жаночы палавы орган чырв. водарасцей. Мае бутэлькападобную форму; складаецца з ніжняй (брушной) ч. і вузкай верхняй (трыхагіны). Пасля апладнення яйцаклеткі трыхагіна адмірае, а ў брушной ч. ўтвараюцца карпаспоры, якія могуць размяшчацца на канцах клетачных нітак, што вырастаюць з яйцаклеткі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРПАЛО́ГІЯ (ад грэч. karpos плод + ...логія),
раздзел марфалогіі раслін, які вывучае плады і насенне, іх марфагенез, будову, фізіял. працэсы, метады ацэнкі і кантролю насеннага матэрыялу і інш. Займаецца стварэннем генет. класіфікацыі, складаннем вызначальнікаў пладоў і насення раслін, якія засмечваюць насенны матэрыял. Насенне культ. раслін вывучае таксама насенняводства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛЕ́ЙНІКІ,
вёска ў Брэсцкім р-не, на левым беразе р. Лясная. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 3 км на Пн ад Брэста. 1216 ж., 230 двароў (1998). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛІР (ад грэч. klēros жэрабя),
у хрысціянскай царкве сукупнасць свяшчэннаслужыцеляў (святароў, епіскапаў) і царкоўнаслужыцеляў (псаломшчыкаў, дзякоў і інш.); тое, што і духавенства. У раннім хрысціянстве азначала апостальскае прызванне. Потым стала ўжывацца ў значэнні «духавенства» да тых асоб, якія былі выбраны па жэрабю ў якасці служыцеляў культу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІ́КАВЫЯ МЕ́ТАДЫў матэматыцы,
метады набліжанага рашэння матэм. задач, якія зводзяцца да выканання канечнай колькасці элементарных аперацый над лікамі. Вылічэнні выконваюцца ўручную ці з дапамогай вылічальных машын. Распрацоўка новых Л.м. і выкарыстанне іх у ЭВМ прывялі да ўзнікнення вылічальнай матэматыкі. Гл. таксама Набліжанае вылічэнне, Набліжаныя формулы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІ́ПНІКІ,
вёска ў Драгічынскім р-не Брэсцкай вобл. Цэнтр калгаса. За 6 км на У ад Драгічына, 13 км ад чыг. ст. Драгічын, на шашы Брэст—Пінск. 1420 ж., 578 гаспадарак (1999). Базавая школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІЯ́ЗЫ,
клас ферментаў, якія каталізуюць рэакцыі негідралітычнага адшчаплення ад субстратаў груп атамаў з утварэннем двайных сувязей, і рэакцыі далучэння атамаў і груп атамаў па двайных сувязях. Падзяляюць на вуглярод-вуглярод-Л., вуглярод-азот-Л., вуглярод-кісларод-Л. і інш. Пашыраны ў прыродзе, удзельнічаюць у працэсах абмену рэчываў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАГНІ́ТНАЕ НАСЫЧЭ́ННЕ,
стан пара- ці ферамагнетыка, пры якім яго намагнічанасць дасягае найб. значэння і больш не змяняецца пры павелічэнні напружанасці знешняга (намагнічвальнага) магн. поля. Абмяжоўвае рабочыя магнітныя патокі і выклікае нелінейнасць характарыстык, якія вызначаюць работу розных прылад і прыстасаванняў з магн. ланцугамі (напр., эл. машын, трансфарматараў, электрамагнітаў).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МНАГАГРА́ННЫ ВУ́ГАЛ,
частка прасторы, абмежаваная трыма ці больш плоскасцямі, якія парамі перасякаюцца і маюць адзін агульны пункт. Агульны пункт наз. вяршыняй, лініі перасячэння плоскасцей — рэбрамі, самі плоскасці — гранямі. М.в., які размешчаны з аднаго боку ад плоскасці кожнай сваёй грані, наз. выпуклым. Гл. таксама Цялесны вугал.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАВАСЁЛКІ,
вёска ў Галоўчынскім с/с Бялыніцкага р-на Магілёўскай вобл. Цэнтр калгаса. За 29 км на ПнУ ад г. Бялынічы, 27 км ад Магілёва. 302 ж., 132 двары (1999). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.