курс ботаники: Морфология, систематика и геогр. распределение семейств... СПб., 1897.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЙТО́ВІЧ (Ніна Трафімаўна) (10.7.1913, г. Верхнядзвінск Віцебскай вобл. — 4.3.1976),
бел. мовазнавец. Д-рфілал.н. (1976). Скончыла Мінскі пед.ін-т (1937), працавала ў ім. У 1956—76 у Ін-це мовазнаўства АН Беларусі. Даследаванні ў галіне дыялекталогіі і гісторыі бел. мовы. Аўтар манаграфій «Ненаціскны вакалізм народных гаворак Беларусі» (1968), «Баркалабаўскі летапіс» (1977), сааўтар акад.прац. «Дыялекталагічны атлас беларускай мовы» (1963), «Нарысы па беларускай дыялекталогіі» (1964), «Лінгвістычная геаграфія і групоўка беларускіх гаворак» (1968—69). За ўдзел у комплексе прац па бел. лінгвагеаграфіі Дзярж. прэмія СССР 1971.
Літ.:
Булахов М.Г. Восточнославянские языковеды. Мн.. 1977. Т. 2. С. 129—133.
савецкі патафізіёлаг. Акад.АНСССР (1932). Акад.АМНСССР (1944), АН УССР (1929), АНБССР (1939). Ганаровы чл.АНГруз. ССР (1944). Герой Сац. Працы (1944). Скончыў Новарасійскі ун-т (1906, Адэса). З 1930 прэзідэнт АН УССР, з 1942 віцэ-прэзідэнт АНСССР. У розныя гады ўзначальваў ін-ты гематалогіі і пералівання крыві (Масква), эксперым. біялогіі і паталогіі, клінічнай фізіялогіі (Кіеў). Навук. працы па паталагічнай фізіялогіі, эндакрыналогіі, вегетатыўнай нерв. сістэме, анкалогіі, праблемах даўгалецця. Даследаванні ў галіне імунітэту, алергіі, паталогіі кровазвароту, патагенезу шоку і інш.Дзярж. прэмія СССР 1941.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАДЗЯ́КА (Міхаіл Мікалаевіч) (н. 17.8.1914, в. Пячары Касцюковіцкага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне металазнаўства. Чл.-кар.АН Беларусі (1974), д-ртэхн.н., праф. (1968). Скончыў Маскоўскі ін-т сталі (1941). З 1950 у БПІ, з 1953 у Фіз.-тэхн. ін-це АН Беларусі. Навук. працы па тэрмадынаміцы структурных і фазавых ператварэнняў у металах і сплавах ва ўмовах звышвысокіх скарасцей награвання. Распрацаваў тэарэт. асновы тэрмадынамікі рэкрышталізацыі. Дзярж. прэмія Беларусі 1988.
Тв.:
Термокинетика рекристаллизации. Мн., 1968 (разам з С.А.Астапчыкам, Г.Б.Ярашэвічам);
Мартенситностареющие стали. Мн., 1976 (з імі ж);
Электротермообработка сплавов с особыми свойствами. Мн., 1977 (разам з С.А.Астапчыкам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНДРО́СІК (Мікалай Мікалаевіч) (н. 8.1.1945, в. Каменка Нясвіжскага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне ветэрынарнай мікрабіялогіі. Чл.-кар. Акадэміі агр. навук Беларусі (1992). Д-рвет.н. (1989). Скончыў Віцебскі вет.ін-т (1970). З 1972 у Бел.НДІэксперым. ветэрынарыі імя С.Н.Вышалескага, з 1994 нач.Гал. ўпраўлення аграрнай адукацыі Мінсельгасхарча Беларусі. Навук. працы па дыягностыцы, спец. прафілактыцы і мерах барацьбы з інфекц. хваробамі жывёл.
Тв.:
Профилактика пневмоний свиней. Мн., 1989;
Справочник по болезням сельскохозяйственных животных. 2 изд. Мн., 1990 (у сааўт.);
Справочник по болезням молодняка животных. Мн., 1995 (разам з М.В.Якубоўскім, Я.А.Панкаўцом).