вёска ў Мядзельскім р-не Мінскай вобл., каля воз. Дзягілі. Цэнтр сельсавета і дапаможнай сельскай гаспадаркі Мінскага маторнага з-да. За 13 км на ПнУ ад Мядзела, 153 км ад Мінска, 32 км ад чыг. ст. Варапаева. 282 ж., 103 двары (1997). Базавая школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУНІНЕ́ЦКІ ЗАВО́Д «ПАЛЕССЕЭЛЕКТРАМАШ».
Пабудаваны ў 1975 у г. Лунінец Брэсцкай вобл. як Лунінецкі з-д электрарухавікоў для сельскай гаспадаркі. З 1979 працуе чыгуналіцейны цэх, з 1990 — цэх каляровага ліцця. Сучасная назва з 1992. Асн. прадукцыя (1999): электрарухавікі трохфазныя асінхронныя і аднафазныя кандэнсатарныя, электраканфоркі для быт. электрапліт, помпы бытавыя цэнтрабежныя, устаноўкі генератарныя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ВЕ́СТНИК МИ́НСКОГО ГУБЕ́РНСКОГО ЗЕ́МСТВА»,
часопіс. Выдаваўся ў 1914—15 у Мінску на рус. мове. Асвятляў дзейнасць губернскіх і павятовых земстваў, пытанні сельскай гаспадаркі і меліярацыі, лясной справы, эканам. жыцця губерні. Змяшчаў хроніку, распараджэнні ўрада і сената па земскіх справах. Апублікаваў агляд дзейнасці Мінскага земства за 3 гады, нарыс «Кароткая характарыстыка Палесся». Выйшла 20 нумароў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АМЕЛЬЯНО́ВІЧ (Уладзімір Аляксандравіч) (н. 1.7.1924, в. Падкасоўе Навагрудскага р-на Гродзенскай вобл.),
поўны кавалер ордэна Славы. Засл. работнік сельскай гаспадаркі Беларусі (1975). З 1944 на 3-м Бел. і 1-м Далёкаўсх. франтах. Разведчык сапёрнага батальёна, яфрэйтар, вызначыўся ў баях ва Усх. Прусіі пры размініраванні мінных палёў, пры разгроме Квантунскай арміі Японіі на Д.Усходзе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АФГА́НЕЦ,
мясцовы паўд.-зах. або паўд. вецер, які дзьме з Афганістана ў раёны зах. Паміра і вярхоўі Амудар’і. Сухі, моцны (скорасць 17—25 м/с), вельмі пыльны. Узнікае пры ўварванні халодных паветраных масаў у паўд. раёны Сярэдняй Азіі. У г. Тэрмез (Узбекістан) бывае да 70 дзён за год. Прыгнечвае расліннасць, наносіць шкоду сельскай гаспадарцы.
бел. вучоны ў галіне лесаводства. Акад.АН Беларусі (1950), і Акадэміі с.-г. навук Беларусі (1959—61), д-рс.-г.н. (1944), праф. (1923). Засл. дз. нав. Беларусі (1956). Скончыў Новаалександрыйскі ін-тсельскай гаспадаркі і лесаводства (1911, Польшча). Працаваў у навуч. установах г. Пскова, Кастрамы, Вятлугі. З 1921 у Бел. ін-це сельскай і лясной гаспадаркі і БДУ; з 1925 праф.БСГА, Бел. лесатэхн. ін-та. З 1946 заг. сектара лесу, у 1949—54 дырэктар Ін-та лесу АН Беларусі. Навук. працы па пытаннях лесаводства, эканомікі, геаграфіі, статыстыкі, гісторыі лясной гаспадаркі Беларусі. Распрацаваў лесаэканам. раянаванне Беларусі, абгрунтаваў геагр. профіль пры вывучэнні лясоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ВЕ́СТНИК МОГИЛЁВСКОГО ЗЕ́МСТВА»,
часопіс. Выдаваўся ў 1914—17 у Магілёве на рус. мове. Меў на мэце служыць інтарэсам і патрэбам земскага і гар. самакіравання, пераважна заходніх земстваў, утвораных у адпаведнасці з указам ад 14.3.1911. Асвятляў дзейнасць земскіх устаноў, пытанні сельскай гаспадаркі, меліярацыі, эканам. жыцця губерні, змяшчаў агляды дзейнасці земстваў інш. губерняў, пастановы ўрада па земскіх справах. Выйшла 67 нумароў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«БЕЛАГРАПРАМТЭ́ХНІКА»,
рэспубліканскае аб’яднанне па вытворча-тэхн. абслугоўванні сельскай гаспадаркі Беларусі. Створана ў 1991 у Мінску. Мае 6 абл. падраздзяленняў і 118 раённых (Райаграпрамтэхніка). Для рамонту і абслугоўвання с.-г. тэхнікі ёсць спецыялізаваныя прадпрыемствы, вырабляе с.-г. тэхніку і тавары шырокага ўжытку. Выконвае работы па дагаворах з калгасамі і саўгасамі па рамонце аўтамотатэхнікі, механізацыі жывёлагадоўчых фермаў, трансп. абслугоўванні і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́СКІ ДЗЯРЖА́ЎНЫ ІНСТЫТУ́Т ПА ПРАЕКТАВА́ННІ ПРАДПРЫЕ́МСТВАЎ МЯСНО́Й І МАЛО́ЧНАЙ ПРАМЫСЛО́ВАСЦІ (Белдзіпрамясамалпрам) Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь. Засн. ў 1972 як Мінскі філіял Ленінградскага ін-та па праектаванні прадпрыемстваў мясной і малочнай прам-сці. З 1986 — Белдзіпрамясамалпрам. Асн. кірункі дзейнасці: праектаванне новых і рэканструкцыя дзеючых прадпрыемстваў мясной і малочнай прам-сці, распрацоўка схем развіцця прадпрыемстваў галіны і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВО́ЛЖСКІ,
горад у Расіі, у Валгаградскай вобл. Узнік у 1951 у сувязі з буд-вам Волжскай ГЭС. 283,3 тыс.ж. (1994). Порт на р. Волга. Нафтаперапр., нафтахім., хім. (шыны, гумава-тэхн. вырабы; мыйныя сродкі), машынабуд. і металаапр. (абсталяванне для сельскай гаспадаркі, падшыпнікі, запасныя часткі да аўтамабіляў; вытв-сць труб; рамонт рачных суднаў і інш.), харч.прам-сць. Краязнаўчы музей.