ПРАХАРЭ́НКА Пётр Пятровіч (н. 19.9.1939, в. Межанец Бялыніцкага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне фізікі неразбуральнага кантролю і тэхн. дыягностыкі; стваральнік навуковай школы па метадах капілярнага кантролю. Акад.Нац.АН Беларусі (2000, чл.-кар. 1996). Д-ртэхн.н. (1988), праф. (1989). Скончыў Бел.ін-т інжынераў чыг. транспарту ў Гомелі (1961). З 1961 на Яраслаўскім лакаматыўным з-дзе (нач. цэха). З 1965 у Фізіка-тэхн. ін-це, з 1974 вучоны сакратар Аддз. фізікатэхн. навук АН Беларусі. З 1977 у Аддзеле навукі і вучэбных устаноў ЦККПБ. З 1984 у Ін-це прыкладной фізікі Нац.АН Беларусі (заг. лабараторыі, з 1993 дырэктар). Навук. працы па тэарэт. асновах капілярнай дэфектаскапіі. Пад яго кіраўніцтвам развіты метады павышэння адчувальнасці і прадукцыйнасці неразбуральнага кантролю з дапамогай фіз. палёў (ультрагукавога, магнітнага) і новых тэхнал. асяроддзяў (магн. вадкасцей), распрацаваны новы стандарт Беларусі па капілярнай дэфектаскапіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШО́ЦКІ Пётр Пятровіч (н. 9.5.1946, в. Сенна Навагрудскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне педагогікі. Д-рпед.н. (2003). Скончыў Бел.пед.ін-т (1969). Настаўнічаў. З 1972 дырэктар баранавіцкіх станцыі юннатаў, пед. вучылішча, з 1994 рэктар Баранавіцкага вышэйшага пед. каледжа. Навук. працы па агульных асновах дыдактыкі, псіхолага-пед. асновах навучання і выхавання. Распрацаваў канцэпцыю фарміравання пед. прафесіяналізму, якая ўключае тэарэт. і практычнае абгрунтаванне эфектыўнасці аксіялагічнага падыходу, выкарыстання тэхналогій кіравання інавацыйнымі працэсамі ва ўмовах пед.навуч. устаноў.
Тв.:
Педагогіка. Мн., 1995 (у сааўт.);
Педагагічны прафесіяналізм. Мн., 1996 (разамз А.А.Грымацем);
Агульныя асновы дыдактыкі (разамз А.А.Грымацем, А.М.Карповіч);
Фарміраванне прафесіяналізму навучэнцаў педагагічнага каледжа. Мн., 1999;
Псіхолага-педагагічная практыка: арганізацыя і правядзенне ў педагагічнай ВНУ. Барановичи, 2000 (у сааўт.);
Внеаудиторное чтение для будущих педагогов, родителей и детей. Барановичи, 2003 (разамз А.Б.Карповіч і Е.І.Карповіч).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕ́УС Пётр Андрэевіч (н. 15.5.1938, в. Верхняя Ланная Палтаўскай вобл., Украіна),
бел. вучоны ў галіне стаматалогіі. Д-рмед.н. (1978), праф. (1980). Скончыў Маскоўскі мед. стаматалагічны ін-т (1965). З 1990 у Мінскім мед. ін-це (заг. кафедры). Навук. працы па прафілактыцы карыесу і інш. стаматалагічных захворванняў, удасканаленні стаматалагічнай дапамогі.
Тв.:
Кариес зубов. М., 1979 (разамз Я.У.Бароўскім);
Заболевания зубов и полости рта. Мн., 1998 (разамз А.А.Гараглядам, І.А.Чудаковай).
бел. вучоны ў галіне энергетыкі. Д-ртэхн.н. (1992), праф. (1994). Дачка Р.Я.Паспелава. Скончыла БПІ (1972). З 1972 у Бел.політэхн. акадэміі. Навук. працы па аптымізацыі энергет. сістэм, тэорыі энергет. менеджменту, энергазберажэнні і экалагічных праблемах энергетыкі.
