ганчарныя вырабы майстроў з в. Дарасіно Любанскага р-на Мінскайвобл. Промысел вядомы з 18 ст., росквіту дасягнуў у канцы 19—1-й пал. 20 ст. Тут выраблялі кухонны, сталовы, тарны посуд з гліны светлага ці шэра-чорнага колеру, глазуравалі празрыстай ці зялёнай палівай. Формы вырабаў светлага ці светла-чырвонага колеру ўпрыгожвалі прамымі і хвалістымі выціснутымі або ангобнымі паяскамі. Бытаваў таксама чорназадымлены посуд. У 1930—40-я г. працавала ганчарная арцель, цяпер — ганчарны цэх (майстры М.Прышчэпа, М.Філіпеня, В.Юхневіч). Традыцыі Д.к. прадаўжаюць таксама ў ганчарнай майстэрні пры Любанскім раённым цэнтры культуры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАРАШКЕ́ВІЧ (Яўген Адамавіч) (н. 4.1.1935, в. Бабін Лес Смалявіцкага р-на Мінскайвобл.),
бел. вучоны ў галіне парашковай металургіі. Д-ртэхн.н. (1985), праф. (1987). Скончыў БПІ (1963), дзе і працаваў. З 1980 у Бел.дзярж.навук.-вытв. канцэрне парашковай металургіі (з 1993 ген. дырэктар). Навук. працы па тэхналогіі матэрыялаў на аснове метал. парашкоў. Распрацаваў тэорыю і тэхналогію пластычнага дэфармавання сітаватых парашковых матэрыялаў для вырабу высокатрывалых і высокадакладных дэталей; актываванага спякання парашковых матэрыялаў. Дзярж. прэмія Беларусі 1987.
Тв.:
Объемная штамповка порошковых материалов. Мн., 1993 (у сааўт.);
Теория уплотнения порошковых материалов при нелинейно-вязком деформировании (разам з В.М.Гарохавым) // Порошковая металлургия. Мн., 1995. № 18.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАЎГІ́НАЎСКІ БОЙ 1943,
бой партыз. брыгады «Жалязняк» (камандзір І.П.Ціткоў) па разгроме ням.-фаш. гарнізона 26 сак. ў г.п. Даўгінава Крывіцкага р-на Мінскайвобл. ў Вял.Айч. вайну. Гарнізон быў адным з апорных пунктаў, што прыкрывалі падыход да чыг. Маладзечна—Полацк, базай правядзення карных аперацый, захавання і перапрацоўкі нарабаванай сельгаспрадукцыі. Пасля Бягомльскай аперацыі 1942 і Докшыцкага бою 1943 знаходзіўся ў павышанай баявой гатоўнасці. Партызаны для прыкрыцця небяспечных напрамкаў стварылі засады. У 18 гадз пры падтрымцы гармат 3 атрады атакавалі Даўгінава, уварваліся ў цэнтр, знішчылі склады і прадпрыемствы праціўніка. Раніцай 27 сак. партызаны амаль без страт вярнуліся на зборны пункт.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЫ́ДРЫЦКІ БОЙ 1942,
бой паміж аб’яднанымі сіламі партыз. атрадаў 128-га, Г.Я.Сарокі, узвода 277-га атрада, групы партызан падпалк. Чырв. Арміі А.К.Спрогіса і гарнізонам ням.-фаш. захопнікаў 11 вер. ў в.Выдрыца Крупскага р-на Мінскайвобл. ў Вял.Айч. вайну. Выдрыцкі гарнізон уваходзіў у сістэму абароны праціўніка па забеспячэнні сплаву лесу па р. Бобр і бяспекі транспарту на чыг. участку Барысаў—Крупкі. Партызаны засадамі перакрылі дарогі на в. Вяляцічы і г.п. Крупкі, перайшлі ўброд раку за 2 км ад Выдрыцы і пад прыкрыццём шчыльнага агню атакавалі гарнізон. У час бою каля аднаго з дзотаў па-геройску загінула камандзір дыверсійнай групы А.Ф.Колесава.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЫСО́ЦКІ (Георгій Мікалаевіч) (19.2.1865, с. Мікітаўка Сумскай вобл., Украіна — 6.4.1940),
савецкі глебазнавец, лесавод і геабатанік; адзін з заснавальнікаў навук. стэпавага лесаразвядзення і лесамеліярацыі; заснавальнік лясной доследнай справы на Беларусі. Акад. УАСГНІЛ (1934) і АН УССР (1939). Скончыў Пятроўскую земляробчую і лясную акадэмію (1890). У 1923—25 у Бел. ін-це сельскай і лясной гаспадаркі; у 1924—26 заг.Мінскай (з 1926 Цэнтральнай) лясной доследнай станцыі. На Беларусі праводзіў метэаралагічныя і гідралагічныя даследаванні, паклаў пачатак навук. тыпалагічнай класіфікацыі лясоў, даў геабат. характарыстыку расліннасці на Пд рэспублікі. Навук. працы па ахоўным лесаразвядзенні, глебавай гідралогіі, ландшафтазнаўстве.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГА́ЎРЫС (Іван Трафімавіч) (1890, в. Кухчыцы Слуцкага р-на Мінскайвобл. — 4.11.1937),
бел. жывапісец, графік, педагог. Скончыў у Віцебску настаўніцкі ін-т, маст.-практычны ін-т (1922, у 1922—23 яго рэктар). Зазнаў уплыў К.Малевіча. У 1920—30-я г. выкладаў маляванне ў навуч. установах Віцебска. Уваходзіў у групу УНОВІС. Удзельнік выставак УНОВІС (Масква, 1921) і ўсебеларускіх (1925, 1927, 1930, 1936, 1937). Сярод работ: «Партрэт дачкі», «Затока», «Маёўка ў 1905» і інш. Аўтар успамінаў пра Віцебскую мастацкую школу ў першыя гады сав. улады. У 1937 беспадстаўна рэпрэсіраваны і расстраляны. У 1962 рэабілітаваны.
