ГРО́МЕР (Якаў Пінкусавіч) (10.8.1879 г. Брэст — 11.4.1933),

бел. матэматык. Д філасофіі (1912). Вучыўся ў Берлінскім, Марбургскім і Гётынгенскім ун-тах. У 1915—28 асістэнт А.​Эйнштэйна ў Берліне. З 1928 праф. БДУ, адначасова з 1931 у Фізіка-тэхн. ін-це АН Беларусі. Навук. працы па матэматыцы, агульнай тэорыі адноснасці і рэлятывісцкай механіцы.

Тв.:

Общая теория относительности и закон движения (разам з А.​Эйнштэйнам) // Эйнштейн А. Собрание научных трудов: [Пер. с нем. и англ.]. М., 1966. Т. 2.

т. 5, с. 447

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГА́БУЗАЎ (Армен Мікалаевіч) (н. 23.10.1906, г. Гянджа, Азербайджан),

бел. вучоны ў галіне нармальнай анатоміі. Д мед. н. (1961), праф. (1962). Скончыў Азербайджанскі мед. ін-т (1930). У 1959—81 у Гродзенскім мед. ін-це. Навук. працы па агнястрэльных пашкоджаннях кісці, анатоміі кровазвароту мозга, узроставых зменах вен галаўнога мозга, мачавога пузыра і прастаты, тапографа-анатамічных асаблівасцях падкоркавых ядраў канцавога мозга.

Тв.:

Подкорковые ядра головного мозга и изменения артериальной системы их после повреждения коры мозга. Л., 1958.

т. 4, с. 414

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГАДУНО́Ў (Аляксандр Антонавіч) (н. 2.9.1921, с. Фашчаўка Шклоўскага р-на Магілёўскай вобл.),

бел. вучоны-эканаміст. Д эканам. н. (1977), праф. (1979). Скончыў Усесаюзны завочны юрыд. ін-т (1950). З 1976 у Беларускім дзярж. ін-це нар. гаспадаркі. У 1991—94 у Акадэміі кіравання пры СМ Беларусі. Навук. працы па праблемах удасканалення структуры і метадаў кіравання.

Тв.:

Вопросы теории управления производством. Л., 1965;

Социально-экономические проблемы управления социалистическим производством. М., 1975;

Роль науки управления социалистическим производством. Мн., 1986.

т. 4, с. 422

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДУ́ДЗІН (Аляксандр Мікалаевіч) (23.7.1953, г. Спаск-Дальні, Расія),

бел. матэматык. Д фіз.-матэм. н. (1992). Скончыў БДУ (1976), дзе і працуе. Навук. працы па стахастычных працэсах абслугоўвання ў сістэмах са зменнымі рэжымамі функцыянавання і даследаванні тэлекамунікацыйных сетак.

Тв.:

Практикум на ЭВМ по теории массового обслуживания. Мн., 1994 (разам з Г.​А.​Мядзведзевым, Ю.​В.​Мелянцом);

Расчет характеристик однолинейной системы обслуживания, функционирующей в марковской синхронной случайной среде (разам з В.​І.​Клімянок) // Автоматика и телемеханика. 1997. № 1.

т. 6, с. 253

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДУ́ТАЎ (Аляксандр Рыгоравіч) (н. 6.4.1936, Ташкент),

бел. фізік. Д фіз.-матэм. н. (1991). Скончыў Сярэднеазіяцкі дзярж. ун-т (1959). З 1971 у Ін-це фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў Нац. АН Беларусі. Навук. працы па нейтронна-актывацыйным аналізе, радыяцыйна-стымуляваных працэсах у паўправадніках. Распрацаваў метады гетэрыравання дамешкавых элементаў у паўправадніковых структурах, спосабы павелічэння радыяцыйнай устойлівасці мікрасхем і інш.

Тв.:

Активационный анализ в науке и технике. Мн., 1984 (разам з Г.​В.​Леушкінай, В.​А.​Комарам).

