ШАЛЬМА́НАЎ Іван Ігнатавіч (5.9.1936, в. Каромка Буда-Кашалёўскага р-на Гомельскай вобл. — 10.7.1993),
бел. пісьменнік. Скончыў Вышэйшыя літ. курсы ў Маскве (1983). Працаваў на прадпрыемствах Мінска, у газ. «Связист Белоруссии», у Мінскім абл. Доме нар. творчасці; у 1968—75 і з 1981 на Бел.радыё. Друкаваўся з 1960. У зб-ках апавяданняў «Дзень пачаўся» (1969) складаныя вытв. і асабістыя адносіны людзей. Аповесці «Зарыва ўначы» (1968), «Цагельня» (1976) пра маладых рабочых. Пісаў нарысы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЮНА́ЙТЭД ПРЭС ІНТЭРНЭ́ШАНАЛ (ЮПІ; United Press International; UPI),
адно з найбуйнейшых інфарм. агенцтваў свету; камерцыйнае прадпрыемства ЗША. Створана ў 1958 у выніку зліцця агенцтваў Юнайтэд Прэс (1907) і Інтэрнэшанал Ньюс Сервіс (1909). Штаб-кватэра ў Нью-Йорку. Распаўсюджвае паведамленні друку і радыё, тэлефільмы навін, кабельныя тэлевізійныя праграмы, фотаматэрыялы для 6 тыс. карыстальнікаў. Інфармацыю ЮПІ на англ., араб., ісп. мовах прымаюць больш за 100 краін свету. Мае 230 замежных бюро.
латышскі і расійскі дырыжор. Нар.арт.СССР (1976). Скончыў Латв. кансерваторыю (1944). З 1931 скрыпач арк. Ліепайскай оперы і філармоніі. З 1944 дырыжор Латв.т-ра оперы і балета, адначасова з 1947 сімф.арк.Латв.радыё; з 1952 2-і дырыжор Ленінградскага сімф.арк., адначасова ў 1961—68 кіраўнік сімф.арк. Ленінградскай філармоніі. З 1972 праф. Ленінградскай кансерваторыі. Дзярж. прэмія СССР 1951.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХО́Р АКАДЭМІ́ЧНЫ БЕЛАРУ́СКАГА ТЭЛЕБА́ЧАННЯ І РА́ДЫЁ, Заслужаны акадэмічны хор Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь. Створаны ў 1931 пры Бел. радыёцэнтры з б. удзельнікаў Беларускай дзяржаўнай капэлы, Бел.нар. хору і выпускнікоў Бел.муз. тэхнікума. У 1940 аб’яднаны з Харавой капэлай Беларускай філармоніі. З 1990 акадэмічны. З 2001 заслужаны. У даваен. час прапагандаваў бел.нар. песенную творчасць, творы бел. кампазітараў, садзейнічаў стварэнню нац.хар. рэпертуару. У розны час хорам кіравалі М.Маслаў (1940—41), Л.Бен (з 1944), Р.Пукст (з 1949), І.Кліёнскі (хормайстар, 1949—79), А.Зелянкова (1950—63), з 1965 маст. кіраўнік і гал. дырыжор В.Роўда. Выканальніцкая манера калектыву адметная спалучэннем народнасці і акадэмізму, уменнем дасягаць яркай вобразнасці, захоўваць стыль і эпоху муз. твора. У рэпертуары творы сусв.хар. музыкі, у т. л. беларускай. Ажыццявіў фондавы запіс многіх (больш за 2000) сцэн., кантатна-аратарыяльных і хар. твораў бел. кампазітараў, апрацовак бел.нар. песень, у т. л. змешчаных у анталогіі «Беларускія народныя песні (для хору)» Р.Шырмы (т. 1—2, 1971—73) і інш. Сярод салістаў: Л.Каспорская, В.Прышчапёнак, Л.Кудзеля, Я.Кідуль, А.Лапіцкая, Р.Шытава, Н.Ясева і інш.Дзярж. прэмія Беларусі 1990.