Тв.:
Вобразнае мастацтва ў г. Віцебску // Віцебшчына. Віцебск, 1928. Т. 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРУЗІ́НСКІ (Віктар Уладзіміравіч) (н. 21.8.1933, г. Слуцк Мінскайвобл. — 7.7.1997),
бел. фізік. Д-рфіз.-матэм.н. (1983), праф. (1985). Скончыў БДУ (1957). З 1957 у Ін-це фізікі АН Беларусі, з 1983 у БДУ. Навук. працы па спектраскапіі і люмінесцэнцыі складаных малекул, па фізіцы газавых лазераў і лазераў на складаных арган. злучэннях. Ленінская прэмія 1980.
Тв.:
Применение универсального соотношения к структурным спектрам флуоресценции и поглощения паров автоматических ароматических молекул // Изв. АНСССР. Сер. физ. 1963. Т. 27, №4;
Люминесценция сложных молекул при возбуждении электронами // Изв. РАН. Сер. физ. 1992. Т. 56, №2.
Літ.:
В.В.Грузинский // Журн. прикладной спектроскопии. 1993. Т. 59, № 5—6.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ЗУБРАНЯ́»,
рэспубліканскі дзіцячы лагер. Засн. ў жн. 1969 на беразе воз. Нарач (Мядзельскі р-нМінскай вобл). Размешчаны на пл. 64 га. Працуе круглы год. У лагеры створаны ўмовы для адпачынку, аздараўлення і вучобы дзяцей. У комплексе пабудоў жылыя, лячэбныя і гасп. дамы, школа, б-ка, басейн. Дзеці 5 дружын («Азёрная», «Блакітная», «Зорная», «Лясная», «Сонечная») размяшчаюцца ў 5 аднайм. карпусах (на 160 месцаў). На тэр. лагера стадыён, пляцоўкі спарт. і для атракцыёнаў, фруктовы сад; на беразе пляжы, лодачная станцыя. У лагеры праводзяцца спартакіяды, фестывалі, канферэнцыі, рэсп. і міжнар. імпрэзы. «З.» супрацоўнічае з Бел. фондам сац. падтрымкі дзяцей і моладзі «Мы — дзецям».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАВАЛЕ́ЎСКАЯ (Софія) (1853, в. Малыя Бакшты Маладзечанскага р-на Мінскайвобл. —22.2.1918),
бел. фалькларыстка, этнограф і пісьменніца. Вывучала матэрыяльную і духоўную культуру беларусаў, сабрала калекцыю прадметаў нар. рамёстваў, твораў мастацтва, а таксама матэрыялы пра паўстанне 1863—64 на Міншчыне, якому прысвяціла некалькі артыкулаў («Адзін з многіх», 1908; «1863 год на Міншчыне», 1917) і кн. «З успамінаў выгнанца» (1911). Аўтар працы «Святкаванне вяселля ў Вілейскім павеце ў ваколіцах Маладзечна і Радашковіч» (1900), дзе разам з апісаннем абраду прыводзяцца ўзоры фальклору. Выдала кнігу «Мінскія абразкі, 1850—1863» (1912) пра гісторыю гімназіі і яе выкладчыкаў, тэатр. сям’ю В.Дуніна-Марцінкевіча, памятныя мясціны горада.
Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Сталінградскае ваен.авіяц. вучылішча лётчыкаў (1939), Ваен.-паветр. акадэмію (1951). У Чырв. Арміі з 1936. У Вял.Айч. вайну з ліст. 1941 на Зах., 1-м і 4-м Укр. франтах: штурман, камандзір эскадрыллі, нам. камандзіра штурмавога авіяпалка. Зрабіў 120 баявых вылетаў, у т. л. 48 у тыл ворага, каб даставіць боепрыпасы акружаным каля Вязьмы сав. воінам і вывезці параненых. Знішчыў 15 танкаў, 80 аўтамашын, 30 чыг. вагонаў, 20 пунктаў зенітнай артылерыі. Да 1960 у Сав. Арміі, палкоўнік. На радзіме помнік.