АХРЭ́М (Апанас Андрэевіч) (н. 8.2.1914, в. Урэчча Вілейскага р-на Мінскай вобл.),

бел. хімік-біяарганік. Акад. АН Беларусі (1970). Д хім. н. (1960), праф. (1970). Засл. дз. нав. Беларусі (1983). Скончыў Бел. політэхн. ін-т (1934). З 1963 у Ін-це арган.. хіміі АН СССР, з 1972 у Ін-це фізіка-арган. хіміі АН Беларусі, у 1974—88 дырэктар Ін-та біяарган. хіміі АН Беларусі. Навук. працы па біяарган. хіміі стэроідаў, бялкоў, пептыдаў, нуклеатыдаў. Адкрыў з’яву рухомасці двайных сувязяў у спалучаных дыенавых злучэннях. Дзярж. прэмія Беларусі 1988.

Тв.:

Конформационный анализ и установление пространственной структуры белковых молекул. Мн., 1989 (разам з С.​А.​Шэрманам, А.​М.​Андрыянавым);

Стероиды: Экол. функции. Мн., 1990 (разам з М.​У.​Каўганка).

А.А.Ахрэм.

т. 2, с. 160

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БАГДЗЕ́ВІЧ (Іосіф Міхайлавіч) (н. 28.8.1937, в. Васілішкі Шчучынскага р-на Гродзенскай вобл.),

бел. вучоны-аграхімік. Акад. АН Беларусі (1994, чл.-кар. 1992). Д с.-г. н., праф. (1992). Скончыў Гродзенскі с.-г. ін-т (1960). З 1966 у Бел. НДІ глебазнаўства і аграхіміі, з 1980 дырэктар. Навук. працы па павышэнні ўрадлівасці глебаў і прадукцыйнасці аграцэнозаў, рацыянальным выкарыстанні ўгнаенняў і меліярантаў, прадухіленні негатыўных вынікаў хімізацыі і радыеактыўнага забруджвання глебаў. Пад яго кіраўніцтвам распрацаваны аптымальныя параметры аграхім. якасцяў глебаў, інтэграваныя мадэлі іх урадлівасці з зададзеным узроўнем прадукцыйнасці севазваротаў і экалагічнымі абмежаваннямі на выкарыстанне сродкаў хімізацыі, нарматыўна-метадычная аснова аўтаматызаванага кіравання ўрадлівасцю глебаў.

Тв.:

Оценка плодородия почв Белоруссии. Мн., 1989 (у сааўт.);

Калийные удобрения. Базель, 1994 (разам з У.​В.​Пракошавым).

т. 2, с. 206

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АВАНЕ́САЎ (Рубен Іванавіч) (14.2.1902, г. Шуша, Нагорны Карабах — 1.5.1982),

рускі мовазнавец. Чл.-кар. АН СССР (1958). Д філал. н. (1948), праф. (1937). Скончыў Маскоўскі ун-т (1925). Працы па фанетыцы і фаналогіі (адзін з заснавальнікаў Маскоўскай фаналагічнай школы), арфаэпіі і арфаграфіі, гісторыі і дыялекталогіі рус. мовы. Кіраўнік і гал. рэдактар «Агульнаславянскага лінгвістычнага атласа» (1958—82). Адзін з аўтараў і рэдактараў «Дыялекталагічнага атласа беларускай мовы» (1963) і «Лінгвістычнай геаграфіі і групоўкі беларускіх гаворак» (1968—69; Дзярж. прэмія СССР 1971). Пад яго кіраўніцтвам падрыхтавана першае пасляваен. пакаленне бел. лінгвістаў.

Літ.:

Библиография трудов Р.​И.​Аванесова // Русское и славянское языкознание: К 70-летию Р.​И.​Аванесова. М., 1972;

Бірыла М.В. Р.​І.​Аванесаў // Бел. лінгвістыка. Мн., 1983. Вып. 22.

Р.І.Аванесаў.