Літ.:
Романовская Л.А. Хор Белорусского телевидения и радио. Мн., 1975.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЎЧЫ́ННІКАЎ Вячаслаў Аляксандравіч (н. 29.5.1936, г. Варонеж),
рускі кампазітар і дырыжор. Нар.арт. Расіі (1986). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1962, клас Ц.Хрэннікава). З 1962 дырыжор розных аркестраў, у т. л. Усесаюзнага радыё і тэлебачання. Сярод твораў: 2 оперы; балеты; араторыі «Гімны Айчыне» і «Сергій Раданежскі»; кантата, 4 сімфоніі, 6 сюіт і інш. для сімф.арк.; камерна-інстр. творы; хары; рамансы; музыка да кінафільмаў «Вайна і мір», «Андрэй Рублёў», «Яны змагаліся за Радзіму», «Іванава дзяцінства», «Барыс Гадуноў» і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАЛО́МЕТР (ад грэч. bolē прамень + ...метр),
прылада для вымярэння энергіі эл.-магн. выпрамянення. Асн. частка — тэрмаадчувальны элемент, эл. супраціўленне якога мяняецца пад уздзеяннем выпрамянення.
Бываюць балометры металічныя (тонкія чэрненыя метал. плёнкі), паўправадніковыя (гл.Тэрмарэзістар) і дыэлектрычныя (слаі сегнетаэлектрыкаў або аксідаў тытану ці крэмнію). Створаны звышправодныя балометры. Памеры і формы адчувальнага элемента вызначаюцца прыродай крыніцы выпрамянення; для спектральных вымярэнняў вырабляецца з 2 аднолькавых палосак (выпрамяненне накіроўваецца толькі на адну). Выкарыстоўваюцца балометры ў інфрачырв. спектраметрыі, радыё- і піраметрыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́СКІ ВАКА́ЛЬНЫ КВАРТЭ́Т.
Існаваў у 1927—65 у Мінску. Напачатку працаваў пры БДТ-1, у 1930-я г. — пры Бел. радыёцэнтры. 1-ы склад квартэта: К.Мацалевіч, М.Швайко (тэнары), У.Патапаў, М.Нікалаевіч (басы), 2-і (з 1945) — В.Някрасаў, К.Пуроўскі (тэнары), М.Пігулеўскі, Э.Прабштэйн (басы). У рэпертуары апрацоўкі бел.нар. песень, творы бел. кампазітараў, ансамблі і пералажэнні харавых твораў Ф.Шуберта, Л.Бетховена, А.Барадзіна і інш. Зрабіў шмат фондавых запісаў на радыё, выступаў у адкрытых канцэртах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАГО́РСКАЯ Ніна Сямёнаўна (н. 16.7.1940, в. Загор’е Баранавіцкага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. паэтэса, публіцыст, крытык. Засл. работнік культуры Беларусі (1992). Скончыла БДУ (1962). Працавала на Бел.радыё і тэлебачанні, з 1982 у Мін-ве культуры Беларусі, з 1996 у Бел. ун-це культуры. Друкуецца з 1958. Творчасці ўласцівы лірыка-філас. светаразуменне, актуальнасць і сац. скіраванасць тэматыкі. Аўтар паэт. зб-каў «Радар» (1975), «Явар» (1982), «Мне добра з вамі» (1989). Асобныя яе вершы пакладзены на музыку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАПЫЛО́ВІЧ Мікола (Мікалай Фаміч; н. 10.7.1937, в. Астражанка Лельчыцкага р-на Гомельскай вобл.),
бел. пісьменнік. Скончыў БДУ (1963). Працаваў настаўнікам, на Бел.радыё, у рэд.газ. «Звязда», у выд-вах «Беларусь» (1964—71, 1981—83), «Мастацкая літаратура» (1973—81). Друкуецца з 1960. Асн. тэматыка творчасці — сучаснае жыццё вёскі, маральна-этычныя праблемы, падзеі мінулай вайны, чарнобыльская катастрофа. Аўтар зб-каў аповесцей і апавяданняў «Скрозь жывуць людзі» (1968), «Засада» (1979), «Дні ціхай восені» (1981), «Чужы сваяк» (1987). Піша для дзяцей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПО́ЛЬСКАЕ АГЕ́НЦТВА ДРУ́КУ (ПАП; Polska Agencja Prasowa),
інфармацыйнае агенцтва Польшчы. Створана ў 1944 як Польскае агенцтва друку Польпрэс, з 1945 — сучасная назва. Знаходзіцца ў Варшаве. Збірае і распаўсюджвае айч. і замежную інфармацыю для газет, радыё, тэлебачання, дзярж. арг-цый і ўстаноў, замежных прадстаўніцтваў, выдае бюлетэні і даведнікі (на польскай і англ. мовах). Мае 24 айч.інфарм. бюро, 36 айч. і 18 замежных пастаянных аддзяленняў, у т. л. на Беларусі. Атрымлівае інфарм. і публіцыстычныя матэрыялы ад 44 агенцтваў.