МАРАТО́РЫЙ (ад лац. moratorius затрымліваючы, запавольваючы),
1) адтэрміноўка выканання дзяржавай сваіх абавязацельстваў у сувязі з надзвычайнымі абставінамі (вайна, крызіс, стыхійнае бедства і інш.). Пашыраецца на ўсе абавязацельствы (агульны М.) або на некаторыя з іх.
2) Адмаўленне дзяржавы ад учынення якіх-н. дзеянняў (напр., М. на правядзенне ядз. выпрабаванняў). Паводле цывільнага заканадаўства Рэспублікі Беларусь на час М. прыпыняецца дзеянне тэрміну іскавай даўнасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАСКАЛЕ́НКА Якаў Раманавіч (2.3.1922, в.Вял. Аўцюкі Калінкавіцкага р-на Гомельскай вобл. — 18.3.1966),
Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Мазырскае педвучылішча (1940). У Вял.Айч. вайну на фронце з 1941, у 1942—43 у 2-й Калінкавіцкай партыз. брыгадзе, з чэрв. 1944 на фронце. Радавы М. вызначыўся ў чэрв. 1944 у час дэсантнай аперацыі пры вызваленні Пінска. Пасля вайны на прафсаюзнай рабоце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЦКЕ́ВІЧ Уладзімір Аляксандравіч (н. 1.3.1947, г. Мар’іна Горка Пухавіцкага р-на Мінскай вобл.),
бел.дзярж. дзеяч. Ген.-лейт. (1999). Скончыў Бел.тэхнал.ін-т (1970), Ін-тКДБ пры СМСССР (1978). З 1970 працаваў на нафтаперапрацоўчым з-дзе ў г. Мазыр, з 1973 на камсамольскай рабоце на Гомельшчыне. З 1976 у органах КДБ Беларусі. З 1995 старшыня КДБ Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІЛІ́ДАЎСКАЯ ГАРА́.
Напаўн. ускраіне в. Мілідаўшчына Смаргонскага р-на Гродзенскай вобл.; найвышэйшы пункт Ашмянскага ўзвышша. Выш. 320 м. Складзена з марэннага суглінку, валуннага галечніку і пяскоў, у ніжняй і сярэдняй ч. покрыва з пылаватых суглінкаў. Вяршыня з выпуклымі схіламі, стромкасць якіх наПнЗ да 35°, наПд — да 10°. Глебы дзярнова-падзолістыя. Прывяршынная ч. ўкрыта лесам, сярэдняя і ніжняя пад ворывам.
Засн. ў 1994 у Мінску на базе Мінскага сярэдняга прафес.-тэхн. вучылішча № 222 гандлю. На 1-й ступені навучання рыхтуе прадаўцоў і касіраў-кантралёраў. Прымаюцца асобы з базавай (тэрмін навучання 3 гады) і сярэдняй (8—10 мес. навучання) адукацыяй. На 2-й ступені (тэрмін навучання 1 год 6 мес.) рыхтуе эканамістаў і камерсантаў. Навучанне на абедзвюх ступенях дзённае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МО́КРАЕ,
вёска ў Холстаўскім с/с Быхаўскага р-на Магілёўскай вобл., нар. Макранка; чыг. паўстанак на лініі Магілёў—Жлобін. Цэнтр калгаса. За 3 кмнаПн ад г. Быхаў, 47 км ад Магілёва. 842 ж., 336 двароў (2000). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія запнулі ў Вял.Айч. вайну. Помнік архітэктуры — Успенская царква (1865).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЭН (Maine),
заліў Атлантычнага ак., напаўд.-ўсх. узбярэжжы ЗША і Канады. Абмежаваны паўастравамі Новая Шатландыя наПнУ і Кейп-Код наПдЗ. Пл. 95 тыс.км². Глыб. да 227 м. Берагі моцна парэзаныя. НаПнУ — зал. Фанды, у якім вышыня паўсутачных прыліваў да 18 м (найб. ў Сусв.ак.). Асн. парты: Бостан, Портсмут і Портленд (ЗША), Сент-Джон (Канада).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕ́ЙДЖЭЛ, Нейгел (Nagel) Стывен (н. 27.10.1946), касманаўт ЗША. Бакалаўр навук у галіне аэранаўтыкі і астранаўтыкі. Скончыў Ілінойскі ун-т (1969). З 1979 у групе касманаўтаў НАСА Здзейсніў палёты ў складзе экіпажаў касм. караблёў (КК): 17—24.6.1985 — наКК «Дыскаверы», 30.10—6.11.1985 — наКК «Чэленджэр», 5—11.4.1991 — наКК «Атлантыс», 26.4—6.5.1993 — наКК «Калумбія». У космасе правёў 30,1 сут.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕ́ЛЬМА (Stenodus leucichthys nelma),
паўпрахадная або прэснаводная рыба сям. сіговых, падвід беларыбіцы. Пашырана ў бас.Паўн. Ледавітага ак.; ад р. Паной на Кольскім п-ве наЗ да р. Макензі наУ (Аляска). Утварае азёрныя жылыя формы (азёры Зайсан, Кубенскае, нарыльскія).
Даўж. да 1,5 м, маса да 50 кг. Луска буйная. Рот вял., на сківіцах дробныя зубы. Драпежнік. Аб’ект промыслу і развядзення.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІКІ́ЦІН Фёдар Пракопавіч (13.4.1913, в. Шпылёўшчына Кіраўскага р-на Магілёўскай вобл. — 3.11.1979),
Герой Сав. Саюза (1945). Удзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял.Айч. вайну з 1943 у партызанах, з 1944 на фронце. Камандзір стралк. аддзялення сяржант Н. вызначыўся ў чэрв. 1944 пры вызваленні Чавускага р-на Магілёўскай вобл. У 1945—63 старшыня калгасаў, да 1973 нагасп. рабоце.