МІХА́ЙЛАВА (Раіса Уладзіміраўна) (н. 12.1.1944, г. Андрушэўка Жытомірскай вобл., Украіна),
бел. вучоны ў галіне мікрабіялогіі. Д-рбіял.н. (1996). Скончыла Маскоўскі ун-т (1969). З 1969 у Ін-це мікрабіялогіі Нац.АН Беларусі. Навук. працы па фізіялогіі і біяхіміі мікраарганізмаў, біягенезе і біятэхналогіі мікробных ферментаў.
Three polygalacturonases constitutively synthesized by Aspergillus alliaceus (разам з Л.І.Сапуновай, А.Г.Лабанком) // World J.Microbiol. Biotechnol. 1995. Vol. 11.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІЦКЕ́ВІЧ (Міхаіл Канстанцінавіч) (н. 31.1.1926, Мінск),
бел. вучоны ў галіне тэхналогіі апрацоўкі матэрыялаў. Д-ртэхн.н. (1985). Майстар спорту па стэндавай стральбе (1956). Сын Я.Коласа. Скончыў БПІ (1949). З 1949 у Фізікатэхн. ін-це Нац.АН Беларусі. Навук. працы па электрафіз. метадах апрацоўкі матэрыялаў, у т. л. па навук. асновах электраэразійнага метаду. Дзярж. прэмія Беларусі 1980.
М.І.Міцкевіч.
Тв.:
Электроэрозионная обработка металлов. Мн., 1988 (у сааўт.);
Изготовление деталей разделительных штампов электроэрозионным методом. М., 1991 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУДАНІ́ЙСКАЕ ПЕРАМІ́Р’Е 1922,
падпісана 11.10.1922 у г. Муданья (Турцыя) прадстаўнікамі Вял.нац. сходу Турцыі з аднаго боку і ўрадаў Вялікабрытаніі, Францыі і Італіі — з другога; 13.10.1922 да іх далучылася Грэцыя. М.п. скончыла грэка-турэцкую вайну 1919—22 і канстатавала перамогу кемалісцкай рэвалюцыі. Прадугледжвала вывад у 30-дзённы тэрмін грэч. войск з Усх. Фракіі за р. Марыца і часовае захаванне войск саюзнікаў у г. Стамбул і раёне Чарнаморскіх праліваў да падпісання мірнага дагавора. Дзейнічала да заключэння Лазанскага мірнага дагавора 1923.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУР ((Moore) Станфард) (4.9.1913, г. Чыкага, ЗША — 23.8.1982),
амерыканскі біяхімік. Чл.Нац.АН ЗША і Амер. акадэміі навук і мастацтваў. Скончыў ун-т Вандэрбільда ў штаце Тэнесі (1935). Працаваў у Ракфелераўскім ін-це мед. даследаванняў у Нью-Йорку, Брусельскім, Кембрыджскім (Вялікабрытанія) ун-тах. Навук. працы па хіміі бялкоў. Распрацоўваў аналітычныя метады вызначэння амінакіслотнага саставу бялкоў. Выкарыстаў іонаабменную храматаграфію для хім. аналізу, сканструяваў амінакіслотны аналізатар. Высветліў першасную структуру ферменту рыбануклеазы. Нобелеўская прэмія 1972 (разам з К.Б.Анфінсенам, У.Х.Стайнам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НА́ТА ((Natta) Джуліо) (26.2.1903, г. імперыя, Італія —2.5.1979),
італьянскі хімік-арганік. Чл.Нац. акадэміі дэі Лінчэі (1955). Замежны чл.АНСССР (1966). Скончыў Міланскі політэхн.ін-т (1924), дзе працаваў у 1925—33 (з 1927 праф.) і з 1938. Навук. працы па хіміі палімераў. Адкрыў метад стэрэаспецыфічнай полімерызацыі (1954), мадыфікаваў каталізатары, прапанаваныя К.В.Цыглерам (каталізатары Цыглера—Н.). Сінтэзаваў стэрэарэгулярныя палімеры і ўстанавіў тыпы стэрэарэгулярнасці. Залаты медаль імя М.В.Ламаносава АНСССР (1970). Нобелеўская прэмія 1963 (разам з Цыглерам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
