горад у Тайландзе, у дэльце р. Менам-Чао-Прая, на востраве, перасечаным каналамі. Адм. ц. правінцыі Аютхая. Засн. ў 1350. 59 тыс.ж. (1985). Гандл.-трансп. цэнтр с.-г. раёна (рыс, кукуруза, тытунь). Харч.прам-сць. Шынны з-д. Цэнтр маст. рамёстваў: вырабы з серабра, разьба па дрэве і інш.Турызм. Да 1767 сталіца тайскай дзяржавы Аютыя. Музей. Руіны палацаў, будыйскіх храмаў 14—18 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРАШО́Ў (Braşov),
горад у цэнтр.ч. Румыніі. Адм. ц. жудэца Брашоў. Засн. ў 1211. 323,8 тыс.ж. (1993). Буйны вузел чыгунак і аўтадарог. Другі (пасля Бухарэста) прамысл. цэнтр краіны, які ўключае больш за 10 гарадоў-спадарожнікаў. Разнастайнае машынабудаванне (у т. л. аўта-, трактара-, прыладабудаванне), хім. (нафтахім., гумавая), парфумерна-касметычная, цэм., дрэваапр., тэкст. (пераважна шарсцяная), гарбарна-абутковая, харч., паліграф.прам-сць. Турызм. Ун-т. Гатычная «горная царква» 14—15 ст., цытадэль 17 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУЗЯ́НКА,
возера ў Беларусі, у Верхнядзвінскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Свольна (працякае праз возера), за 40 км на ПнУ ад г. Верхнядзвінск. Пл. 0,64 км², даўж. 1,74 км, найб.шыр. 790 м, найб.глыб. 2,3 м, даўж. берагавой лініі 5,6 км. Пл. вадазбору 1107 км².
Схілы катлавіны выш. да 2 м, на З да 8 м, пераважна разараныя. Берагі сплавінныя, на З нізкія, пясчаныя. Дно плоскае, выслана сапрапелем. Зарастае ўздоўж берагоў. Турызм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́ДЗІН,
горад на ПнЗ Балгарыі, на правым беразе р. Дунай. Засн.стараж. рымлянамі ў пач.н. э. 80 тыс.ж. (1993). Рачны порт, чыг. паромная пераправа, якая звязвае балгарскія і румынскія (г. Калафат) чыгункі. Цэнтр с.-г. раёна, асабліва развіта вінаградарства. З-ды сінт. валокнаў, шын; харч. (тытунёвая, мукамольная, алейная, плодакансервавая, вінаробства) і швейная прам-сць. Вытв-сць фарфоравых вырабаў, цыгарэт. Турызм. Музеі. Арх. помнікі: цэрквы св. Панцеляймона (1633), св. Петкі (17 ст.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́ЦІ-ЛЕ́ВУ (Viti Levu),
вулканічны востраў у Ціхім ак., самы буйны з а-воў Фіджы. Пл. 10,5 тыс.км². Выш. да 1322 м. Акаймаваны каралавымі рыфамі. Складзены са складкавых крышт. парод, перакрытых лавамі. Захаваліся вулканічныя конусы, якія ўтвараюць гарысты рэльеф. Клімат трапічны вільготны. Трапічныя вільготныя лясы, на падветраных схілах — саванны. Здабыча золата, марганцавых руд; лесараспрацоўкі. Вырошчваюць цукр. трыснёг, бананы, бавоўнік, какосавыя пальмы. Аэрапорт. Турызм. Лясны парк Тхалаісува. Гал. горад і порт — Сува.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖЫГУЛІ́, Жэгулі,
горы на правым беразе р. Волга, у яе лукавіне (Самарская Лука), ч.Прыволжскага ўзвышша, у Самарскай вобл. Расіі. Даўж. каля 75 км, выш. да 375 м. Складзены пераважна з вапнякоў і даламітаў. Глыбокія яры і лагчыны. Вяршыні — Лысая гара, уцёс Шалудзяк, Бахілава гара, Вярблюд і інш. вельмі маляўнічыя. На паўн. схілах шыракалістыя і хваёвыя лясы, на паўд. — лесастэпы. У раёне Ж. Волжская (Куйбышаўская) ГЭС. Жыгулёўскі запаведнік. Прыродны нац. парк Самарская Лука. Турызм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЫМГАНСА́Н (ад кар. кымган — алмаз + сан — гара),
Алмазныя горы, у паўночнай частцы Усх.-Карэйскіх гор, у КНДР. Даўж. каля 80 км. Выш. да 1638 м. Шэраг паралельных моцна расчлянёных ланцугоў. Каля 12 тыс. пікаў, іголак, слупоў і вежаў, лабірынтападобная сетка каньёнаў і вузкіх цяснін з рэкамі, сотні вадаспадаў. Складзены пераважна з гранітаў. Радовішчы руд вальфраму, малібдэну, нікелю, медзі, жалеза. На схілах дубовыя і мяшаныя лясы. Курорты. Турызм. Помнікі даўніны (25 будыйскіх манастыроў і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАНТЭРЭ́Й (Monterrey),
горад на ПнУ Мексікі. Адм. ц. штата Нуэва-Леон. Засн. ў 2-й пал. 16 ст. іспанцамі. Каля 2,5 млн.ж. з прыгарадамі (1997). Вузел чыгунак і аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Адзін з эканам. цэнтраў краіны. Прам-сць: чорная і каляровая металургія, маш.-буд., хім., дрэваапр., тэкст., гарбарна-абутковая, харч., шкляная, керамічная, буд. матэрыялаў. Рамёствы. Газаправод з г. Рэйноса, нафтапрадуктаправод з г. Тампіка. 2 ун-ты. Музеі. Арх. помнікі 17—18 ст.Турызм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПОРТ-ОФ-СПЕЙН (Port of Spain),
горад, сталіца дзяржавы Трынідад і Табага. Знаходзіцца на ПнЗ в-ва Трынідад. Засн. іспанцамі ў 18 ст. на месцы індзейскага паселішча. 43,4 тыс.ж., з прыгарадамі больш за 300 тыс.ж. (1996). Гал. порт краіны, вузел аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Паліт., эканам. і культ. цэнтр краіны. Прам-сць: металаапр., тэкст., харч., цэм., буд. матэрыялаў, суднабудаўнічая. Асобныя ф-ты Вест-Індскага ун-та. Нац. музей і маст. галерэя. Парк Саванна. Турызм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУ́РГАС (Burgos),
горад на Пн Іспаніі, у аўт.вобл. Кастылія-Леон. Адм. ц. правінцыі Бургас. Засн. каля 856. 164 тыс.ж. (1990). Вузел чыгунак і аўтамаб. дарог, гандл.цэнтр.Тэкст. (пераважна шарсцяная), харч., мэблевая прам-сць; вытв-сцьсінт. валокнаў; металаапр., цэлюлозна-папяровыя прадпрыемствы. Атамная электрастанцыя. Турызм. Архіепіскапства. Арх. помнікі, у т. л. гатычны сабор 13—16 ст. (б. мячэць; занесена ЮНЕСКА у спіс Сусветнай спадчыны); замак. Кірмаш і святы св. Пятра (чэрвень).