нізінная раўніна на ПдУ Аўстраліі, у міжрэччы рэк Мурэй і Марамбіджы (стараж. дэльта зліцця абедзвюх рэк). Выш. каля 100 м. Складзена з глін і пяскоў. Клімат субтрапічны, кантынентальны. Ападкаў каля 250—500 мм за год. Травяністыя саванны, уздоўж р. Мурэй — эўкаліптавыя лясы. Паліўное земляробства. Вырошчваюць пшаніцу, рыс; вінаграднікі, фруктовыя сады, пашы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРА́ ГЕХЕЦЫ́К, Ара Прыгожы,
у армянскім эпасе бог, які памірае і ўваскрасае, сын Арама, цар армянскай дзяржавы. Паводле міфаў, адмовіўся стаць мужам ці каханкам багіні кахання, царыцы Асірыі Шамірам, за што тая пайшла вайной на Арменію. А.Г. загінуў у баі, але па загадзе Шамірам аралезы (духі) ажывілі яго. Імем А.Г. назв. Арарацкая раўніна, гара Цахкеванк (другая яе назва Ара).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЫДА́НСКІ ПАЎВО́СТРАЎ,
на ПнЗах.-Сібірскай раўніны, паміж Тазаўскай і Обскай губамі і Енісейскім зал. Карскага м.Даўж. каля 400 км, шыр. да 400 км, выш. да 200 м. Узгоркавая раўніна, складзеная з марскіх і ледавіковых адкладаў; на Пд пераходзіць у Танамскае ўзвышша. Клімат суровы. Тундра, на Пд лесатундравае рэдкалессе. Аленегадоўля, паляванне, рыбалоўства. Радовішчы прыроднага газу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАТАНТЭ́Н (Cotentin),
Нармандыя, паўвостраў на ПнЗ Францыі. Удаецца ў праліў Ла-Манш на 100 км. Абмежаваны таксама залівамі Сены і Сен-Мало. Берагі нізкія, слаба расчлянёныя, з дзюнамі, на З месцамі скалістыя. Паверхня — узгорыстая раўніна, выш. да 191 м, расчлянёная рачнымі далінамі і ярамі. Складзены з пясчанікаў, гранітаў і сланцаў. Верасоўнікі, лугі. Жывёлагадоўля, садаводства. На Пн — порт Шэрбур.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАНА́МСКІ ПЕРАШЫ́ЕК (ісп. Istmo de Panama, англ. Isthmus of Panama),
найбольш вузкая ч.Цэнтр. Амерыкі ў Панаме, злучае мацерыкі Паўн. і Паўд. Амерыкі. Абмываецца Карыбскім м. і Панамскім зал. Ціхага акіяна. Найменшая шыр. 48 км. Нізінная ўзгорыстая раўнінавыш. да 180 м. Складзена пераважна з вулканічных парод. Вечназялёныя трапічныя лясы і саванны. У найб. нізкай ч. П.п. Панамскі канал.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕТПА́К-ДАЛА́, Бедпак-Дала, Паўночны Галодны стэп,
пустыня ў Казахстане, ад р. Сарысу на З да воз. Балхаш на У. Пл. каля 75 тыс.км². Плоская і спадзістахвалістая раўніна з сярэднімі выш. 300—350 м (найб.г. Джамбул, 974 м). Зах.ч. — гліністая салянкава-палыновая пустыня, якая пераходзіць на У у камяністую пустыню. Шмат дробных, засоленых азёраў. Пашы; асвойваецца пад земляробства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНТО́, Такійская раўніна,
нізінная раўніна на в-ве Хонсю, у Японіі, каля ўзбярэжжа Ціхага ак.Пл. 13 тыс.км², шыр. 15—65 км. Тэктанічная ўпадзіна, запоўненая антрапагенавымі марскімі і рачнымі наносамі з праслоямі вулканічнага попелу. Частыя землетрасенні. Самае катастрафічнае разбурыла г. Токіо (1923), у выніку чаго загінула 143 тыс.чал. Густая сетка рэк і каналаў. Найб. рэкі Тоне і Суміда. Рэльеф тэрасаваны на выш. 20, 40, 60, 100 м. Ніжняя дэльтавая нізінная тэраса («та») пад рысавымі палямі. Найвыш. тэраса («хата») на выш. 200—300 м — нахіленае плато з узгоркамі, моцна расчлянёнае, пад цытрусавымі плантацыямі. Клімат умераны мусонны. Т-растудз. 2,9 °C, ліп. 25,4 °C; ападкаў 1600—2000 мм за год. Субтрапічныя лясы і хмызнякі з вечназялёнага дуба, японскай хвоі (акамацу і курамацу), бамбуку, камфорнага дрэва, дрэвападобнага самшыту займаюць 50% тэрыторыі, лугі — 3%, астатняя тэрыторыя інтэнсіўна распрацоўваецца пад с.-г. культуры (рыс, ячмень, пшаніца). Пашыраны тутавыя насаджэнні. Развіта агародніцтва, кветкаводства, садаводства, жывёлагадоўля, рыбалоўства, марскі промысел. Гал.эканам. раён Японіі. Марскія парты: Токіо, Іакагама, Кодзіма.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАЛІ́НА ЦАРО́Ў,
скалістая раўніна ў зах. пустыні насупраць г. Фівы на Ніле (Верхні Егіпет). У перыяд Новага царства тут размяшчаўся царскі некропаль (з 1580 да н.э.). Грабніцы фараонаў высякаліся ў вапняку, кожнай з іх на беразе Ніла адпавядаў храм, дзе здзяйсняліся абрады, неабходныя для замагільнага дабрабыту цароў. Адкрыццё ў 1922 неразрабаванай грабніцы Тутанхамона ўпершыню прадэманстравала раскошу абсталявання падобных грабніц.
Даліна цароў. Насценная размалёўка грабніцы фараона.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗА́КІНТАС, Закінф,
(Zakynthos), востраў у Іанічным м., самы паўднёвы ў групе Іанічных астравоў. Тэр. Грэцыі. Пл. 408 км². Аддзелены ад п-ва Пелапанес пралівам Закінтас (шыр. каля 20 км). Зах. палова вострава гарыстая (вапняковы масіў выш. да 756 м), зараснікі маквісу і фрыганы; на У узгорыстая раўніна з садамі, вінаграднікамі, гаямі аліваў. Клімат міжземнаморскі, ападкаў да 1000 мм за год. Радовішча асфальту. Гал. горад і порт Закінтас.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАТАЛАУ́НСКІЯ ПАЛІ́,
раўніна ў Паўн.-Усх. Францыі (каля г. Каталаунум, сучасны г. Шалон-сюр-Марн), дзе ў чэрв. 451 адбылася буйная бітва ў час Вялікага перасялення народаў. Рым. войскі на чале з Аэцыем і іх саюзнікі (вестготы, бургунды, франкі, аланы і інш.) разбілі аб’яднаныя сілы гунаў, остготаў, гепідаў і інш. плямён на чале з Атылам. Бітва на К. п. спыніла нашэсце гунаў у Зах. Еўропу.