О’КО́НАР ((O’Connor) Артур) (4.7.1763, г. Мітчэлстаўн, Ірландыя — 25.4.1852),
дзеяч ірл.нац.-вызв. руху. Дзядзька Ф.Э.О’Конара. У 1791—95 чл.ірл. парламента. З 1796 чл.т-ва«Аб’яднаныя ірландцы», у 1798 адзін з кіраўнікоў т-ва ў правінцыях Ольстэр і Ленстэр; выступаў за ўстанаўленне ў Ірландыі дэмакр. рэспублікі з усеагульным выбарчым правам. У 1798—1803 зняволены брыт. ўладамі. Эмігрыраваў у Францыю. У 1804—07 генерал, камандзір франц. дывізіі ў напалеонаўскай арміі. Аўтар памфлетаў пра становішча ў Ірландыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЧЦЕ́ННЫ (Яўген Кузьміч) (н. 5.2.1931, г. Бежыца Бранскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне прыкладной механікі. Д-ртэхн.н. (1987), праф. (1990). Скончыў Ленінградскі ваенна-мех.ін-т (1955). З 1957 у БПІ, з 1963 у АН Беларусі, з 1993 у Навук. цэнтры праблем механікі машын Нац.АН Беларусі. Навук. працы па праблемах трываласці машын. Дзярж. прэмія Беларусі 1986.
Тв.:
Кинетическая теория механической усталости и ее приложения. Мн., 1973;
Прогнозирование долговечности и диагностика усталости деталей машин. Мн., 1983.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАПРЫ́НЦАВА (Валерыя Міхайлаўна) (н. 11.1.1932, г. Варонеж, Расія),
бел. вучоны ў галіне фізіялогіі і біяхіміі. Д-рмед.н. (1989). Скончыла Мінскі мед.ін-т (1955). З 1965 у Ін-це фізіялогіі Нац.АН Беларусі. Навук. працы па механізмах рэгуляцыі і выдзялення катэхаламінаў у гангліях, уплыў на гэты працэс розных тэмператур.
Тв.:
Катехоламины в симпатических ганглиях. Мн., 1983 (разам з І.А.Булыгіным);
Высвобождение катехоламинов в симпатических ганглиях при антидромном раздражении // Успехи физиол. наук. 1986. Т. 17, № 3.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫ́ЧАРДС ((Richards) Дзікінсан) (30.10.1895, г. Орындж, штат Нью-Джэрсі, ЗША — 23.2.1973),
амерыканскі кардыёлаг. Чл.Нац.АН ЗША. Скончыў Іельскі (1917) і Калумбійскі (1922) ун-ты. У 1945—61 кіраўнік мед. аддзела ў шпіталі Белв’ю ў Нью-Йорку. Навук. працы пра дзейнасць сэрца ва ўмовах траўматычнага шоку, па распрацоўцы і ўдасканаленні метадаў даследавання функцый сэрца і лёгкіх у норме і паталогіі; адзін з аўтараў метаду катэтарызацыі сэрца. Нобелеўская прэмія 1956 (разам з А.Ф.Курнанам, В.Форсманам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭ́ДЖА-ДЫ-КАЛА́БРЫЯ (Reggio di Calabria),
горад на Пд Італіі, адм. цэнтр аднайм. правінцыі. Засн. ў 720 да н.э. З прыгарадамі каля 200 тыс.ж. (2000). Порт у Месінскім праліве; чыг. паромам звязаны з г. Месіна (в-аў Сіцылія).
Аэрапорт. Прам-сць: харч. і харчасмакавая, дрэваапр., машынабуд. (вагонабудаванне). База рыбалоўства. Ун-т. Геафіз. абсерваторыя. Нац. музей. Частыя землетрасенні; пасля разбуральнага землетрасення 1908 горад перабудаваны. Руіны стараж.-грэч. храмаў і жылых дамоў (пераважна 4 ст. да н.э.). Турызм.