т. 1, с. 59

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГО́РЫН (Уладзімір Вячаслававіч) (22.10.1952, г. Арол, Расія — 30.7.1996),

бел. вучоны ў галіне заатэхніі. Чл.-кар. Акадэміі агр. навук Рэспублікі Беларусь (1994), д с.-г. н., праф. (1992). Скончыў БДУ (1974) і Усесаюзны с.-г. ін-т (1984). У 1976—80 і з 1985 у Бел. НДІ жывёлагадоўлі (з 1987 нам. дырэктара, з 1990 дырэктар ін-та і адначасова навук.-вытв. аб’яднання «Племэліта»). Навук. працы па праблемах павышэння эфектыўнасці селекцыі ў свінагадоўлі на аснове генетыка-папуляцыйных метадаў, спецыялізацыі розных тыпаў, ліній і парод свіней. Адзін са стваральнікаў беларускай мясной пароды і заводскіх тыпаў «Мінскі» адкормачны і «Віцебскі» мясны буйной белай пароды свіней.

Тв.:

Биотехнология свиноводства. Мн., 1993 (разам з В.​С.​Смірновым, І.​П.​Шайко).

У.В.Горын.

т. 5, с. 369

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДРЫВО́ЦІНАЎ (Барыс Уладзіміравіч) (н. 14.3.1922, г. Вольск Саратаўскай вобл., Расія),

бел. вучоны ў галіне неўралогіі. Д мед. н. (1973), праф. (1976). Ганаровы акад. Бел. акадэміі мед. навук (1997). Скончыў Мінскі мед. ін-т (1950) і працуе ў ім. Навук. працы па хваробах перыферычнай нерв. сістэмы, астэахандрозе пазваночніка, рэўматызме мозга ў дзяцей, выкарыстанні выліч. метадаў і аўтаматызаваных сістэм для ранняй дыягностыкі, прагназавання неўралагічных праяў астэахандрозу пазваночніка і інш. хвароб нервовай сістэмы. Дзярж. прэмія Беларусі 1994.

Тв.:

Неврологические нарушения при поясничном остеохондрозе. Мн., 1979;

Прогнозирование и диагностика дискогенного пояснично-крестцового радикулита. Мн., 1982 (разам з Я.​А.​Луп’янам);

Поражение нервной системы при эндокринных болезнях. Мн., 1989 (разам з М.​З.​Клябанавым).

Літ.:

Б.​В.​Дривотинов: (к 75-летию со дня рождения) // Здравоохранение. 1997. № 4.

т. 6, с. 225

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДУБРО́ЎСКІ (Міхась) (Міхаіл Георгіевіч; 3.10.1897, в. Казелле Краснапольскага р-на Магілёўскай вобл. — 11.9.1983),

бел. пісьменнік. Скончыў Вышэйшы літ.-маст. ін-т імя В.​Брусава (1925). У 1925—26 навук. супрацоўнік Інбелкульта. У 1926—45 жыў і працаваў у Маскве і ў Башкірыі. З 1945 у Брэсцкім настаўніцкім ін-це, з 1949 у Літ. ін-це імя М.​Горкага (Масква), у 1950—57 у Гродзенскім пед. ін-це. Друкаваўся з 1918. Аўтар вершаў, баек, артыкулаў, лібрэта оперы «Уласнаю рукою» (1928—29, з П.​Шастаковым). Асобным выданнем у перакладзе Д. выйшла «Балада Рэдынгскай турмы» О.​Уайльда (1926). На бел. мову пераклаў асобныя санеты І.​Бехера, А.​Міцкевіча, Ф.​Петраркі, У.​Шэкспіра, вершы П.​Б.​Шэлі, А.​Ч.​Суінберна і інш.

т. 6, с. 249

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДУМБА́ДЗЕ (Надар Уладзіміравіч) (14.7.1928, Тбілісі — 14.9.1984),

грузінскі пісьменнік. Скончыў Тбіліскі ун-т (1950). Друкаваўся з 1948. Першая кніга — зб. гумарыстычных апавяданняў «Вясковы хлапчук» (1958). Раманы «Я, бабуля, Іліко і Іларыён» (1960), «Я бачу сонца» (1962, за абодва прэмія Ленінскага камсамола 1967) прысвечаны жыццю груз. вёскі ў гады Вял. Айч. вайны. У раманах «Сонечная ноч» (1967), «Белыя сцягі» (1972, Дзярж. прэмія Грузіі імя Ш.​Руставелі 1975), «Закон вечнасці» (1978, Ленінская прэмія 1980), аповесці «Кукарача» (1980) і інш. разглядае актуальныя сац.-этычныя праблемы Грузіі. Творы адметныя спалучэннем камічнага з драматычным, нац. гумару з глыбокім лірызмам. Асобныя творы экранізаваны, інсцэніраваны. На бел. мову творы Д. перакладалі В.​Нікіфаровіч, У.​Сіўчыкаў, М.​Стральцоў.

