горад на З Аўстрыі, у Альпах, на подступах да перавалу Брэнер. Адм. ц. зямлі Ціроль. Вядомы з 1234. 118 тыс.ж. (1994). Вузел чыгунак і аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Прам-сць: тэкст., металаапр., эл.-тэхн., хім.-фармацэўтычная, харчовая. Маст. промыслы, рамесніцкая вытв-сць сувеніраў. Ун-т (1669), універсітэцкая б-ка (1746). Цірольскі музей Фердынандэум, Цірольскі музей нар. мастацтва. Палац Габсбургаў Гофбург (14—18 ст.). Ландгаўз (1725—28), палацы, цэрквы і інш. Цэнтр турызму і зімовых відаў спорту. Зімовыя алімпійскія гульні (1964, 1976).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КААЛІНІ́Т,
гліністы мінерал падкласа слаістых сілікатаў, гідраксілсілікат алюмінію, Al4[Si4O10](OH)8. Мае гліназёму Al3O3 41,2%, крэменязёму SiO2 48% і 10,8% H2O. Крышталізуецца ў манакліннай сінганіі. Зямлістыя масы рыхлыя, лускаватыя або шчыльныя тонказярністыя агрэгаты, радзей — тонкія пласцінкі, канкрэцыі, ааліты, жаўлакі. Бляск перламутравы да зямлістага. Паўпразрысты. Цв. 1—1,5. Шчыльн. 2,5—2,7 г/см³. Вельмі гіграскапічны. Утвараецца пры выветрыванні вывергнутых і метамарфічных парод, радзей — ва ўмовах нізкатэмпературных гідратэрмальных працэсаў. Выкарыстоўваецца ў керамічнай, буд., папяровай, гумавай прам-сці і інш.Гл. таксама Каалін.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КААПЕРА́ЦЫЯ (ад лац. cooperatio супрацоўніцтва),
добраахвотнае аб’яднанне людзей для сумеснай працы або гаспадарча-спажывецкай дзейнасці; арганізац.-прававая форма калект. прадпрымальніцтва. Такія аб’яднанні на аснове асабістага прац. ўдзелу, калект. уласнасці або арэнднай маёмасці, самафінансавання і самакіравання, матэрыяльнай зацікаўленасці наз.кааператывамі. Яны ствараюцца і дзейнічаюць у сельскай гаспадарцы, прам-сці і буд-ве, у гандлі і інш. галінах вытв-сці і сац.-культ. жыцця. Вышэйшы орган іх кіравання — агульны сход, які прымае статут, выбірае старшыню (або праўленне), зацвярджае стварэнне і размяркоўвае даход.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРА́ў раслін,
частка сцябла і кораня раслін звонку ад камбію. Першасная К. складаецца ў асн. з парэнхімных і мех. тканак (фарміруецца з вонкавай ч. конуса нарастання); другасная К. (развіваецца пазней у выніку дзейнасці камбію) — з коркі і лубу. Функцыі К. разнастайныя з-за мноства тканак, з якіх яна складаецца: перамяшчэнне арган. рэчываў ад лісця да кораня, назапашванне пажыўных рэчываў, ахова раслін ад неспрыяльных умоў знешняга асяроддзя. К. некаторых раслін выкарыстоўваецца як сыравіна для хім.прам-сці, атрымання фарбаў, лек., дубільных сродкаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРТАДЫЯГРА́МА (ад карта + дыяграма),
карга, на якой дыяграмнымі фігурамі адлюстроўваюць сумарную велічыню або структуру і дынаміку якой-н. з’явы (з’яў) у межах пэўнай тэр. адзінкі, нанесенай на карту. Дыяграмныя фігуры бываюць: лінейныя (слупкі, палоскі), плошчавыя (квадраты, кругі), аб’ёмныя (кубы, шары). Віды дыяграмных фігур выбіраюцца ў залежнасці ад колькаснай характарыстыкі картаграфаваных паказчыкаў і іх адрознення паміж крайнімі велічынямі. Выкарыстоўваюцца для характарыстыкі зямельных угоддзяў і іх структуры, насельніцтва і яго складу, валавой прадукцыі прам-сці, сельскай гаспадаркі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЕ́МЕРАВА,
горад у Расіі, цэнтр Кемераўскай вобл., на р. Том, пры ўпадзенні р. Іскіцім. Засн. ў 1918 з с. Шчаглова (вядома з 1720) і с. Кемерава (з 1863), у 1925—32 наз. Шчаглоўск. 500 тыс.ж. (1997). Прыстань. Чыг. станцыя. Прам-сць: хім., машынабудаванне (хім. машынабудаванне, эл.-тэхн., эл. рухавікі, эл. маторы, стромаўталініі і інш.), лёгкая, харч., мед. і буд. матэрыялаў. У раёне вядзецца здабыча каменнага вугалю. 5 ВНУ, у т. л.ун-т. 3 т-ры. Музеі краязнаўства і выяўл. мастацтваў.
