міжгорная катлавіна каля падножжа паўн. схілу Галоўнага, або Водападзельнага, хр.Вял. Каўказа, каля вытокаў р. Тэберда. Размешчана навыш. 1620 мнатэр. Тэбердзінскага запаведніка. Над Д.п. узнімаюцца горныя вяршыні да выш. 4046 м (г.Дамбай-Ульген). Схілы да выш. 2300 м укрыты лесам (пераважна піхта). Д.п. — раён альпінізму і турызму наЗах. Каўказе. Курортны пас. Дамбай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЗАНА́ЛЬНАЯ РАСЛІ́ННАСЦЬ,
прыродная расліннасць, якая трапляецца ва ўсіх зонах як уключэнне ў занальную расліннасцьна нехарактэрных для яе месцах росту. Найб. рэзка ўздзеянне азанальных фактараў праяўляецца ў гарах, на лугах у поймах рэк паўпустынь і пустынь. На Беларусі азанальная расліннасць трапляецца на заліўных лугах, часткова ў вадаёмах і інш. мясцінах. Тэрмін «азанальная расліннасць» увёў польскі біёлаг Ю.Пачоскі (1915). Гл. таксама Інтразанальная расліннасць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛА́ДКІ,
бел. традыцыйны мучны выраб. Пшанічную муку (вышэйшых гатункаў) замешваюць на заквасцы, разведзенай малаком, сыраквашай, сыроваткай. У цеста дадаюць яйкі, масла, соду або дрожджы. Пякуць на змазанай тлушчам патэльні ў гарачым духу печы. Гатовыя аладкі мажуць маслам, мачаюць у тук, смятану ці варэнне, даўней палівалі цёртым макам (найчасцей на Каляды). Пашыраны па ўсёй тэр. Беларусі. На Палессі аладкамі наз. бліны з таркаванай бульбы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́МФАРА (лац. amphora ад грэч. amphoreus),
у антычных грэкаў і рымлян гліняная або металічная пасудзіна з высокім горлам і 2 вертыкальнымі ручкамі. У амфары трымалі і перавозілі віно, алей, мёд, збожжа. На многіх амфарах ёсць малюнкі, арнаменты, надпісы. Знойдзены на многіх археал. помніках натэр. Беларусі. На Русі 10—12 ст. вырабляліся амфарападобныя пасудзіны карчагі.
Старажытнагрэчаская чорнафігурная амфара. 6 ст. Да н.э.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРЦЁМЕНКА Сцяпан Елізаравіч (14.8.1913, с. Малінаўка Іванаўскага р-на Адэскай вобл. — 5.5.1977),
удзельнік баёў на Беларусі ў Айч. вайну. Двойчы Герой Сав. Саюза (люты, май 1945). На фронце са жн. 1941. Камандзір батальёна маёр Арцёменка вызначыўся ў 1944 пры вызваленні Укр. і Бел. Палесся, у 1945 у час прарыву абароны ворага назах. беразе Віслы і пры фарсіраванні р. Одэр.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДО́БРАСЦЬ, Задобрасць,
рака ў Крычаўскім р-не Магілёўскай вобл., правы прыток р. Сож (бас. Дняпра). Даўж. 23 км. Пл. вадазбору 87 км². Пачынаецца за 2 кмнаПнЗ ад в. Дарлівае. Цячэ па Аршанска-Магілёўскай раўніне. Ад вытокаў да в. Касцюшкавічы (8,8 км) і на працягу 1,8 кмна прывусцевым участку рэчышча каналізаванае. Каля в. Калініна на рацэ плаціна і сажалка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУБАТО́ЎСКАЕ,
біялагічны заказнік натэр. Смаргонскага р-на Гродзенскай вобл. Створаны як заказнік-журавіннік для захавання ў прыродным стане месцаў росту журавін на балоце верхавога тыпу Дубатоўка ў 1979. Пл. 720 га (1997). У заказніку 2 невял. возеры. Па краі балота пераважна асакова-пушыцава-сфагнавая расліннасць, бліжэй да цэнтра — асакова-пушыцава-кусцікавасфагнавая. Намінер. «астравах» у цэнтры трапляецца рэдкая ахоўная расліна — купальнік горны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖУ́КАЎ Пётр Сяргеевіч (22.1.1921, в. Мікулічы Брагінскага р-на Гомельскай вобл. — 22.12.1967),
Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Кіеўскае пях. вучылішча (1941). У Чырв. Арміі з 1940. У Вял.Айч. вайну наПаўд.-Зах., Паўн.-Каўказскім, Паўд., Цэнтр., 1-м Бел. франтах. Вызначыўся ў час Бабруйскай аперацыі 1944, пры вызваленні вёсак наПд ад Бабруйска. Да 1953 у Сав. Арміі, пасля нагасп. рабоце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАВЕ́ЛЛЕ,
возера ў Полацкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Дахнарка, за 16 кмнаПнЗ ад г. Полацк. Пл. 0,32 км², даўж. 1,3 км, найб.шыр. 420 м, даўж. берагавой лініі 3,8 км. Пл. вадазбору 2,3 км². Схілы катлавіны выш. 2—5 м (наПн да 10 м), наУ і Пн параслі лесам і хмызняком, наЗ разараныя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗА́ДНЯЕ ВО́ЗЕРА, Галбея Паўднёвая,
у Пастаўскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Галбіца (працякае праз возера), за 5 кмнаПн ад г. Паставы. Пл. 0,36 км², даўж. 1,7 км, найб.шыр. 420 м, даўж. берагавой лініі 4,2 км. Схілы катлавіны выш. да 6 м, наЗ і ПнУ разараныя, наПдЗ пад лесам. НаЗ упадае ручай Цімара.