зліццё двух ці некалькіх самастойных банкаў у працэсе канкурэнтнай барацьбы; адна з формаў цэнтралізацыі банкаўскага капіталу. Адбываецца пры паглынанні адным буйным банкам другога ці стварэнні новага банка ў выніку зліцця банкаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗЭ́ДЛІК,
у беларусаў невялікі ўслончык, які часам рабілі з карэнішча ці камля з 3—4 адгалінаваннямі-ножкамі, з круглым ці квадратным сядзеннем. Саступіў месца табурэту і ў наш час амаль выйшаў з ужытку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАДЗЕ́ЛЬНАСЦЬ,
здольнасць аднаго ліку (ціалг. выразу) дзяліцца на другі (гл.Дзяленне). Напр., адзін цэлы лік кратны другому, калі ў выніку дзялення першага (дзеліва) на другі (дзельнік) атрымліваецца таксама цэлы лік.
Уласцівасці П. залежаць ад таго, якія сукупнасці лікаў разглядаюцца. Лік наз. простым, калі ў яго няма дзельнікаў, адрозных ад яго самога і адзінкі (напр., лікі 2, 3, 5, 7), і састаўным у процілеглым выпадку. Любы цэлы састаўны лік можна адназначна раскласці ў здабытак простых лікаў, напр., 72 = 2∙2∙2∙3∙3. Існуюць прыкметы, па якіх лёгка вызначыць, ці дзеліцца зададзены лік на просты. Напр., лік дзеліцца на 2, калі яго апошняя лічба цотная; лік дзеліцца на 3 (ці 9), калі сума яго лічбаў дзеліцца на 3 (ці 9).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУТЫКНЕ́ННІ А́ТАМНЫЯ,
элементарныя акты ўзаемадзеяння паміж часціцамі (атамамі, малекуламі, іонамі ціінш.), пры якіх структура і будова атамных ядраў не змяняюцца. Бываюць пругкія і няпругкія.
Пры пругкіх С.а. сумарная кінетычная энергія часціц застаецца пастаяннай — яна толькі пераразмяркоўваецца паміж часціцамі, а напрамкі руху часціц змяняюцца. Такія ўзаемадзеянні вызначаюць пераносу з’явы ў газах ці слабаіанізаванай плазме. Каэфіцыенты дыфузіі (перанос часціц), вязкасці (перанос імпульсу), цеплаправоднасці (перанос энергіі) і інш. выражаюцца праз эфектыўнае сячэнне рассеяння атамаў ці малекул (газакінетычнае сячэнне), напр., у газе. Пры няпругкіх С.а. змяняецца ўнутраная энергія ўзаемадзейных часціц і адпаведна іх поўная кінетычная энергія. Пры гэтым змяняецца электронны стан атама, а таксама вагальны ці вярчальны стан малекулы. Імі абумоўлены іанізацыя атамаў, працэсы ў газавых лазерах, хім. рэакцыі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́РА, вера,
у Стараж. Русі грашовы штраф, што спаганяўся са злачынца на карысць князя за забойства ці цяжкае калецтва вольнага чалавека. Калі злачынцу нельга было знайсці, віру плаціла сельская абшчына (верв), на тэрыторыі якой знойдзена цела (дзікая віра). Спагнанне віры замяніла кроўную помсту. Паводле «Рускай праўды» памер віры 40 грыўняў. За забойства дружынніка ці слугі князя віру плацілі ўдвая большую (80 грыўняў). За цяжкае калецтва (адсячэнне рукі, нагі) ці за забойства нявернай жонкі спаганялася палова віры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖАЛЕ́ЗА АКСІ́ДЫ,
злучэнні жалеза з кіслародам. Вядомы аксіды жалеза (II) FeO, (III) Fe2O3 і змешаны (II, III) Fe3O4ці FeO∙Fe2O3. У прыродзе сустракаюцца ў выглядзе мінералаў гематыту, магнетыту і вельмі рэдкага іацыту (FeO). Крышт. рэчывы. Не раствараюцца ў вадзе, раствараюцца ў к-тах. Fe2O3 атрымліваюць акісленнем жалеза пры награванні ці абпалам пірыту FeS2, інш. — аднаўленнем Fe2O3 у асяроддзі аксіду вугляроду ці вадароду. Выкарыстоўваюць як сыравіну для атрымання жалеза, як мінер. пігменты, кампаненты ферытаў, абліцовачнай керамікі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЛІ́СЫ (ад франц. coulisse выемка) у сельскай гаспадарцы, палосы з двух ці некалькіх радкоў высокасцябловых раслін (кукурузы, сланечніка, сорга і інш.), што высяваюць у кулісным папары ці ў пасевах розных культур для назапашвання снегу або аховы пасеваў ад сухавею. Размяшчаюць К. перпендыкулярна напрамку пануючых вятроў, бо яны зніжаюць скорасць ветру і павышаюць адносную вільготнасць прыземнага слоя паветра. К. бываюць адна-, двух-, трохрадковыя ці палосныя (да 16 і болей метраў), кратныя шыр. машын, што іх апрацоўваюць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАНАМЕ́РЫ (ад мана... + грэч. meros частка),
нізкамалекулярныя рэчывы, малекулы якіх здольныя ўзаемадзейнічаць паміж сабой ці з малекуламі інш. рэчыва з утварэннем палімера. Адрозніваюць М. полімерызацыйныя і полікандэнсацыйныя. Пераважную большасць М. полімерызацыйнага тыпу складаюць злучэнні з кратнымі сувязямі (напр., алефіны, дыенавыя вуглевадароды, альдэгіды, нітрылы) ці з цыклічнымі групоўкамі (напр., аксіды алефінаў, лактамы, лактоны). Полікандэнсацыйныя М. — злучэнні, малекулы якіх маюць аднолькавыя (напр., дыаміны, дыкарбонавыя к-ты) ці розныя (напр., аксікіслоты, амінакіслоты) функцыян. групы. Гл. таксама Полімерызацыя, Полікандэнсацыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАГАЛАВА́ТКА (Jurinea),
род кветкавых раслін сям. складанакветных. Каля 300 відаў. Пашыраны ў Еўразіі. На Беларусі 2 віды Н.: васільковая (J. cyanoides) і павуціністая (J. arachnoidea). Трапляюцца ў хваёвых лясах, на пясчаных схілах.
Шматгадовыя травяністыя расліны ці паўкусты з падоўжаным або ўкарочаным сцяблом. Лісце ад цэласнага да перыстарассечанага. Кветкі часта з залозкамі, трубчастыя, ружовыя ці фіялетавыя ў кошыках. Лісцікі абгорткі шматлікія, чарапічна размешчаныя, голыя ці павуціністыя. Плод — сямянка з чубком.