балота ў Ганцавіцкім і Ляхавіцкім р-нах Брэсцкай вобл., у вадазборы р. Цна і Бобрык. Пераходнага (55%) і нізіннага тыпаў. Пл. каля 6 тыс.га, умежахпрамысл. пакладу 2,8 тыс.га. Глыб. торфу да 3,2 м, сярэдняя 1,3 м. Асушана адкрытай сеткай, выкарыстоўваецца пад сенажаць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛО́НКА,
рака ў Свіслацкім р-не Гродзенскай вобл. і Польшчы, правы прыток р. Нараў (бас.р.Зах. Буг). Даўж. 34 км (у т. л. ў межах Беларусі 29 км). Пл. вадазбору 247 км². Пачынаецца каля в. Сакольнікі. Каналізавана каля 17 км рэчышча. У ніжнім цячэнні наз. Калона.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛАДАГЕНЕ́З (ад грэч. klados галіна + ...генез),
форма эвалюцыі арганізмаў, што праз адаптыўную радыяцыю прыводзіць да ўтварэння з адной групы (таксона) некалькіх умежах папярэдняга ўзроўню арганізацыі. Тэрмін «К.» прапанаваны ням. біёлагам Б.Рэншам (1947). Уключае ўсякае павелічэнне разнастайнасці форм у працэсе эвалюцыі. Паняцце К. блізкае да ідыяадаптацыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАША́НСКІ ТОРФАМАСІ́Ў,
балота ў Капыльскім, Слуцкім і Уздзенскім р-нах Мінскай вобл., у вадазборы р. Лоша. Нізіннага тыпу. Пл. 11 тыс.га, умежахпрамысл. пакладу 7,8 тыс.га. Сярэдняя глыб. торфу 2,1 м. Здабыча торфу для вытв-сці брыкетаў і на ўгнаенне. Большая ч. балота асушана.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАДВО́ДНЫЯ ХРЫБТЫ́, акіянічныя хрыбты,
горныя ўтварэнні на дне акіянаў і мораў. У пераходнай зоне ад мацерыкоў да акіянаў прадстаўлены пераважна астраўнымі дугамі, а таксама хрыбтамі на дне катлавін ускраінных мораў, умежах ложа акіяна пашыраны глыбавыя, скляпеніста-глыбавыя і вулканічныя хрыбты. Найб. з П.х. — сярэдзінна-акіянічныя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЫ́СЦІК,
балота ў цэнтр.ч. Лагойскага р-на Мінскай вобл., у вадазборы р. Дзвінаса. Пераважна нізіннага тыпу. Пл. 4,3 тыс.га, умежахпрамысл. пакладу 3,6 тыс.га. Глыб. торфу да 7,2 м, сярэдняя 2,5 м. Асушаная ч. балота выкарыстоўваецца пераважна пад ворыва Неасушаныя землі пад хмызняком.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЯТО́ШКІН Віктар Дзмітрыевіч (н. 10.5.1925, в. Новая Мільча, цяпер умежах Гомеля),
поўны кавалер ордэна Славы. УВял.Айч. вайну на фронце з 1943. Удзельнік вызвалення Беларусі, Польшчы, баёў у Германіі. Камандзір мінамётнага разліку сяржант Вятошкін вызначыўся пры фарсіраванні Віслы, Одэра і ў баі на подступах да Эльбы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАЛО́ПЕНІЦКАЕ БАЛО́ТА.
У Крупскім р-не Мінскай вобл. і Чашніцкім р-не Віцебскай вобл., у вадазборы р. Эса. Нізіннага тыпу. Пл. 6 тыс.га, умежахпрамысл. пакладу 5,2 тыс.га. Глыб. торфу да 6,6 м, сярэдняя 2,4 м. Асушана, вырошчваюцца збожжавыя і кармавыя культуры, сеяныя травы і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАХО́ДНІ БУГ, Буг,
рака на тэр. Украіны, Беларусі і Польшчы, левы прыток. Нараў. Даўж. 772 км, умежах Беларусі 154 км. Пл. вадазбору 39,4 тыс.км², умежах Беларусі каля 10 тыс.км². Пачынаецца на зах. схілах Падольскага ўзв. каля в. Верхабуж Золачаўскага р-на Львоўскай вобл. Украіны. У сярэднім цячэнні праходзіць па Брэсцкім Палессі і Прыбугскай раўніне (на значным працягу пагранічная). Упадае ў Зягжынскае вадасх. на р. Нараў (Польшча). Асн. прытокі: Луга (Украіна), Капаёўка, Мухавец, Лясная, Пульва (Беларусь), Нужац (Польшча) — справа; Рата, Салокія, Уладаўка, Кшна, Лівец (Польшча) — злева. У верхнім цячэнні даліна выразная, шыр. 1—3 км, у сярэднім цячэнні (умежах Беларусі) невыразная, шыр. 3—4 км, на ніжнім участку выразная, шыр. 1—1,5 км. Пойма ў верхнім і ніжнім цячэнні вузкая, перарывістая, у сярэднім — нізкая, шырокая, часта зліваецца з прылеглай мясцовасцю. Рэчышча звілістае, шматрукаўнае, шыр. 10—20 му вярхоўі, ніжэй 50—80 м, на асобных участках 200—300 м. Ледастаў з 2-й паловы снеж. да сярэдзіны сакавіка. Веснавое разводдзе доўжыцца 1—2 месяцы. Летам і ўвосень назіраюцца дажджавыя паводкі, зімой мяшаныя (ад адліг і дажджоў). Межань кароткая, перарывістая. Сярэднегадавы расход вады на мяжы Украіны і Беларусі каля 50 м³/с, у вусці 145 м³/с. Праз Мухавец, Дняпроўска-Бугскі канал, р. Піну. З.Б. злучаны з р. Прыпяць; праз р. Нараў з р. Чорная Ганча (прыток р. Нёман). Суднаходства ніжэй Брэста. На рацэ гарады Буск, Каменка-Бугская, Чырванаград, Сакаль (Украіна), порт Брэст (Беларусь).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́СЕДЗЬ,
рака ў Беларусі, у Магілёўскай і Гомельскай абл. і Расіі (Смаленская і Бранская вобл.), левы прыток р. Сож. Даўж. 261 км, умежах Беларусі 185 км. Пл. вадазбору 5460 км², умежах Беларусі 3110 км². Пачынаецца ў Шумяцкім р-не Смаленскай вобл., цячэ ў Хоцімскім, Касцюковіцкім р-нах Магілёўскай вобл. і Веткаўскім р-не Гомельскай вобл. Вадазбор на паўд.-ўсх.ч. Аршанска-Магілёўскай раўніны, у нізоўях на Чачорскай раўніне і ў Гомельскім Палессі. Асн. прытокі: Еленка, Сураў, Жадунька, Дзяражня, Алешня, Падуж, Каўпіта (справа), Альшоўка, Жадунь, Зубар, ручай Машоўка, Стаўбунка (злева).
Даліна выразная, слабазвілістая, трапецападобная. Пойма пераважна двухбаковая, б.ч. лугавая, парэзаная пратокамі, старыцамі, рукавамі. Рэчышча моцназвілістае і разгалінаванае. Берагі стромкія, нярэдка абрывістыя. Замярзае ў 1-й дэкадзе снежня, крыгалом у канцы сакавіка. Суднаходная за 78 км ад вусця. На Бесядзі гар. пасёлкі Хоцімск і Красная Гара (Бранская вобл.); у нізоўі Веткаўскі батанічны заказнік.