Тв.:
Технико-экономические характеристики дальних электропередач с промежуточными присоединениями. Мн., 1983 (разамз Р.Я.Паспелавым, Р.І.Запатрыным);
Эффективность электропередачи в электроэнергетических системах. Мн., 1991 (разамз У.У.Кузьмічом);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУШЧЭ́НЯ Леанід Міхайлавіч (н. 11.11.1929, в. Малыя Лукі Баранавіцкага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. вучоны ў галіне заалогіі. Акад.Нац.АН Беларусі (1980, чл.-кар. 1972), д-рбіял.н. (1970), праф. (1980). Акад.Рас.АН (1990). Замежны чл. Польскай АН (1994) і Літ.АН (1995). Засл. дз. нав. Беларусі (1978). Скончыў БДУ (1953). З 1956 у БДУ, з 1959 на Севастопальскай біял. станцыі АНСССР, з 1964 у Ін-це біялогіі паўд. мораў АН Украіны. З 1971 заг. аддзела, з 1980 дырэктар Ін-та заалогіі, адначасова ў 1979—92 акадэмік-сакратар Аддзялення біял. навук, у 1992—97 прэзідэнт, з 1997 саветнік Прэзідыума Нац.АН Беларусі. Навук. працы па першаснай і другаснай прадукцыі вадаёмаў, экалаг. фізіялогіі, жыўленні, дыханні, росце і балансе энергіі водных беспазваночных жывёл, ахове прыроды і навакольнага асяроддзя.
Тв.:
Интенсивность дыхания ракообразных. Киев, 1972;
Количественные закономерности питания ракообразных. Мн., 1975;
Рост водных животных при переменных температурах. Мн., 1978 (разамз Г.А.Галкоўскай);
Биология и продукция ледниковых реликтовых ракообразных. Мн., 1986 (разамз В.П.Сяменчанкам, В.В.Вежнаўцом);
Совершенствование принципов и методов охраны и рационального использования животного мира. Мн., 1990 (разамз М.М.Пікулікам);
Животный мир и радиация. Мн., 1991 (разамз М.М.Пікулікам, А.Я.Пленіным).
Літ.:
Л.М.Сущеня: (К 70-летию со дня рождения). Мн., 1999.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІНАКО́Ў Анатоль Пятровіч (н. 5.4.1936, г. Запарожжа, Украіна),
бел. вучоны ў галіне тэхналогіі машынабудавання. Д-ртэхн.н. (1998). Скончыў Запарожскі машынабуд. ін-т (1958). Працаваў на з-дах Украіны, з 1965 на Магілёўскім аўтамаб.з-дзе, з 1981 у Магілёўскім машынабуд. ін-це (з 1998 праф.). Навук. працы па фінішнай абразіўнай і ўмацавальнай пнеўмавібрадынамічнай апрацоўцы загатовак.
Тв.:
Упрочняющая обработка нежестких деталей в машиностроении. Мн., 1986 (разамз П.І.Яшчарыцыным);
Технологические основы пневмовибродинамической обработки нежестких деталей. Мн., 1995 (разамз А.А.Бунасам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЯЛІ́КАЯ БЕЛАРУ́СКАЯ РА́ДА (ВБР),
каардынацыйны цэнтр бел.нац.-вызв. руху ў кастр.—снеж. 1917. Утворана на 2-й сесіі Цэнтральнай рады беларускіх арганізацый (28.10—6.11.1917). Пастаянна дзеючым органам ВБР быў Выканаўчы к-тз 24 чал. У яго ўваходзілі В.А.Адамовіч (старшыня), А.У.Прушынскі (Алесь Гарун) і А.А.Смоліч (нам. старшыні), Л.А.Сівіцкая (Зоська Верас) і А.Сакалоўскі (сакратары) і інш.К-т падзяляўся на аддзелы ў адпаведнасці з галінамі кіравання. У кантакце з ім працавалі 9 генеральных камісараў Рады (Я.Я.Варонка, Б.А.Тарашкевіч, З.Х.Жылуновіч і інш.). Выканаўчы к-тразамз камісарамі ўтваралі Малую Раду («Савет 33-х»).
