род рыб сям.селядцовых. 4 віды. Пашыраны ў Азоўскім, Каспійскім, Чорным морах і іх басейнах. Найб. вядомая Ц. чарнаморска-азоўская, або каспійская кілька (C.cultriventris).
Даўж. да 15 см, маса да 9 г. Спіна і верхняя ч. галавы шэра- або сіне-зялёныя, бруха белае ці залаціста-жоўтае. Ад горла да анальнай адтуліны цягнецца «кіль» з шыпаватых лускавінак. Характэрны 2 падоўжныя прамяні на канцы анальнага плаўніка. Чародныя. Кормяцца пераважна зоапланктонам. Аб’екты промыслу. Гл. таксама Кількі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЯЛЕ́ЦКАЕ ВО́ЗЕРА, Алтынколь, Залатое возера. На ПнУ Алтая, у Алтайскім краі (Расія), на выш. 436 м. Пл. 223 км², даўж. 77,7 км, шыр.да 5,2 км, глыб.да 325 м. Катлавіна тэктанічнага паходжання. Берагі стромкія, скалістыя. Упадае каля 70 рэк, у т. л. Чулышман, выцякае р. Бія. Ледастаў няўстойлівы. Вада вельмі празрыстая (да 14 м.). На берагах — пас. Артыбаш, Іагач і Яйлю з цэнтр. сядзібай Алтайскага запаведніка і Цялецкай азёрнай станцыяй. Раён турызму і адпачынку.
шапкавы базідыяльны грыб сям. радоўкавых. Пашыраны ў Паўн. паўшар’і. На Беларусі трапляецца ў лісцевых і хвойных лясах з ліп. па верасень.
Шапка дыям. да 3 см, пукатая, потым плоскараспасцёртая, крэмава-бураватая да белай, гладкая, сухая, тонкамясістая. Пласцінкі белыя, частыя, прырослыя. Ножка выш.да 5 см, храсткаватая, рыжавата-карычневая, бліскучая. Грыб мае часночны пах і смак, які захоўваецца і ў высушаным выглядзе. Ядомы, спажываецца як прыправа.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯНСЕНІ́ЗМ,
рэлігійна-палітычная каталіцкая неартадаксальная плынь у Францыі і Галандыі ў 17—18 ст. Прынцыпы Я. выклаў галандскі тэолаг К.Янсеній (1585—1638), які развіваў вучэнне Аўгусціна аб прадвызначэнні. У шэрагу палажэнняў Я. набліжаўся да пратэстантызму (адмаўленне свабоды волі, прызнанне прадвызначэння), прапаведаваў строгае рэліг.-этычнае самаўдасканаленне. Паслядоўнікі Я. выступалі супраць езуітаў, адмоўна ставіліся да мастацтва. Я. праследаваўся царквой і дзяржавай. У Галандыі паслядоўнікі Я. стварылі самаст. царкву. Блізкі да Я. быў Б.Паскаль.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Я́РКАСЦЬу светлатэхніцы,
фізічная велічыня, якая характарызуе свячэнне крыніцы святла ў зададзеным напрамку.
