цяжкая вострая інфекцыйная хвароба ад пападання ў раны патагенных анаэробаў з роду Clostridium. Мікробы выдзяляюць экзатаксіны і ферменты, якія абумоўліваюць запаленне падскурнай клятчаткі, асабліва мышцаў, атаксама інтаксікацыю арганізма. Найчасцей узнікае на нагах у параненых або як ускладненне адкрытай траўмы. Прыкметы: прагрэсіруючы ацёк, газаўтварэнне ў тканках, некроз. Лячэнне: хірург. апрацоўка ран, супрацьгангрэнозная сываратка, антыбактэрыяльныя прэпараты, у цяжкіх выпадках — ампутацыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУЭ́Т (італьян. duetto ад лац. duo два),
1) ансамбль з двух выканаўцаў.
2) Вакальная п’еса для двух галасоў з інстр. суправаджэннем. Часта сустракаецца ў оперы, араторыі, кантаце; у аперэце — вядучы від вак. ансамбля; існуе і як самаст. жанр камернай вак. музыкі.
3) Інстр. п’еса для двух выканаўцаў, атаксама для двух вядучых інстр. галасоў з суправаджэннем. Д. часта называюць і п’есы для аднаго фп. ў 4 рукі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖДАН Віктар Іванавіч (20.2.1918, г. Тайга Кемераўскай вобл., Расія — 16.7.1978),
бел. графік. Скончыў Віцебскае маст. вучылішча (1937). Працаваў у карыкатуры, кніжнай графіцы, стварыў шэраг партрэтаў, серыі лістоў на спарт. тэму. Аўтар франтавых малюнкаў і плакатаў (1942—45), серый «Сябры-аднапалчане» (1944—45), «Беларусь спартыўная» (1960), графічных лістоў «Наступленне» (1947), «Малады токар» (1958), атаксама жывапісных работ «Кнігі і час» (1966), «Салдацкая сіла» (1968) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУ́ЗАЎаўтамабіля,
частка аўтамабіля (або прычэпа), прызначаная для перавозкі грузаў, пасажыраў ці спец. абсталявання. Паводле тыпу К. адрозніваюць аўтамабілі (прычэпы) агульнага прызначэння (К. у выглядзе бартавой платформы) і спецыялізаваныя (самазвалы, фургоны, цыстэрны і інш.). Пасажырскія аўтамабілі маюць нясучы або рамны К. У легкавых аўтамабіляў найб. пашыраныя закрытыя К. тыпу седан, лімузін, купэ, адкрытыя (з адкідным верхам) — кабрыялет і фаэтон, атаксама двухмесныя (закрытыя і адкрытыя) тыпу «спорт».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЧАВЫ́Я ВО́БЛАКІ [міжнар. назва Cumulus (Cu)],
шчыльныя, днём ярка-белыя воблакі са значным верт. развіццём (выш. да 5 км і больш). Верхнія часткі падобны да купалаў або вежаў з круглаватымі абрысамі. Узнікаюць найчасцей як воблакі канвекцыі ў халодных паветр. масах, а ў цёплы час года таксама ў мясц.паветр. масах над паверхняй сушы, якая праграецца ўдзень. Могуць ператварацца ў кучава-дажджавыя воблакі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАГ (ад англ. lag запазненне),
паказчык, які характарызуе адставанне або апярэджанне ў часе адной з’явы ў параўнанні з іншай, звязанай з ёй з’явай. У эканоміцы найб. важныя віды Л. — інвестыцыйны (характарызуе час абароту ўсіх вытв. капіталаўкладанняў) і будаўніцкі (сярэдні тэрмін будаўніцтва вытв. аб’екта), атаксама запазненне прапановы тавараў ад іх вытворчасці, попыту ад прапановы, спажывання ад попыту, запазненне выпуску кадраў ад пачатку іх абучэння і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛА́РЫ,
у старажытнарымскай міфалогіі і рэлігіі божаствы — апекуны рым.грамадз. абшчыны ў цэлым, яе асобных абшчын, іх зямель і скрыжаванняў дарог, а пазней таксама і хатнія багі — душы продкаў кожнай рым. сям’і, што яе апекавалі. У іх гонар ствараліся алтары, у т. л. хатнія, і штогод наладжваліся святы. Сямейныя Л. лічыліся заступнікамі рабоў і вольнаадпушчанікаў, якія пераважна і абслугоўвалі іх культ у сем’ях сваіх гаспадароў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАРЫНГАСПА́ЗМА [ад грэч. larynx (laryngos) гартань + спазма],
раптоўная сутаргавая спазма мускулатуры гартані, у выніку якой прасвет гартані закрываецца і ўзнікае інспіраторная задышка. Выклікаецца раздражненнем блукаючага нерва пры пападанні іншародных цел у прасвет гартані, валляку, пухлінах, у дзяцей таксама — доўгім плачам, смехам і інш. Пры Л. хворы задзірае галаву, шырока разяўляе рот, у цяжкіх выпадках — смерць ад асфіксіі. Неадкладны зварот па ўрачэбную дапамогу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́НАР (англ. manor ад лац. maneo астаюся, пражываю),
назва феад. вотчыны ў сярэдневяковай Англіі. Сфарміраваўся ў 11—12 ст. Складаўся з дамена — зямлі, на якой уласную гаспадарку землеўладальніка-лорда вялі юрыд. падсудныя яму прыгонныя сяляне-віланы, зямлі трымальнікаў — віланаў і вольных сялян, атаксама абшчынных угоддзяў. З развіццём капіталіст. адносін і знікненнем катэгорыі віланаў (15—16 ст.). М. паступова перараджаўся і ў 18 ст. канчаткова знік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКАЯ СПЕЦЫЯ́ЛЬНАЯ СЯРЭ́ДНЯЯ ШКО́ЛА.
Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь. Засн. ў 1996 у Мінску на базе Навуч. цэнтра Мін-ваўнутр. спраў. Рыхтуе юрыстаў з сярэдняй спец. адукацыяй, участковых інспектараў гар. і раённых аддзелаў міліцыі, супрацоўнікаў аператыўна-дзяжурных службаў, атаксама для сістэмы папраўча-працоўных устаноў і спец. камендатур. Спецыяльнасць (1999/2000 навуч.г.): правазнаўства. Навучанне дзённае і завочнае. Прымаюцца асобы з сярэдняй адукацыяй.