ПЛІСА́, Яблынька,

рака ў Талачынскім р-не Віцебскай вобл. і Крупскім р-не Мінскай вобл., левы прыток р. Бобр (бас. р. Дняпро). Даўж. 24 км. Вадазбор дробнаўзгорысты, пл. 179 км². Пачынаецца на паўн. ускраіне в. Раманаўка Талачынскага р-на, вусце ў межах в. Пліса Крупскага р-на. У верхнім цячэнні ад вытоку на працягу 6—7 км у малаводныя гады перасыхае.

т. 12, с. 428

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПУ́ХАВІЧЫ,

вёска ў Чырвоненскім с/с Жыткавіцкага р-на Гомельскай вобл., на паўд. беразе воз. Чырвонае. Цэнтр калгаса. За 30 км на Пн ад горада і чыг. ст. Жыткавічы, 256 км ад Гомеля. 746 ж., 293 двары (2001). Базавая школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнік на месцы партыз. аэрадрома.

т. 13, с. 132

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РАДЫЁЗО́НД (ад радыё... + зонд),

прылада для вымярэння ціску, т-ры і вільготнасці паветра ў свабоднай атмасферы і перадачы вынікаў вымярэнняў з дапамогай радыёсігналаў на Зямлю. Р. падымаецца на паветр. шары на выш. да 40 км. Далёкасць дзеяння каля 150—200 км. Сканструяваны рас. вучоным П.​А.​Малчанавым у 1930. На Беларусі радыёзандзіраванне свабоднай атмасферы пры дапамозе Р. праводзіцца з 1934.

т. 13, с. 232

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РЭ́ДЫНГ (Reading),

горад на Пд Вялікабрытаніі, на З ад Лондана. Адм. ц. графства Беркшыр. Вядомы з 9 ст. Каля 130 тыс. ж. (2000). Рачны порт на р. Тэмза, вузел чыгунак і аўтадарог. Прам-сць: харч., маш.-буд., у т. л. авіяц., с.-г., эл.-тэхн., радыёэлектронная; паліграфічная. Ун-т. На ПдЗ ад Р. — н.-д. цэнтр атамнай прам-сці Олдэрмастан.

т. 13, с. 554

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

САВА́,

вёска ў Горацкім р-не Магілёўскай вобл., на р. Проня, на скрыжаванні аўтадарог на Горкі, Оршу і Дуброўна. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 15 км на ПнЗ ад г. Горкі, 101 км ад Магілёва, 5 км ад чыг. ст. Зубры. 389 ж., 176 двароў (2001). Лясніцтва. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан.

т. 14, с. 49

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

САМУСЁЎ Андрэй Фёдаравіч (5.10.1908, в. Высокае Рагачоўскага р-на Гомельскай вобл. — 8.5.1965),

Герой Сав. Саюза (1943). У Вял. Айч. вайну з 1941 на фронце, мінамётчык. Вызначыўся ў кастр. 1943 у баях на тэр. Лоеўскага р-на, дзе першы з роты фарсіраваў Дняпро, у баі за плацдарм удзельнічаў у адбіцці контратак праціўніка, чым забяспечыў пераправу інш. падраздзяленняў. Пасля вайны старшыня калгаса.

А.Ф.Самусёў.

т. 14, с. 142

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СІ́НЯЯ,

рака ў Асіповіцкім р-не Магілёўскай вобл., правы прыток р. Свіслач (бас. р. Дняпро). Даўж. 23 км. Пл. вадазбору 508 км². Цячэ на Пд Цэнтральнабярэзінскай раўніны. Пачынаецца за 3 км на З ад в. Паплавы, вусце за 2,8 км на ПнУ ад в. Цяплухі. Рэчышча каналізаванае. Асн. прытокі: Пратасевіцкі канал (злева) і Каранскі канал (справа). На рацэ г. Асіповічы.

т. 14, с. 411

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СКІ́ДЗЕЛЬКА, Скідзяліца, Скідзялянка,

рака ў Мастоўскім і Гродзенскім р-нах, левы прыток р. Котра (бас. р. Нёман). Даўж. 28 км. Пл. вадазбору 450 км². Цячэ па Нёманскай нізіне. Пачынаецца за 5 км на ПнУ ад в. Заполле Мастоўскага р-на, упадае ў р. Котра каля в. Некрашы Гродзенскага р-на. Рэчышча на працягу 22,5 км (ад вытоку да упадзення р. Спушанка) каналізаванае.

т. 14, с. 454

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СТРУК Міхаіл Сямёнавіч (11.2.1922, в. Запясочча Жыткавіцкага р-на Гомельскай вобл. — 12.7.1975),

поўны кавалер ордэна Славы. У Вял. Айч. вайну з 1941 на Ленінградскім, 2-м Бел. франтах. Разведчык яфрэйтар С. вызначыўся ў чэрв. і вер. 1944 у Ленінградскай вобл. пры захопе палонных, у студз. 1945 пры прарыве абароны ворага на левым беразе р. Нараў (Польшча). Пасля вайны на с.-г. рабоце.

т. 15, с. 209

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ТАЛЫ́ШСКІЯ ГО́РЫ, Талыш,

горы на ПдУ Каўказа, у Азербайджане, на граніцы з Іранам. Працяг сістэмы Малога Каўказа. Аддзелены ад яго прагінам з далінай р. Аракс. Складаецца з 3 падоўжных хрыбтоў. Выш. да 2492 м. Пераважаюць флішавыя і вулканагенныя тоўшчы з інтрузіямі асн. парод. Сейсмічнасць. На схілах — субтрапічныя лясы гірканскага тыпу (дуб, дзелква, жалезнае дрэва, бук), на грэбені — нагорныя ксерафіты і горныя лугастэпы.

т. 15, с. 408

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)