металічныя і неметалічныя матэрыялы, устойлівыя супраць разбуральнага дзеяння кіслот. К. м.металічныя — высокалегіраваныя сталі і чыгун, некат. металы (напр., нікель, медзь, алюміній, цырконій, серабро) і сплавы. К. м.неметалічныя — горныя пароды (напр., андэзіт, граніт), каменнае ліццё (напр., базальт), палімерныя матэрыялы (полівінілхларыд, поліэтылен, фтарапласты і інш.), кераміка, шкло, спец. замазкі, цэменты і інш. Выкарыстоўваюць пераважна ў хім.прам-сці для вырабу розных ёмістасцей (і іх футравання), труб, шлангаў, падлогі, пакрыццяў, а таксама як кіслотатрывалыя герметыкі і ўшчыльняльнікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІТАКЮ́СЮ,
горад у Японіі, на Пн в-ва Кюсю, у прэфектуры Фукуока. Утвораны ў 1963 у выніку зліцця гарадоў Какура, Табата, Явата, Вакамацу і Модзі. 1,4 млн. ж (1994). Порт у прал. Сіманасекі. Звязаны з г. Сіманасекі (в-аў Хонсю) падводнымі трансп. тунэлямі, у т. л. для скарасных чыгунак і шашэйных дарог. Аэрапорт. Важны трансп. вузел і прамысл.цэнтр.Гал. галіны прам-сці: чорная і каляровая металургія, коксахімія, нафтаперапрацоўка, электрапрыладабудаванне і інш. машынабудаванне, ваенная, шкляная, керамічная, цэм., харч., тэкст., паліграфічная. Ун-т.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІШМІ́Ш,
сарты вінаграду з безнасеннымі дробнымі ягадамі. Вырошчваецца пераважна ў Сярэдняй Азіі. Найб. вядомы К. белы (Ак-кішміш) і чорны (Кара-кішміш). Ягады высокацукрыстыя. Выкарыстоўваюць у свежым выглядзе, вінаробстве, для сушкі. Таксама К. наз. ягады вінаграду сорт К., высушаныя на сонцы (у побыце наз. разынкамі). Мае ў сабе (у % на сухое рэчыва): цукру 76—78%, азоцістых рэчываў і кіслот па 2,1%. Выхад сушанага К. — 24—30% ад масы ягад. Выкарыстоўваецца ў кулінарыі, кандытарскай прам-сці, у сумесі сушаных фруктаў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́РКАВЫ ДУБ (Quercus suber),
кветкавая расліна сям. букавых. Пашыраны ў прыморскім поясе (на выш. да 400—500 м) Зах. Міжземнамор’я. Культывуецца на Пд Еўропы, Каўказе, у Кітаі.
Вечназялёныя дрэвы выш. да 20 м, дыяметр ствала каля 1 м. Карані глыбокія, стрыжнёвыя. Лісце зубчастае або суцэльнакрайняе, знізу шэрае, апушанае. Тычынкавыя кветкі ў каташках, песцікавыя — адзіночныя. Плод — жолуд. На 3—5-ы год ствол і буйныя галіны пакрываюцца коркам. Спеласць корку настае на 15—20-ы год. Выкарыстоўваюць у прам-сці.