ВБР выступала за аўтаномію Беларусі ў складзе Рас. федэрацыі, развіццё нац. культуры і мовы. Разглядала сябе як зародак вышэйшага органа дзярж. улады будучай аўтаномнай Беларусі. РазамзЦэнтральнай беларускай вайсковай радай вяла работу па стварэнні бел.нац. войска. Выступіла з ініцыятывай і разамзБел.абл. к-там склікала Усебеларускі з’езд 1917.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЯГА́КА Лідзія Іванаўна (н. 21.2.1937, г.п. Кампанееўка Кіраваградскай вобл., Украіна),
бел. антраполаг. Д-рмед.н. (1990), праф. (1998). Скончыла Мінскі мед.ін-т (1960). З 1969 у Ін-це мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Нац.АН Беларусі (з 1990 заг. аддзела). Даследуе праблемы часавай і прасторавай зменлівасці морфафункцыянальных прыкмет людзей, варыябельнасць дэрматагліфічных і аданталагічных прыкмет этнагенетычных працэсаў на тэр. Беларусі. Аўтар «Нарысаў па антрапалогіі Беларусі» (1976, з І.І.Салівон, А.І.Мікулічам), падручніка «Асновы сучаснай антрапалогіі» (1989, з Салівон). Дзярж. прэмія Беларусі 1999.
Тв.:
Антропология Белорусского Полесья: (Демография, этнич. история и генетика). Мн., 1978 (разамз А.І.Мікулічам, І.І.Салівон);
Биологическое и социальное в формировании антропологических особенностей (по данным исследования населения Поозерья). Мн., 1981 (з імі ж);
Дерматоглифика населения Белоруссии: Популяционные аспекты изменчивости. Мн., 1989;
Расавая геаграфія беларусаў і праблемы этнагенезу. Мн., 1994 (разамз В.П.Аляксеевым, М.У.Вітавым);
Основы антропологии и экологии человека. Мн., 1997 (разамз І.І.Салівон).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІ́БАК Іван Аляксеевіч (н. 12.1.1963, в. Новы Двор Пінскага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. псіхолаг, дзярж. дзеяч. Канд.псіхал.н. (2000). Скончыў Бел.с.-г. акадэмію (1987) і Акадэмію МУС Рэспублікі Беларусь (1997). З 1987 на гасп. і камсамольскай рабоце. З 1990 у органах унутр. спраў Мінскай вобл., з 1993 у падраздзяленнях выхаваўчай работы, сац. абароны і прафес. падрыхтоўкі кадраў МУС Рэспублікі Беларусь. З 1997 у Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь. З 2000 дэп. Палаты прадстаўнікоў Нац. сходу Рэспублікі Беларусь, нам. старшыні Пастаяннай камісіі па нац. бяспецы. Навук. працы па праблемах юрыд. псіхалогіі, псіхалогіі кіравання і заканатворчасці, псіхал. забеспячэння дзейнасці праваахоўных органаў.
Тв.:
Правоведение: Справ. по курсу высш. школы. Т. 2. Мн., 2000 (у сааўт.);
Вы — руководитель. Мн., 2001 (разамз М.І.Птухай, В.Р.Ступанавым);
Общая психология: Психические познавательные процессы. Мн., 2002 (разамз В.Р.Ступанавым);
Практическая психология для руководителя. Мн., 2003;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІРПІЧО́НАК Людміла Мікалаеўна (н. 3.6.1953, г.п. Ушачы Віцебскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне біяхіміі. Д-рмед. н (2001), праф. (2002). Скончыла Віцебскі мед.ун-т (1976), дзе і працуе. У 1990—97 у Віцебскім філіяле НДІ радыяцыйнай медыцыны (заг. лабараторыі). Навук. працы пра ролю пратэолізу ў патагенезе гнойна-запаленчых, анкалагічных і інш. захворванняў, метадах ацэнкі актыўнасці пратэалітьиных сістэм і спосабах дыягностыкі і карэкцыі адхіленняў у сістэме пратэолізу.
Тв.:
Эндогенный ингибитор цистеиновых протеиназ из почки человека (разамз І.Р.Шчэрбакам) // Укр. биохим. журн. 1987. Т. 59, вып. 1;
Сочетанное воздействие нитратов и γ-излучения на протеиназоингибиторную и антиокислительную системы плазмы крови крыс (разамз Л.Р.Гідрановіч, В.П.Хейдэравым) // Радиац. биология. Радиоэкология. 1997. Т. 37, вып. 3;
Протеиназы и их ингибиторы в гнойной хирургии и онкологии. Віцебск, 2003 (разамз А.М.Косінцам).