спосаб вядзення баявых дзеянняў, у выніку якіх адбываюцца катастрафічныя метэаралагічныя (кліматычныя) змены. Напр., над воблакамі распыляюцца хім. сродкі і ўзнікаюць моцныя ліўні. Да тактыкі штучных паводак далучаецца выкарыстанне акісленага дажджу, каб зрабіць. ваенную тэхніку небаяздольнай. Вял. шкода прычыняецца мірнаму насельніцтву, жывёльнаму і расліннаму свету. Метады «М.в.» выкарысталі ЗША у 1963—67 у вайне супраць В’етнама.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕХІКА́ЛІ (Mexicali),
горад на ПнЗ Мексікі, у бас.р. Каларада, на граніцы з ЗША. Адм. ц. штата Ніжняя Каліфорнія Паўночная. Каля 500 тыс.ж. (1997). Аэрапорт. Цэнтр буйнога раёна арашальнага земляробства (бавоўнік, пшаніца і інш.). Прам-сць: металаапр., харч., бавоўнаачышчальная. Шматлікія зборачныя прадпрыемствы амер. кампаній па вытв-сці эл.-тэхн., радыёэлектронных і спажывецкіх тавараў. Ун-т.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІЛЬШТЭ́ЙН (Milstein) Сезар (н. 8.10.1927, г. Баія-Бланка, Аргенціна),
аргенцінскі біяхімік. Чл.Нац.АНЗША, Амер. акадэміі навук і мастацтваў. Скончыў Буэнас-Айрэскі ун-т (1952), працаваў у ім. У 1958—61 і з 1963 у Кембрыджскім ун-це. Навук. працы па імунахіміі. Распрацаваў методыку вырабу монакланальных антыцел. Нобелеўская прэмія 1984 (разам з Н.К.Ерне і Г.Кёлерам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МО́РЗЕ (Morse) Сэмюэл Фінлі Брыз (27.4.1791, г. Чарлстаўн, штат Масачусетс, ЗША — 2.4.1872),
амерыканскі мастак і вынаходнік у галіне тэлеграфіі. Адзін з заснавальнікаў і першы прэзідэнт Нац. акадэміі малюнка ў Нью-Йорку (1826—45). У 1837 вынайшаў электрамех. тэлегр. апарат (гл.Морзе апарат), у 1838 распрацаваў для яго тэлегр. код (азбука М.; гл. ў арт.Код тэлеграфны).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НА́САЎ.
Наса (Nassau), горад, сталіца Багамскіх Астравоў, на в-ве Нью-Провідэнс. Засн. ў сярэдзіне 17 ст. 172 тыс.ж. (1997, з прыгарадамі). Порт на Атлантычным ак. (вываз цытрусавых, ананасаў, сізалю, памідораў, губак). Міжнар. аэрапорт. Буйны фін. цэнтр (каля 250 банкаў і інш. крэдытна-фін. устаноў, пераважна ЗША). Прадпрыемствы апрацоўчай прам-сці. Кліматычны курорт. Ун-т. Музей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЬЮ-ЙО́РКСКІ МУЗЕ́Й СУЧА́СНАГА МАСТА́ЦТВА,
найбуйнейшы ў ЗША збор мастацтва апошняй чвэрці 19—20 ст.Засн. ў 1929. У музеі вял. калекцыя твораў жывапісу, скульптуры, графікі, дэкар.-прыкладнога мастацтва, дызайн, арх. праектаў, фотамастацтва, фільматэка; захоўваюцца «Герніка» П.Пікасо, творы Х.Ароска, А.Маёля, А.Матыса, Д.Рыверы, П.Сезана, Д.Сікейраса, Э.Уаета, Э.Хопера і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕ́КАС (Pecos),
рака на ПдЗЗША левы прыток р. Рыо-Грандэ. Даўж. 1215 км, пл. басейна 101 тыс.км² Вытокі ў Скалістых гарах, перасякае ў глыбокай даліне плато Лана-Эстакада. У нізоўі сярэдні гадавы расход вады, у выніку выкарыстання вады на арашэнне, складае 8 м³/с, максімальны зрэдку перавышае 3000 м³/с. На П. — г. Карлсбад.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕНСІЛЬВА́НСКІ АНТРАЦЫ́ТАВЫ БАСЕ́ЙН.
На крайнім ПнУЗША (штат Пенсільванія); працяг Апалачскага вугальнага басейна. Пл. 45 тыс.км². Вугляносныя паклады ў сярэдне- і верхнекаменнавугальных адкладах. Разведаныя запасы 17,5 млрд.т. Антрацыт выяўлены ў 1762, інтэнсіўна распрацоўваецца з сярэдзіны 19 ст. Выяўлены 4 радовішчы. Здабыча адкрытым і падземным спосабамі. Цеплыня згарання 29—30 МДж/кг. Гал. цэнтры — Уілкс-Барэ, Скрантан.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПО́ЛЬДЭРЫ (галанд. polder),
асушаныя і апрацаваныя ўчасткі маршаў, ахаваныя дамбамі ад затаплення марскімі водамі. Узровень грунтавых вод у П. рэгулюецца дрэнажнымі сістэмамі, пераважна з машынным адпампоўваннем вады. Пашыраны ў Нідэрландах (каля 40% тэрыторыі), Германіі, Даніі, ЗША і інш. П. ствараюцца таксама на поймах рэк, якія працяглы час заліваюцца вадой (напр., каля рэк Прыпяць, Зах. Буг, Дняпро).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПО́РТЭР (Porter) Коўл (9.6.1891, г. Перу, штат Індыяна, ЗША — 15.10.1964),
амерыканскі кампазітар. Скончыў Іельскі ун-т (1913). Вучань В. д’Эндзі. Аўтар мюзіклаў «Цалуй мяне, Кэт» (паводле камедыі У.Шэкспіра «Утаймаванне свавольніцы», 1948), «Пастка» (1953) і інш., шматлікія з якіх экранізаваны. Пісаў музыку да кінафільмаў і тэлевізійных пастановак, музыку і тэксты папулярных песень. П. прысвечаны біягр. кінафільм «Ноч і дзень».