саланчакі на З Індыі і ў Пакістане, на ПдУ ад дэльты р.Інд.Пл. больш за 20 тыс.км². Даўж. з У на З больш за 300 км, шыр. 40—80 км. Плоская нізінная паверхня (выш. да 200 м), укрытая чорным глеем з плямамі солей, з асобнымі ўзвышшамі (выш. да 465 м) і пясчанымі ўзгоркамі. У час летняга мусону саланчакі заліваюцца водамі мора і рэк Банас і Луні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЕРКІНІТЫ́ДА (грэч. Kerkinitis),
антычны горад, заснаваны грэкамі на рубяжы 6—5 ст. да н.э. на зах. узбярэжжы Крыма, на месцы сучаснай Еўпаторыі. У 4—2 ст. уваходзіла ў склад уладанняў Херсанеса. Праз К. вёўся гандлёвы абмен са скіфамі Крыма. У 2-й пал. 4 ст. і 3 ст. да н.э. К. чаканіла свае манеты. Заняпала ў выніку грэка-скіфскіх войнаў 2 ст. да н.э. У час раскопак выяўлены частка абарончых сцен і руіны жылых кварталаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЕРХЕ́,
рака ў Іране і Іраку (нізоўі). У верхнім цячэнні наз. Гамасіяба, у сярэднім — Сеймерэ. Даўж. 870 км, пл.бас. 50 тыс.км². Пачынаецца ў гарах Загрос, цячэ пераважна па днішчах глыбокіх цяснін і каньёнаў, ніжняе цячэнне — па раўнінах Хузістана, дзе падзяляецца на рукавы і губляецца ў балотах Эль-Хавіза. У час разводдзя частка сцёку паступае ў р. Тыгр. Сярэдні гадавы расход вады ў ніжнім цячэнні каля 220 м³/с. Выкарыстоўваецца для арашэння.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КНЯГІ́НІН, Княгініна,
вёска ў Мядзельскім р-не Мінскай вобл., чыг. станцыя на лініі Маладзечна—Полацк. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 30 км на ПдУ ад г.п. Мядзел, 100 км ад Мінска. 1056 ж., 456 двароў (1998). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аптэка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкая магіла рас. салдат, што загінулі ў часНарачанскай аперацыі 1916. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну. Помнік архітэктуры — царква (19 ст.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́ЗЕЛ, Казела,
Козел-Паклеўскі Вікенцій (Вінцэнты) Іванавіч (1838, маёнтак Сэрвач, цяпер Вілейскі р-н Мінскай вобл. — 28.5.1863), адзін з кіраўнікоў паўстання 1863—64. Брат І.І.Козела. У час вучобы ў школе гв. падпрапаршчыкаў і інж. акадэміі належаў да пецярбургскай афіцэрскай рэв. арг-цыі. Служыў ваен. інжынерам у Вільні і Свеаборгу. У 1863 паўстанцкі ваен. начальнік Вілейскага пав. Загінуў у баі каля в. Уладыкі Вілейскага р-на. Пахаваны тайна ў Сэрвачы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУ́КАЛКА,
1) прамежкавая стадыя ў развіцці насякомага з поўным ператварэннем (гл.Метамарфоз), у час якой знікаюць лічынкавыя органы і развіваюцца органы дарослай асобіны (імага).
2) Арганізм па пэўнай стадыі развіцця. Адрозніваюць 3 тыпы К.: свабодная (адкрытая) — у сеткакрылых, перапончатакрылых, большасці жукоў; пакрытая — у матылёў, даўгавусых і прамашоўных караткавусых двухкрылых; скрытая (несапр. кокан, пупарый) — у мух, галіц. К. не корміцца і звычайна нерухомая. Працягласць стадыі К. ад 6—10 сут (у некаторых мух) да многіх месяцаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУСТО́ДА [ад лац. custos (custodis) вартавы],
у рукапісных кнігах — абазначэнне парадкавага нумара сшытка на 1-й і апошняй яго старонках. У старадруках К. — 1-е слова (або частка слова) наступнай старонкі, якое змешчана ў ніжнім правым радку папярэдняй старонкі. К. выкарыстоўваліся, каб аблегчыць чытанне, а таксама забяспечыць правільнасць падбору аркушаў і сшыткаў у час пераплёту кнігі. У сучаснай кнізе К. называюць змешчаныя ў верхняй частцы старонак гранічныя тэрміны развароту энцыклапедыі або слоўніка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛА́ВА (італьян. lava ад лац. labes абвал, падзенне) вулканічная, распалены (т-ра 690—1200 °C) сілікатны расплаў нетраў Зямлі, які выліўся або выціснуты на зямную паверхню ў час вывяржэння вулкана. Адрозніваецца ад магмы адсутнасцю шэрагу лятучых кампанентаў (вады, газаў і інш.) і некаторымі фіз.-хім. ўласцівасцямі. Пры застыванні Л. ўтварае эфузіўныя горныя пароды. Пашырана Л. андэзітавая, базальтавая, дацытавая, рыялітавая і інш. На Беларусі лававыя горныя пароды трапляюцца ў адкладах венду і дэвону.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАЕЛЬ, Лаел (Lyell) Чарлз (14.11. 1797, Кінардзі, Вялікабрытанія — 22.2.1875), англійскі геолаг, прыродазнавец. Замежны чл.-кар. Пецярбургскай АН (1871). Скончыў Оксфардскі ун-т (1819). У гал.навук. працы «Асновы геалогіі» (т. 1—3, 1830—33) у процівагу пануючай у той час тэорыі катастроф (гл.Катастроф тэорыя) распрацаваў вучэнне (актуалізм) аб павольных і бесперапынных зменах зямной паверхні пад уздзеяннем пастаянных геал. фактараў (атм. ападкі, цякучыя воды, вывяржэнне вулканаў і інш.). Актыўна падтрымліваў эвалюц. тэорыю Ч.Дарвіна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУ́СМА ((Lousma) Джэк) (н. 29.2.1936, г. Гранд-Рапідс, штат Мічыган, ЗША),
касманаўт ЗША. Палкоўнік марской пяхоты. Скончыў Мічыганскі ун-т (1959). З 1966 у групе касманаўтаў НАСА. 28.7—25.9.1973 з А.Бінам і О.Гэрыятам здзейсніў палёт на мадыфікаваным касм. караблі «Апалон» і арбітальнай станцыі «Скайлэб» (двойчы выходзіў у адкрыты космас, агульны час 11,02 гадз), 22—30.3.1982 з Ч.Фулертанам — палёт на касм. караблі «Спейс шатл» («Калумбія», як камандзір). У космасе правёў 67,47 сут.