Я. L элемента святлівай паверхні плошчай dS у якім-н. напрамку вызначаецца адносінамі сілы святлаdI гэтага элемента ў дадзеным напрамку да плошчы праекцыі элемента на плоскасць, перпендыкулярную да дадзенага напрамку: L = dI/(dScos α) дзе α — вугал паміж нармаллю да элемента dS і зададзеным напрамкам. Адзінка Я. ў СІ — кандэла на квадратны метр. Гл. таксама Кандэла.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЛЬФСТРЫ́М (Gulf Stream),
сістэма цёплых цячэнняў у паўн.ч. Атлантычнага ак. Цягнецца на 10 тыс.км ад п-ва Фларыда даВял. Ньюфаўндлендскай банкі (уласна Гальфстрым) і далей да а-воў Шпіцберген і Новая Зямля (Паўночна-Атлантычнае цячэнне). Фарміруецца ў паўн.ч. Фларыдскага праліва як сцёкавае цячэнне Мексіканскага зал., рухаецца на Пн уздоўж узбярэжжа Паўн. Амерыкі, жывіцца водамі Паўн. Пасатнага і Гвіянскага цячэнняў. На Пд (у Фларыдскім прал.) Гальфстрым мае шыр. 75 км, таўшчыню патоку 700—800 м, скорасць да 10 км/гадз, т-ра вады на паверхні ад 24 да 28 °C, расход вады каля 25 млн.м³/с (у 20 разоў перавышае расход усіх рэк зямнога шара). У акіяне Гальфстрым злучаецца з Антыльскім цячэннем і на 38° паўн. ш. яго расход дасягае 82 млн.м³/с. Каля Вял. Ньюфаўндлендскай банкі шыр. 200 км, т-ра вады на паверхні ад 10 да 20 °C; скорасць да 4 км/гадз, каля берагоў Еўропы — 0,4—0,7 км/гадз. Сярэднегадавая салёнасць 36—36,4‰, макс. — 36,5‰ на глыб. 200 м. Дапаўд. ускраіны Вял. Ньюфаўндлендскай банкі да Гальфстрыма падыходзіць з Пн халоднае Лабрадорскае цячэнне, на мяжы з якім адбываецца перамешванне і апусканне паверхневых вод. У сістэму Гальфстрыма ўваходзяць адгалінаванні Паўн.-Атлантычнага цячэння — Нарвежскае цячэнне, Ірмінгера цячэнне і Нардкапскае цячэнне. Гальфстрым аказвае значны ацяпляльны ўплыў на клімат, гідралагічныя і біял. ўмовы паўн.ч. Атлантычнага ак. і Паўн.-Ледавіты ак., а таксама на клімат Еўропы. Гальфстрым выяўлены ў 1513 ісп. экспедыцыяй пад камандаваннем Х.Понсе дэ Леона. У 1770-я г. Бенджамін Франклін нанёс напрамкі руху цячэння на геагр. карты. З 1966 Акіянаграфічнае ўпраўленне ВМС ЗША выдае штомесячную зводку па Гальфстрыму, у якой апісваецца яго стан у Паўн. Атлантыцы і фіз. якасці.
Літ.:
Толмазгин Д.М. Океан в движении. Л., 1976;
Дрейк Ч. и др. Океан сам по себе и для нас: Пер. с англ.М., 1982.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗВЯРЫ́НЫ СТЫЛЬ,
у мастацтве, умоўная назва шырока распаўсюджанага ў стараж. мастацтве стылізаванага ўвасаблення жывёл, частак іх цела ці кампазіцый з некалькіх жывёл. Узнік у бронзавым веку, найб. пашыраны ў жал. веку і мастацтве раннекласавых дзяржаў. Першапачаткова звязаны з культам жывёлы (гл.Татэмізм). Найб.стараж. ўзоры З.с. вядомы ў Егіпце і Месапатаміі, Закаўказзі і Паўн. Каўказе (3-е тыс.дан.э.), у Пярэдняй і Сярэдняй Азіі, Індыі, Кітаі, Паволжы, Паўд. Сібіры (2-е тыс.дан.э.). Найб. развіты ў скіфа-сармацкім мастацтве Паўн. Прычарнамор’я і мастацтве плямён Паўд. Сібіры 1-га тыс.дан.э. і першых стагоддзяў н.э. Скіфскі З.с. склаўся пад уплывам мастацтва Ірана і Пярэдняй Азіі, Прычарнамор’я — стараж.-грэч. мастацтва. Для яго характэрны дынамічнасць кампазіцыі, рэаліст. перадача форм і рухаў жывёл. Найб. пашыраны зааморфныя выявы. Прыёмы ўвасаблення разнастайныя: гравіроўка па метале, ліццё, разьба па дрэве і косці, аплікацыі са скуры і лямцу; вядома таксама татуіроўка чалавечага цела ў З.с. Пераплеценыя целы жывёл, што ўтваралі арнаментальныя кампазіцыі, аздабляліся каляровымі ўстаўкамі з эмалі, шкла і інш. З часам рэаліст. пачатак быў выцеснены рысамі дэкар. умоўнасці і стылізацыі. З.с. мастацтва нарманаў (8 ст.) характарызуецца экспрэсіўнасцю, надзвычай стылізаваным адлюстраваннем звяроў, птушак і змей, што губляюцца ў складаных перапляценнях геам. ўзору. У 2-й пал. 1-га тыс.дан.э. З.с. паступова страціў сваё значэнне. Дэкар. выявы жывёл, пазбаўленыя свайго першапачатковага магічнага сэнсу, працягвалі існаваць у сярэдневяковым мастацтве (ювелірныя вырабы, кніжная мініяцюра, разьба па дрэве, косці і камені, каменны арх. дэкор і інш.) і нар. творчасці.