Тв.:

Бел. пер. — Закон вечнасці. Мн., 1989;

Рус. пер. — Романы. М., 1968.

Н.У.Думбадзе.

т. 6, с. 257

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГАЛО́МБАК ((Gołąbek) Юзаф) (7.6.1889, Борак Фаленцкі, цяпер у межах Кракава — 25.9.1939),

польскі філолаг-славіст. Д філасофіі (1914) і філалогіі (1933). Скончыў Ягелонскі ун-т у Кракаве (1909). З 1926 дацэнт Варшаўскага ун-та. Асн. працы: «Пан Тадэвуш» у славянскіх перакладах» (1929—31, у т. л. і пераклады на бел. мову), «Іва Войнавіч, югаслаўскі драматург» (1932), «Брацтва св. Кірылы і Мяфодзія ў Кіеве» (1935), «Сербска-лужыцкая літаратура», «Цар Максімілян (народнае відовішча на Русі)» (абедзве 1938), «Гісторыя лужыцкага народа» (1939). Грунтоўнасцю фактычнай асновы, новымі матэрыяламі вылучалася яго манаграфія «Вінцэнты Дунін-Марцінкевіч, польска-беларускі паэт» (1932). Даследаваў бел. л-ру (арт. «Пачаткі беларускай драматургіі», 1925), фальклор і этнаграфію (арт. «Беларускія дзяды», 1925).

Літ.:

Wierzyński S. Józef Gołąbek // Pamętnik literacki. 1946. Т. 36.

І.​У.​Саламевіч.

т. 4, с. 467

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГАЛУ́ШКА (Васіль Міхайлавіч) (н. 15.5.1936, в. Дамантовічы Капыльскага р-на Мінскай вобл.),

бел. вучоны ў галіне с.-г. навук (тэхналогія кармоў). Чл.-кар. Акадэміі аграрных навук Беларусі (1994), д с.-г. н. (1992), праф. (1993). Скончыў Гродзенскі с.-г. ін-т (1960). З 1963 у Бел. НДІ жывёлагадоўлі (адначасова з 1994 у БСГА). Навук. працы па рэцэптуры высокаэфектыўных камбікармоў, бялкова-вітамінна-мінер. дабавак і прэміксаў, рацыянальных нормах кармлення свіней і буйн. раг. жывёлы, ацэнцы пажыўнасці кармоў і павышэнні іх прадукцыйнасці.

Тв.:

Рациональное использование протеина // Пути решения проблемы белка в животноводстве. Мн., 1981;

Питательность кормов: Справ. пособие. Мн., 1985 (у сааўт.);

Приготовление кормов для свиней. Мн., 1990 (разам з У.​Б.​Іофе, В.​М.​Гутманам).

В.М.Галушка.

т. 4, с. 474

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГУ́ТАРАЎ (Іван Васілевіч) (15.4.1906, в. Воўкаўка Мсціслаўскага р-на Магілёўскай вобл. — 8.2.1967),

бел. літ.-знавец і фалькларыст. Чл.-кар. АН Беларусі (1953), д філал. н., праф. (1949). Скончыў БДУ (1928). Выкладаў у паліт.-асв. і пед. ін-тах г. Магілёў. З 1947 у ЦК КП(б)Б, з 1951 у БДУ, з 1957 заг. сектара фальклору Ін-та мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі. Даследаваў пытанні эстэтыкі, тэорыі і гісторыі рус. і бел. л-ры, фалькларыстыкі.

Тв.:

Борьба и творчество народных мстителей. Мн., 1949;

Эстетические основы советской литературы. Мн., 1950;

Философско-эстетические взгляды А.​С.​Пушкина. Мн., 1957;

Основы советского литературоведения. 3 изд. Мн., 1967;

Беларуская народная вусна-паэтычная творчасць. Мн., 1967 (у сааўт.).

І.В.Гутараў.

т. 5, с. 548

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)