старажытнагрэчаская назва зах.ч. Грузіі (мясц. Эгрысі), якую ў пач. 1-га тыс.дан.э. насялялі колхі. Паводле падання ант. аўтараў, тут правіў Ээт, бацька Медэі, ён валодаў залатым руном, якое выкралі арганаўты. У 6 ст.дан.э. тут узніклі грэч. калоніі Фасіс і Дыяскурыяда. У 6—2 ст.дан.э. на тэр. К. існавала Калхідскае царства, заваяванае Пантыйскім царствам. Пазней К. ўваходзіла ў склад розных дзярж. утварэнняў Грузіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМБІ́С, Камбіз,
Камбуджыя (?—522 дан.э.),
старажытнаперсідскі цар [530—522 дан.э.]. З дынастыі Ахеменідаў. Сын Кіра II, у 537 быў яго намеснікам у Вавілоніі. У 525 заваяваў Егіпет, захапіў у палон фараона Псаметыха III і заснаваў новую (XXVII) дынастыю фараонаў. У 524 уварваўся ў краіну Куш, але пацярпеў паражэнне. У канцы 524 ці пач. 523 вярнуўся ў Егіпет. Атрымаўшы паведамленне пра паўстанне Гаўматы (сак. 522 дан.э.), адправіўся ў Персію, па дарозе памёр.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРАВА́ЙКІ (Plegadis),
род птушак сям. ібісавых атр. буслападобных. 2 віды. Пашыраны на Пд Еўропы, Пд і ПдУ Азіі, у Амерыцы, Аўстраліі, Афрыцы. На Беларусі К. (P. falcinellus) — рэдкая залётная птушка. Жывуць калоніямі ў чаротавых зарасніках, на дрэвах па берагах вадаёмаў.
Даўж. цела да 66 см, дзюбы да 15 см, маса да 800 г. Апярэнне чырвона карычневае з метал. адлівам на спіне, крылах, хвасце. Канец дзюбы дугападобна загнуты ўніз. Кормяцца жабамі, апалонікамі, чарвямі, насякомымі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАТХІЯВА́Р,
паўвостраў на З Індыі, паміж залівамі Камбейскім і Кач Аравійскага м. На Пн прымыкае даКачскага Рана. Пл. больш за 40 тыс.км². Удаецца ў мора на 200—250 км. У цэнтры — базальтавыя і гнейсавыя плато і горы (выш.да 1117 м), па ўскраінах пояс алювіяльных нізін (шыр.да 100 км). Ападкаў каля 500 мм за год. Апустыненыя саванны і рэдкалессі. На Пд водзіцца азіяцкі леў (адзінае месца ў Азіі). Нац. парк Гірскі Лес.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЕ́НАЙ (Kenai),
паўвостраў у Паўн. Амерыцы, на Пд Аляскі (ЗША). Удаецца ў заліў Аляска на 240 км. Шыр.да 113 км. На З абмежаваны зал. Кука, на У — зал. Прынс-Уільям. Берагі на У фіёрдавыя, на З — нізінныя. Рэльеф гарысты, выш.да 1884 м. Ледавікі. Клімат халодны акіянічны. Ападкаў да 1500 мм за год. Хвойныя лясы, лугі. Нац. парк Кенай—Ф’ёрдс, Кенайскі ласіны рэзерват. Здабыча газу (Кенай) і нафты (Суонсан-Рывер). Порт — Сьюард.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЕРКІНІТЫ́ДА (грэч. Kerkinitis),
антычны горад, заснаваны грэкамі на рубяжы 6—5 ст.дан.э. на зах. узбярэжжы Крыма, на месцы сучаснай Еўпаторыі. У 4—2 ст. уваходзіла ў склад уладанняў Херсанеса. Праз К. вёўся гандлёвы абмен са скіфамі Крыма. У 2-й пал. 4 ст. і 3 ст.дан.э. К. чаканіла свае манеты. Заняпала ў выніку грэка-скіфскіх войнаў 2 ст.дан.э. У час раскопак выяўлены частка абарончых сцен і руіны жылых кварталаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІРАВАГРА́Д,
горад на Украіне, цэнтр Кіраваградскай вобл., на р. Інгул. Засн. ў 1754 як крэпасць св. Елізаветы, зацвярджаўся як горад у 1765 і 1782; да 1924 наз. Елізаветград, да 1934 Зіноўеўск, да 1939 Кірава. 270,2 тыс.ж. (1998). Чыг. станцыя. Прам-сць: машынабуд. і металаапр. (сеялкі, пішучыя машынкі, гідраўлічныя сілавыя машыны, цеплавозныя дызелі, радыёвырабы і інш.), харчасмакавая і лёгкая (абутковая, швейная); вытв-сцьбуд. матэрыялаў. 3 ВНУ. 2 т-ры. Краязнаўчы і маст. музеі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРУ́ГЛІЦА,
стаянка эпохі неаліту каля в. Кругліца Стаўбцоўскага р-на Мінскай вобл., ва ўрочышчы Лысая Гара, на надпоймавай тэрасе р. Нёман. Выяўлены рэшткі агнішчаў, крамянёвы і керамічны матэрыял ад ранняга неаліту да сярэднябронзавага часу (4-е — сярэдзіна 2-га тыс.дан. э.). Знаходкі са стаянкі К. паслужылі падставай для вылучэння сярэдняга (лысагорскага) этапа нёманскай культуры. Выяўлена пахаванне сярэдзіны 2-га тыс.дан. э. з рысамі сосніцкай культуры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАБРАДО́РСКАЕ ЦЯЧЭ́ННЕ,
халоднае паверхневае цячэнне Атлантычнага ак. каля берагоў Паўн. Амерыкі. Рухаецца на Пд з м. Бафіна даВял. Ньюфаўндлендскай банкі, дзе сустракаецца з цёплым цячэннем Гальфстрым і апускаецца на прамежкавыя глыбіні. Т-ра вады зімой ад 5 °Cда -1 °C, летам 2—10 °C. Скорасць 0,9—1,8 км/гадз. Расход мяняецца кожны год ад 3,4 млн.м³/сда 5,4 млн.м³/с. Нясе шматлікія льды і айсбергі, што перашкаджае суднаходству.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕСАПАСА́ДАЧНАЯ МАШЫ́НА,
навясная на трактар машына для пасадкі сеянцаў і саджанцаў дрэвавых і хмызняковых парод. Мае пасадачныя апараты, сашнікі, каткі для ўшчыльнення глебы вакол саджанцаў і інш. прыстасаванні. Высаджвае 1—2 рады з шагам пасадкі да 1,5 м і на глыб.да 70 см. Прадукцыйнасць да 2,5 га/гадз.