А́ЛЕНТАЎН (Allentown),
горад на ПнУ ЗША, у штаце Пенсільванія, на р. Ліхай. Засн. ў 1762. 105 тыс. ж. (1990). Трансп. вузел. Вытв-сць электроннага абсталявання, цяжкіх грузавых аўтамабіляў Прыладабудаванне, металаапрацоўка. Тэкст., харч., паліграф. прам-сць.
т. 1, с. 245
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АМБО́Н (Ambon), Амбаіна,
горад у Інданезіі, на в-ве Амбон, адм. ц. правінцыі Малуку. 209 тыс. ж. (1980). Гал. порт Малукскіх а-воў (вываз копры, спецый). Рыбалоўства. Ун-т. Даследчы цэнтр Нац. ін-та акіяналогіі.
т. 1, с. 309
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІМАБА́РЫ, Імахару,
горад у Японіі, у прэфектуры Эхіме. 122 тыс. ж. (1992). Порт на ПнЗ в-ва Сікоку. Стараж. цэнтр тэкст. (баваўняная пража, тканіны, фланель) прам-сці. Суднабуд., дрэваапр., харч. (у т. л. рыбаперапрацоўчыя) прадпрыемствы.
т. 7, с. 206
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНКО́Ў,
горад на ПнУ Кітая, у прав. Ляанін. 572 тыс. ж. (1990). Вузел чыгунак і аўтадарог. Марскі порт у вусці р. Ляахэ (Ляадунскі зал. Жоўтага м.). Суднабудаванне, хім., цэлюлозна-папяровая, тэкст. прам-сць; выплаўка магнію.
т. 7, с. 261
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
О́СІЕК (Osijek),
горад на У Харватыі. Каля. 120 тыс. ж. (1999). Трансп. вузел. Порт на р. Драва. Прам-сць: маш.-буд., у т. л. с.-г., тэкст., эл.-тэхн.; хім., дрэваапр., мэблевая, цукровая, гарбарна-абутковая.
т. 11, с. 452
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕ́СТУНІЦА,
вёска ў Віцебскім р-не, на беразе аднайм. возера. Цэнтр Заронаўскага с/с і саўгаса. За 15 км на ПнЗ ад Віцебска. 379 ж., 165 двароў (2000). Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі.
т. 12, с. 330
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САН-КАЭТА́НУ-ДУ-СУЛ (São Caetano do Sul),
горад на ПдУ Бразіліі, прамысл. спадарожнік г. Сан-Паўлу. Засн. ў 1631. Каля 200 тыс. ж. (2000). Трансп. вузел. Прам-сць: аўтамабільная (зборка), металургічная, хім., буд. матэрыялаў.
т. 14, с. 151
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕВА́Н,
горад у Арменіі, на беразе воз. Севан. Каля 30 тыс. ж. (2001). Чыг. станцыя. Вузел аўтадарог. З-ды: эл.-выканаўчых механізмаў, эл.-шклоізаляцыі, тытунёва-ферментацыйны і інш. ГЭС. Горнакліматычны курорт. Філіял Ерэванскага бат. сада.
т. 14, с. 287
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУ́НДСВАЛЬ (Sundsvall),
горад на У Швецыі. Засн. ў 1621. Каля 110 тыс. ж. (2001). Порт на Батнічным зал. Балтыйскага м. (вываз лесапапяровай прадукцыі), чыг. ст., вузел аўтадарог. Аэрапорт. Прам-сць: цэлюлозна-папяровая, маш.-буд., алюмініевая.
т. 15, с. 269
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАКУСІ́МА,
горад у Японіі, на ПнУ в-ва Сікоку. Адм. ц. прэфектуры Такусіма. Каля 300 тыс. ж. (2001). Марскі порт. Прам-сць: маш.-буд., хім., дрэваапр., харч., паліграфічная. Традыц. нац. рамёствы (лакавыя вырабы). Ун-т.
т. 15, с. 396
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)