ТАЛЬ,

вёска ў Любанскім р-не Мінскай вобл., каля Любанскага вадасх., на аўтадарозе Любань—Урэчча. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 8 км на ПнЗ ад г. Любань, 144 км ад Мінска, 12 км ад чыг. ст. Урэчча. 1395 ж., 650 двароў (2002). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Царква св. Тройцы. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.

т. 15, с. 408

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ТАМАШО́ЎКА,

вёска ў Брэсцкім р-не, каля р. Зах. Буг, на аўтадарозе, якая злучае вёску з Брэстам. Цэнтр сельсавета. За 69 км на Пд ад Брэста, 1 км ад чыг. ст. Уладава. 1231 ж., 404 двары (2002). Санаторый «Елачка». Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Свята-Пакроўская царква. Могілкі салдат 1-й сусв. вайны. Брацкая магіла сав. пагранічнікаў. Магіла ахвяр фашызму.

т. 15, с. 412

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

У́ДЗЕЛА,

вёска ў Глыбоцкім р-не Віцебскай вобл., на правым беразе р. Бярозаўка, каля аўтадарогі Глыбокае—Шаркаўшчына. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 13 км на ПнЗ ад горада і 15 км ад чыг. ст. Глыбокае, 200 км ад Віцебска. 422 ж., 181 двор (2002). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, аптэка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнік архітэктуры — касцёл францысканцаў (1740).

т. 16, с. 163

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

УЗМЁНЫ,

вёска ў Міёрскім р-не Віцебскай вобл., на левым беразе р. Зах. Дзвіна. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 27 км на ПнУ ад г. Міёры, 181 км ад Віцебска, 9 км ад чыг. ст. Верхнядзвінск. 378 ж., 151 двор (2002). Лясніцтва. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнік архітэктуры — Мікалаеўская царква (2-я пал. 19 ст.).

т. 16, с. 182

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

УРА́ЛЬСК,

горад, цэнтр Зах.-Казахстанскай вобл. Казахстана. Размешчаны на правым беразе р. Урал. Засн. у 1584, на сучасным месцы з 1613. Да 1775 наз. Яіцкі гарадок. Каля 220 тыс.ж. (2000). Чыг. вузел. Аэрапорт. Прыстань. Прам-сць: машынабудаванне і металаапрацоўка (прыладабудаванне, суднабудаванне і суднарамонт і інш.), харч. (мясная, рыбная, мукамольна-крупяная і інш.), лёгкая (футравая, гарбарна-абутковая і інш.). 2 ВНУ. Тэатр. Гіст.-краязнаўчы музей, Дом-музей Е.І.Пугачова.

т. 16, с. 247

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

УРЫ́ЦКАЕ,

вёска ў Гомельскім р-не, на скрыжаванні аўтадарог Гомель—Жлобін і Уваравічы—Прыбар. Да 1929 наз. Ваўковіцкі Крупец. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 13 км на З ад Гомеля, 8 км ад чыг. ст. Прыбар. 2697 ж., 826 двароў (2002). Сярэдняя і муз. школы, Дом культуры, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Царква св. Багародзіцы. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.

т. 16, с. 257

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ХАТЫ́НІЧЫ,

вёска ў Ганцавіцкім р-не Брэсцкай вобл., на аўтадарозе Ганцавічы—Лагішын. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 17 км на ПдЗ ад г. Ганцавічы, 263 км ад Брэста, 14 км ад чыг. ст. Люсіна. 2686 ж., 1048 двароў (2002). Лясніцтва. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, аптэка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. Помнік архітэктуры — Успенская царква (1868).

т. 16, с. 561

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЦЕ́ПЛЕНЬ,

вёска ва Уздзенскім р-не Мінскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 43 км на ПнУ ад г. Узда, 45 км ад Мінска, 20 км ад чыг. ст. Рудзенск. 259 ж., 104 двары (2003). Базавая школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. На паўн. ускраіне вёскі гарадзішча культуры штрыхаванай керамікі тыпу верхняга пласта Банцараўшчыны і ранняга феадалізму.

т. 17, с. 105

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЦЯ́ЖКІ Артур Іосіфавіч (23.7.1943, в. Лылойці Смаргонскага р-на Гродзенскай вобл. — 5.4.1984),

бел. пісьменнік. Скончыў БДУ (1974). Працаваў у рэдакцыях раённых і рэсп. газет, з 1981 у Гродзенскім навук.-метадычным цэнтры нар. творчасці. Друкаваўся з 1957. У зб-ках апавяд. «Сустрэча пасля вясны» (1980), «Пара блакітных дажджоў» (1982), аповесцей і апавяд. «Дзе мой дом?..» (1986) роздум над сэнсам жыцця, паводзіны чалавека ў цяжкіх сітуацыях.

Г.​В.​Якаўлева.

т. 17, с. 192

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЧЫГІРЫ́НКА,

вёска ў Стайкаўскім с/с Кіраўскага р-на Магілёўскай вобл., на паўд. беразе Чыгірынскага вадасховішча. Цэнтр калгаса. За 45 км ад Кіраўска, 70 км ад Магілёва, 30 км ад чыг. ст. Тошчыца. 466 ж., 177 двароў (2003). Чыгірынская ГЭС. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкая магіла партызан і сав. воіна. Каля вёскі курганны могільнік, стаянка эпохі мезаліту.

т. 17, с. 295

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)