т. 6, с. 264

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГАЛЬПЯРО́ВІЧ (Навум Якаўлевіч) (н. 14.1.1948, г. Полацк),

бел. паэт. Вучыўся ў БДУ (1967—70). Скончыў Віцебскі пед. ін-т (1979). Працаваў у Наваполацку на радыёвяшчанні (1977—80). З 1981 — уласны карэспандэнт Дзяржтэлерадыё Беларусі па Віцебскай вобл. Друкуецца з 1967. Адзін з аўтараў калектыўнага зб. «Сцяжына» (1983). Выдаў кн. паэзіі «Брама» (1990) і «Востраў душы» (1995), у якіх боль і трывога за людзей свайго пакалення, спроба сродкамі лір. паэзіі адгукнуцца на клопаты нашага часу.

І.​Д.​Сіпакоў.

т. 4, с. 478

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГАПО́НЕНКА (Сяргей Васілевіч) (н. 5.6.1958, Мінск),

бел. фізік. Д фіз.-матэм. н. (1996). Сын В.І.Гапоненкі. Скончыў БДУ (1980). З 1980 у Ін-це фізікі АН Беларусі. Навук. працы па оптыцы паўправаднікоў. Вызначыў асаблівасці насычэння паглынання ў дамешкавых крышталях пры інтэнсіўным лазерным узбуджэнні, даследаваў аптычныя нелінейнасці, абумоўленыя эксітон-эксітоннымі ўзаемадзеяннямі, эвалюцыю аптычных уласцівасцей рэчыва пры пераходзе ад кластэраў да крышталёў.

Тв.:

Оптические процессы в полупроводниковых нанокристаллитах (квантовых точках) // Физика и техника полупроводников. 1996. Т. 30. № 4.

т. 5, с. 37

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГАРБАЦЭ́ВІЧ (Аляксандр Канстанцінавіч) (н. 30.1.1953, Мінск),

бел. фізік-тэарэтык. Д фізіка-матэм. н. (1991), праф. (1995). Скончыў Іенскі ун-т імя Ф.​Шылера (Германія; 1976). З 1976 у БДУ. Навук. працы па квантавай механіцы і агульнай тэорыі адноснасці. Распрацаваў тэорыю разліку квантава-мех. эфектаў для часціц са спінам ​1/2 у неінерцыяльных сістэмах адліку і знешніх гравітацыйных палях.

Тв.:

Квантовая механика в общей теории относительности: Основные принципы и элементарные приложения. Мн., 1985.

А.​І.​Болсун.

т. 5, с. 54

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГАРДЗЕ́ЕЎ (Якаў Якаўлевіч) (н. 26.6.1942, г. Гродна),

бел. вучоны-неўрапатолаг. Д мед. н. (1988), праф. (1990). Ганаровы чл. Нью-Йоркскай АН (1996). Скончыў Гродзенскі мед. ін-т (1965). З 1968 у гэтым ін-це. Навук. працы па рассеяным склерозе ў клініцы і эксперыменце: дыягностыцы, біяхіміі, псіхапаталогіі і лячэнні, вывучэнні абменных працэсаў ва ўмовах эксперым. дэміэлінізацыі.

Тв.:

Метаболизм витамина B1 и его ди- и трифосфорного эфиров при экспериментальном аллергическом энцефаломиелите (у сааўт.) // Укр. биохим. журн. 1993. Т. 65, № 3.

т. 5, с. 59

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГАРЭ́ЛІК (Іосіф Ісакавіч) (3.12.1921, г. Бабруйск Магілёўскай вобл.),

бел. юрыст. Д юрыд. н. (1966). Скончыў Ленінградскі юрыд. ін-т (1944). Працаваў у суд. органах Беларусі, у Мінскім юрыд. ін-це. У 1955—92 (з 1966 праф.) у БДУ. З 1995 жыве ў ЗША Даследаваў праблемы крымін. права, гісторыі права, прававыя аспекты трансплантацыі органаў і тканак.

Тв.:

Ответственность за оставление в опасности по советскому уголовному праву. М, 1960;

Ответственность за поставление в опасность по советскому уголовному праву. Мн., 1964.

т. 5, с. 78

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)