РЭКАМЕНДА́ЦЫЯ (ад позналац. recommendatio даручэнне),
1) пісьмовы ці вусны спрыяльны водзыў для паступлення ў якую-н. арганізацыю.
2) Станоўчая характарыстыка каго-н. з прапановай выкарыстаць яго ў пэўнай справе.
3) Парада, прапанова (напр., Р. навуковая, урача, рэкламнага характару).
т. 13, с. 568
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СА́ЛЬТА (ад італьян. salto скачок),
у акрабатыцы, гімнастыцы, фігурным катанні на лёдзе — поўны паварот у паветры цераз галаву (уперад ці назад) пры скачку. Напр., двайное С., трайное С. Асобна вылучаецца С.-мартале — смяротны скачок, які выкарыстоўваецца цыркавымі артыстамі-акрабатамі.
т. 14, с. 120
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СО́ПКА,
ізаляваны ўзгорак або гара з акруглай вяршыняй. Тэрмін ужываецца ў Казахстане, Забайкаллі і на Д. Усходзе Расіі; С. называюць таксама некаторыя вулканы Камчаткі (напр., Авачынская С.) і Курыльскіх а-воў, а на Каўказе і ў Крыме — гразевыя вулканы.
т. 15, с. 87
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СПА́ЗМА (ад грэч. spasmos або spasma сутарга),
міжвольнае скарачэнне папярочна-паласатых або гладкіх мышцаў, якое не суправаджаецца неадкладным расслабленнем. Напр., пры парушэннях вегетатыўнай інервацыі бывае С. гладкай мускулатуры сасудаў — ангіяспазма, гартані — ларынгаспазма, С. мускулатуры прываротніка страўніка — пілараспазма і інш.
т. 15, с. 95
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЯМЯ́НКА,
аднанасенны плод пакрытанасенных раслін, утвораны двума або некалькімі пладалісцікамі, з тонкім скурыстым каляплоднікам, што лёгка аддзяляецца ад насення. Тыповая С. — плод складанакветных, напр., сланечніка. Часам на С. ўтвараюцца крылападобныя вырасты, чубкі, кручочкі і інш., якія спрыяюць іх распаўсюджванню.
т. 15, с. 349
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТОЕ́СНЫЯ ЧАСЦІ́ЦЫ,
часціцы (ферміёны і базоны), якія пры квантава-мех. апісанні характарызуюцца аднолькавымі масамі, электрычнымі зарадамі, спінамі і інш. квантавымі лікамі. Напр., усе пратоны Сусвету лічацца тоеснымі. Усе Т.ч. падпарадкоўваюцца тоеснасці прынцыпу, а ферміёны — таксама і Паўлі прынцыпу.
т. 15, с. 481
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЫРЭАТРО́ПНЫ ГАРМО́Н, тырэатрапін,
гармон, які выпрацоўваецца пярэдняй доляў гіпофіза. Паводле хім. прыроды — глікапратэід. Стымулюе сінтэз і выдзяленне асн. гармонаў шчытападобнай залозы — тыраксіну і трыёдтыраніну, паскарае шэраг метабалічных працэсаў у залозе (напр., транспарт і пераўтварэнне глюкозы). Выкарыстоўваюць у медыцыне.
т. 16, с. 81
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭРА... (ад грэч. teras пачвара), дзесятковая прыстаўка для ўтварэння найменняў кратных адзінак, роўная 1012 зыходным адзінкам. Абазначаецца Т. Напр., 1 ТДж = 1012 Дж, 1 Тг = 1012 г = 109 кг = 106 т = 1 Мт.
т. 16, с. 130
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЭНТРА́ЛЬНЫ ЦЫЛІ́НДР, стэла, восевы цыліндр у батаніцы,
цэнтральная частка сцябла і кораня (першаснай будовы) вышэйшых раслін, якую акружае першасная кара. Складаецца толькі з праводных элементаў (напр., пратастэла) або ўключае парэнхімную сярэдзіну і слой клетак першаснай мерыстэмы (гл. Перыцыкл).
т. 17, с. 177
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АГА́ (цюрк. пан, старэйшы брат),
тытул малодшых і сярэдніх военачальнікаў у Асманскай імперыі. Надаваўся таксама камандзіру янычараў і начальнікам некаторых груп прыдворных слуг, часам генеральскі чын (напр., янычарскі ага). У сучаснай Турцыі форма звароту да заможнага землеўладальніка, радзей — складовая частка імя.
т. 1, с. 68
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)