ПЕТРЫНЕ́НКА Дзіяна Ігнацьеўна (н. 8.11.1930, с. Белавусаўка Драбаўскага р-на Чаркаскай вобл., Украіна),
украінская спявачка (лірыка-каларатурнае сапрана). Нар.арт.СССР (1975). Скончыла Кіеўскую кансерваторыю (1955). З 1955 салістка капэлы «Думка», у 1962—87 — Кіеўскай філармоніі. З 1961 выкладае ва Укр. акадэміі музыкі (з 1985 праф.). У рэпертуары творы ўкр. кампазітараў, укр. і рус.нар. песні, арыі з опер. Дзярж. прэмія Украіны імя Т.Р.Шаўчэнкі 1972.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПО́ГЕНДОРФ (Poggendorff) Іаган Крысціян (29.12.1796, г. Гамбург, Германія — 24.1.1877),
нямецкі фізік і выдавец. Чл. Берлінскай АН (1839). Замежны чл.-кар. Пецярбургскай АН (1869). Вучыўся ў Берлінскім ун-це (1820—24), з 1834 праф. гэтага ун-та. Навук. працы па электрамагнетызме і гісторыі фізікі. Вынайшаў і ўдасканаліў шэраг электравымяральных прылад. Заснавальнік і рэдактар бібліягр. даведніка прыродазнаўчых і матэм. навук (1863), які носіць яго імя і выдаецца цяпер.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПО́СТРЫГ,
пастрыжэнне, хрысціянскі абрад прыняцця манаства. Суправаджаецца падстрыганнем святаром (у манастыры ігуменам) валасоў на галаве паслушніка ў знак пасвячэння яго Хрысту, ператварэння ў раба Божага. Сімвалізуе поўнае падначаленне чалавека царкве, манастырскаму статуту.
Пасля П. пасвячонаму даецца новае імя ў знак канчатковага адрачэння ад свецкага жыцця, ён апранаецца ў манаскае адзенне. У царк. жыцці П. мае мэтай падкрэсліць адрозненне асоб, якія добраахвотна далі зарок служэння Богу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕЛЬДЖУ́КІ,
галіна плямён цюркаў-агузаў (туркменаў; першапачаткова жылі на Сырдар’і), названая так ад імя іх правадыра Сельджука (10 — пач. 11 ст.), а таксама адна з назваў створанай ім мусульманскай дынастыі Сельджукідаў. У 1030-я г. атрымалі на васальных умовах ад дзяржавы Газневідаў землі ў Харасане, а потым паўсталі супраць Газневідаў і перамаглі іх пры Дандэнакане (1040). У выніку далейшых заваёў у 11 ст. створана Сельджукская дзяржава.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІНІ́ЛАЎ Кузьма Раманавіч (14.5.1902, в. Бывалькі Лоеўскага р-на Гомельскай вобл. — 31.12.1957),
генерал-лейтэнант (1944). Скончыў ваен. школу ВЦВК (1924), Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1936). З 1919 у Чырв. арміі і войсках НКУС. Удзельнік грамадз. 1918—20, сав.-фінл. 1939—40 войнаў. У пач.Вял.Айч. вайны нач. пагранвойск Мурманскай акругі, камандзір дывізіі войск НКУС, з кастр. 1941 да 1953 камендант Масквы, потым выкладчык у ВНУ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАРПЕ́ЙСКАЯ СКАЛА́ (Saxum Tarpeium),
у Старажытным Рыме стромкі ўцёс з зах. боку Капіталійскага ўзгорка, з якога скідвалі асуджаных на смерць дзярж. злачынцаў. Паводле аднаго з паданняў, назва паходзіць ад імя Луцыя Тарпея, якога скінулі адтуль за апазіцыю цару Ромулу. Паводле другой версіі, Тарпеяй звалі дачку военачальніка Капіталійскай крэпасці Спурыя Тарпея, якая ў час вайны з сабінамі паказала ворагам патайны ход, за што паплацілася жыццём.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТУПА́К АМА́РУ (Tupac Amaru; ? — 1572),
апошні правіцель дзяржавы інкаў. З 1570 правіцель (сапа інка) невял. інкскай дзяржавы, якая пасля заваявання ў 1530-я г. іспанцамі імперыі інкаў Таўантынсую захавалася ў аддаленым горным раёне Вількабамба. У 1572 узяты іспанцамі ў палон і пакараны смерцю, што азначала канчатковае знішчэнне індзейскай дзяржавы. У далейшым (да 1923) кіраўнікі індзейскіх паўстанняў у гонар Т.А. бралі яго імя (гл.Тупак Амару II).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХІ́МКІ,
горад у Маскоўскай вобл., у Расіі, на канале імя Масквы. Узнік у 1850 як пасёлак на чыгунцы Масква—С.-Пецярбург. З 1938 горад. 135,8 тыс.ж. (2001). Прам-сць: машынабудаванне (ракетныя рухавікі для навук. спадарожнікаў, інструменты, апрацоўчыя машыны, рамонт гандл. тэхнікі), хім. (пластмасавыя вырабы), дрэваапр., лёгкая, харчовая. Маскоўскі ін-т культуры, факультэт Маскоўскага ін-та прыладабудавання. Помнікі архітэктуры: Уладзімірская царква (1678), царква Казьмы і Даміяна (1730).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ША́РМАН (Charman) Хелен (н. 1953, г. Шэфілд, Вялікабрытанія),
першы касманаўт Вялікабрытаніі. Скончыла Шэфілдскі ун-т. З 1989 у Цэнтры падрыхтоўкі касманаўтаў імя Ю.А.Гагарына. 18—26.5.1991 здзейсніла палёт (як касманаўт-даследчык) па савецка-брытанскай праграме «Джуна» ў складзе экіпажаў касм. карабля (КК) «Саюз ТМ-12» і арбітальнай станцыі «Мір» (пасадка на КК «Саюз ТМ-11»), У космасе правяла 8 сут.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАРШНЁВА Рыма Іванаўна (1925, г. Добруш Гомельскай вобл. — 6.12.1942),
удзельніца партыз. руху і камсам. падполля ў Мінскай вобл. ў Вял.Айч. вайну. З ліп. 1942 сувязная-інструктар у камсам.-маладзёжным атрадзе 121-й партыз. брыгады імя А.М.Брагіна, якая дзейнічала на тэр. Мінскай і Палескай абл. Арганізоўвала камсам. падполле, удзельнічала ў баявых аперацыях партызан. 25.11.1942 у час Ламавіцкага бою 1942 смяротна паранена.