Літ.:
Тяжелов В.Н. Искусство средних веков в Западной и Центральной Европе. М., 1981.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРО́НЯ,
рака ў Віцебскай і Магілёўскай абл., правы прыток р. Сож (бас.р. Дняпро). Даўж. 172 км. Пл. вадазбору 4910 км². Пачынаецца каля в. Ланенка Дубровенскага р-на Віцебскай вобл., вусце на ўсх. ускраіне г. Слаўгарад Магілёўскай вобл. Цячэ пераважна з Пн на Пд па Аршанска-Магілёўскай раўніне. Асн. прытокі: Галыша, Бася, Раста (справа), Парасіца, Быстрая, Вербаўка, Кашанка (злева). Даліна слабазвілістая, добра распрацаваная, глыбокаўрэзаная, скрынкападобная, у вярхоўі невыразная, шыр. ад 0,4—0,6 км у верхнім цячэнні да 1—2 км у ніжнім. Схілы стромкія, часам абрывістыя, выш. ад 3 да 20 м, значна парэзаны ярамі, асабліва каля гарадоў Горкі і Слаўгарад. Ніжэй вусця р. Бася трапляюцца невял. тэрасы. Пойма роўная, двухбаковая, лугавая, шыр. 0,25—0,5 км, у вусці 0,8—1,2 км (на асобных участках звужаецца да 80 м), ніжэй вусця р. Быстрая пашыраецца да 3,8 км. Рэчышча каналізаванае на працягу 19 км: ад вытоку да вусця р. Пнёўка (15 км) і ад паўд. ускраіны г. Горкі ўніз па цячэнню (4 км), на астатнім працягу звілістае або моцна звілістае, каля г. Горкі разгаліноўваецца на некалькі рукавоў. Шыр. ракі 15—20 м, у ніжнім цячэнні месцамі да 50 м. Берагі пераважна стромкія, абрывістыя, у верхнім цячэнні нізкія і забалочаныя, адкрытыя, выш. 1—1,5 м, на асобных участках да 7 км. Жыўленне мяшанае, пераважна снегавое. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 26,8 м³/с. Ледастаў з сярэдзіны снеж.да канца сакавіка. Веснавы ледаход 3—5 сут. Веснавое разводдзе доўжыцца каля 50 дзён. Найб. ўзровень разводдзя звычайна ў пач.крас., сярэдняя выш. над межанным узроўнем каля 3 м. Летне-асенняя межань (каля 5 мес) амаль кожны год 2—4 разы за сезон парушаецца дажджавымі паводкамі працягласцю 5—20 сут і выш. 0,5—1,5 м. П. выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярац.сістэм. На рацэ гарады: Горкі (пры ўпадзенні р. Парасіца) і Слаўгарад (пры ўпадзенні П. ў р. Сож).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЦІЧ,
рака ў Мінскай, Магілёўскай і Гомельскай абл., прыток р. Прыпяць (бас.р. Дняпро). Даўж. 421 км, пл. вадазбору 9470 км². Пачынаецца за 1 км на З ад в. Нарэйкі Дзяржынскага р-на Мінскай вобл., вусце за 1 км на У ад в. Багрымавічы Петрыкаўскага р-на Гомельскай вобл. Цячэ пераважна з Пн на Пд; верхняе цячэнне ў межах Мінскага ўзвышша, сярэдняе — на З Цэнтральнабярэзінскай раўніны, ніжняе — на нізіне Прыпяцкага Палесся. Асн. прытокі: Шаць, Даколька, Арэса (справа), Нератоўка і Няслаўка (злева). Даліна на ўсім працягу пераважна трапецападобная, шыр. 1,5—5,5 км, у вытоку да 0,1 км, у нізоўі невыразная. Пойма двухбаковая, шыр.