МА́ЛЕЦ Янусь (Іван Вільгельмавіч; н. 8.2.1951, в. Хрыстова Пастаўскага р-на Віцебскай вобл.),
бел.паэт. Скончыў БДУ (1983). Працаваў рабочым, учас. «Вожык» (1993—94). Друкуецца з 1974. Адзін з аўтараў калектыўных зб-каў «Лагодны прамень раніцы» (1988), «Асцюкі за каўняром» (1989) і інш. Творы пераважна ў жанры сатыры і гумару (зб-кі «Бедны конь», 1992; «Трава ў вушах», 1994). У вершах раскрывае думкі і пачуцці сучасніка, пакутны шлях да ісціны (зб. «Родны мацярык», 1995).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРАВЕ́ДЗІ.
марабаціна, залатая манета Іспаніі і Партугаліі. Выпускаліся ў 1112—1223 на ўзор араба-ісп. дынарыяў (у абарачэнні з 1087). Маса 3,46—3,9 г.У 2-й пал. 13 ст. некат. час выпускаліся білонныя, 60 штук якіх ішло на 1 залаты М. Пазней М. — грашова-лікавае паняцце. З 15 ст. выпускаліся білонныя, з 16 ст. — толькі медныя манеты ў 2, 4, 8 М. З 1474 білонны ісп. рэал змяшчаў 34 білонныя М.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЯБА́БА Антон, кіраўнік казацка-сялянскага атрада на Беларусі ў часантыфеадальнай вайны 1648—51. Родам з г. Карастышаў Кіеўскага ваяв. (цяпер у Жытомірскай вобл., Украіна). Летам 1648 атрад (загон) Н. дзейнічаў на тэр. ўздоўж р. Прыпяць, граміў маёнткі шляхты і каталіцкага духавенства. Увер. 1648 далучыўся да паўстаўшых гараджан Пінска, разам з імі 5—9.10.1648 абараняў горад ад войск ВКЛ на чале са стражнікам ВКЛ Мірскім. Больш дакладных звестак пра лёс Н. не выяўлена.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЎСА́НІЙ (Pausanias; ? — каля 470 да н.э.),
спартанскі палкаводзец. Учасгрэка-персідскіх войнаў 500—449 да н.э. камандаваў апалчэннем грэч. полісаў, атрымаў перамогу каля Платэяў (479 да н.э.) і адваяваў (477 да н.э.) у персаў Візантый. Западозраны ў перагаворах з персамі, двойчы прыцягваўся да суда, але быў апраўданы. Каля 470 да н.э. П., абвінавачаны ў падрыхтоўцы паўстання ілотаў, спрабаваў знайсці сховішча ў храме, але спартанцы замуравалі дзверы храма, і ён памёр з голаду.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕРАКО́ПСКІ ПЕРАШЫ́ЕК Злучае Крымскі п-аў з мацерыком, раздзяляе Каркініцкі зал. Чорнага м. і воз.Сіваш. Даўж. каля 30 км, шыр. 8—23 км. Выш. да 20 м. Складзены з глін і суглінкаў. Берагі стромкія (да 5 м). Паверхня — раўніна са стэпавай расліннасцю. Салёныя самасадачныя азёры (Старое, Чырвонае). Па П.п. праходзіць Паўн.-Крымскі канал. Учасграмадз. і Вял.Айч. войнаў на П.п. адбываліся жорсткія баі (у 1920, 1941 і 1943—44).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЛА́НД, Роланд (Roland; ? — 15.8.778),
маркграф, прэфект Брэтонскай маркі. Учасісп. паходу Карла Вялікага ў 778 камандаваў атрадам брэтонцаў. Вызначыўся ў баі з баскамі ў Рансевальскай цясніне; загінуў, прыкрываючы адступленне франкаў цераз Пірэнеі. У эпічнай л-ры пра Карла Вялікага апісваецца як яго пляменнік і адзін з 12 паладзінаў (доблесны самаадданы рыцар). Стаў героем эпасу «Песня пра Раланда», паэм італьян. паэтаў канца 15 — пач. 16 ст. «Закаханы Раланд» М.Баярда, «Неўтаймаваны Раланд» Л.Арыёста.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХО́МЕР, Гомер (Homer) Уінслаў (24.2.1836, г. Бостан, ЗША — 29.9.1910), амерыканскі мастак. З 1854 працаваў як літограф, у 1857—74 часопісны ілюстратар. Учас грамадзянскай вайны 1861—65 ваен. карэспандэнт. Наведаў Францыю і Вялікабрытанію. З 1862 займаўся жывапісам, удасканальваўся самастойна, вывучаў творы амер. і франц. жывапісцаў. Адлюстроўваў буйнафігурныя сцэны з жыцця простых людзей на фоне напісаных сакавітымі фарбамі амер. пейзажаў: «Абедзенная гадзіна» (1873), «Спадарожны вецер» (1876), «Паляўнічы і ганчак» (1892), «Гальфстрым» (1899).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АГАРО́ДНІКІ,
сяляне ў ВКЛ, якія пасяляліся на невял. дзялянках зямлі, за што абавязваліся выконваць пэўныя павіннасці. Агароднікі давалі па 3 маргі (1 морг — 0,71 га) зямлі і сялілі вёскамі па 10—20 двароў паблізу фальваркаў. За надзелы агароднікі адпрацоўвалі на землеўладальніка 1 дзень у тыдзень без каня, а іх жонкі — 6 дзён за лета. Учасвалочнай памеры ў катэгорыю агароднікаў пераводзілі чэлядзь. У 18 — 1-й пал. 19 ст. агароднікамі называлі сялян, якія мелі толькі хату і агарод.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БО́РЫС Аляксандр Іванавіч (н. 1.2.1924, г. Валожын Мінскай вобл.),
бел.хірург.Д-рмед.н. (1973). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1955). З 1961 працаваў у ім. З 1976 гал. хірург уг. Магілёў, з 1978 ва Упраўленні Бел. чыгункі, з 1991 у рэдакцыі час. «Здравоохранение Беларуси». Навук. працы па хім. апёках стрававода і страўніка, іх лячэнні ў вострым перыядзе, гісторыі развіцця медыцыны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БО́ТА (Botha) Луіс (27.9.1862, г. Грэйтаўн, ПАР — 28.8.1919),
дзяржаўны дзеяч бурскай рэспублікі Трансвааль, потым Паўд.Афр. Саюза (ПАС). Генерал. Учасангла-бурскай вайны 1899—1902 галоўнакамандуючы войскамі Трансвааля (з 1900). З 1907 прэм’ер-міністр Трансвааля, у 1910—19 — ПАС. Праводзіў палітыку нац. кампрамісу паміж брыт. і бурскім насельніцтвам. Садзейнічаў уступленню ПАС у 1-ю сусв. вайну на баку Антанты. Пры Боту было задушана паўстанне бурскіх нацыяналістаў пад кіраўніцтвам К.Дэвета (1914), захоплена Паўд.-Зах. Афрыка (1914—15).