дав. Гарадзішча Мінскага р-на 60—300 м, ніжэй 1—3 км, каля в. Пясчанка Асіповіцкага р-на да 5 км. Рэчышча свабодна меандруе, разгаліноўваецца пратокамі, якія ўтвараюць астравы. Шыр. ракі ў верхнім цячэнні да вусця р. Асачанка (85 км ад вытоку) 5—10 м, ніжэй 20—45 м, у нізоўі 45—70 м. Берагі стромкія і абрывістыя, выш. 0,2—1,5 м. Жыўленне мяшанае, пераважна снегавое (45—50%) і грунтавое (30—40%). Ледастаў з сярэдзіны снеж., да канца сакавіка. Веснавое разводдзе з канца сак., доўжыцца ў верхнім цячэнні 40, у ніжнім 84 сут. Макс. ўзровень вады ў пачатку крас. (выш. пад’ёму 1,4—3,2 м, найб. 3,7 м). Летне-асенняя межань (каля 5 месяцаў) 1—3 разы ў год парушаецца дажджавымі паводкамі (працягласць да 40 сут) выш.да 1 м. Зімовая межань доўжыцца да 90 сут, зімовыя паводкі амаль кожны год. У час веснавога разводдзя частка вады П. пераліваецца ў р. Свіслач (праз Цітаўку) і Трэмлю. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 49,7 м³/с. На П. Воўчкавіцкае вадасховішча, гар. пасёлкі Глуск, Капаткевічы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САРДЗІ́НІЯ (Sardegna),
востраў у Міжземным м. на З ад Апенінскага п-ва, у складзе Італіі. Аддзелены ад в-ва Корсіка прал. Баніфача. Уключае 4 правінцыі: Кальяры, Нуора, Сасары, Арыстана. Пл. 24 тыс.км². Нас. каля 2 млн.чал. (2000). Берагі расчлянёны слаба. У рэльефе пераважаюць плато з асобнымі выш. 1000—1200 м і плоскія ўступы, якія стромка абрываюцца да мора. Найб.выш.да 1834 м (г. Ла-Мармара). Горы складзены ў асн. з гранітаў і крышт. сланцаў, на З і ПнЗ — лававыя і туфавыя плато. З ПнЗ на ПдУ цягнецца тэктанічная ўпадзіна Кампідана. Карысныя выкапні: кам. вугаль, поліметал. і жал. руды, баксіты, магнезіт, барыт, каалін. Клімат субтрапічны, міжземнаморскі. Сярэдняя т-растудз. 7—10 °C, ліп. 24—26 °C. Ападкаў ад 600 мм на раўнінах да 1000 мм за год у гарах. Значныя рэкі: Тырса, Флумендоса, Ману. Пераважаюць зараснікі — маквіс, фрыгана; у гарах — коркавы дуб. Гал. горад і порт — Кальяры.
З 7 ст.дан.э. С. каланізавалі фінікійцы і грэкі. З 535 дан.э. востравам валодаў Карфаген, з 238 дан.э. — Рым Стараж., у 5 ст.н.э. — вандалы, у 6—7 ст. — візантыйцы і готы, з 8 ст. — арабы. У 11 ст. арабы выгнаны з С. аб’яднанымі сіламі Пізанскай і Генуэзскай рэспублік, якія потым працяглы час сапернічалі паміж сабой за ўплыў на востраве. З 1326 С. пад уладай каралеўства Арагон, з 1479 — аб’яднанага Іспанскага каралеўства.
У 1708 у час вайны за іспанскую спадчыну С. перайшла да Аўстрыі, што замацаваў Раштацкі мір 1714, паводле Лонданскага дагавора 1720 — да Савойскай дынастыі і стала часткай Сардзінскага каралеўства. У 1793 жыхары С. сарвалі спробу франц. войск захапіць востраў. У 1799—1814, калі П’емонт (асн.ч. каралеўства) быў акупіраваны Францыяй, на востраве знаходзіліся сардзінскія каралі. З 1861 у складзе аб’яднанай Італіі.