БРАМЛЕ́Й Юліян Уладзіміравіч (21.2.1921, Масква — 4.6.1990),
рускі гісторык-славіст і этнограф. Акад.АНСССР (1976, чл.-кар. 1966), д-ргіст.н. (1965), праф. (1971). Скончыў Маскоўскі ун-т (1950). З 1966 дырэктар Ін-та этнаграфіі АНСССР. Чл. выканкома (1970—80) і віцэ-прэзідэнт (з 1980) Міжнар. саюза антрапал. і этнагр. навук; чл. Бюро Адміністрацыйнага савета (1968) і віцэ-прэзідэнт (з 1982) Міжнар.т-ва этналогіі і фальклору Еўропы. Даследаваў сярэдневяковую гісторыю Харватыі: «Сялянскае паўстанне 1573 г. ў Харватыі» (1959), «Станаўленне феадалізму ў Харватыі» (1964); тэорыю этнасу і этнічных працэсаў, гісторыю першабытнага грамадства, тэарэт. пытанні і сучасную праблематыку этнагр. навукі: «Сучасныя праблемы этнаграфіі» (1981), «Нарысы тэорыі этнасу» (1983), «Тэарэтычная этнаграфія» (1984, на англ. мове), «Чалавецтва — гэта народы» (з Р.Р.Падольным, 1990) і інш. У этнагр. працах шырока выкарыстоўваў бел. матэрыял. Дзярж. прэміі СССР 1981, 1987.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШПА́АР (Spaar) Дзітар (н. 21.9.1933, в. Зальца каля г. Нордгаўзен, Германія),
нямецкі вучоны ў галіне с.-г.навук.Д-рс.-г.н. (1964), праф. (1968). Правадз.чл. Акадэміі с.-г. навук ГДР (1972), замежны чл. УАСГНІЛ (1982), Польскай АН (1988), Рас. акадэміі с.-г. навук (1990), Агр.АН Беларусі (1996). Скончыў Маскоўскую с.-г. акадэмію імя К.А.Ціміразева (1958). З 1970 дырэктар Ін-та фітапаталогіі (г. Ашэрслебен). З 1977 віцэ-прэзідэнт, з 1987 прэзідэнт Акадэміі с.-г. навук ГДР. З 1991 дырэктар Берлінскай арг-цыі па сельскай гаспадарцы. Навук. працы па вірусных і бактэрыяльных хваробах раслін Еўропы, раслінаводстве асн.с.-г. культур.
Тв.:
Рус.пер. — Бактериозы культурных растений: Справ. кн.М., 1980 (у сааўт.);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАВАЖЫ́ЛАЎ Віктар Віктаравіч (н. 22.9.1939, г. Дзмітраў Маскоўскай вобл.),
бел. спартсмен і трэнер (вадналыжны спорт). Засл. трэнер СССР (1982). Засл. трэнер Беларусі (1972). Засл. работнік фіз. культуры і спорту Рэспублікі Беларусь (2000). Скончыў БДУ (1965). З 1964 гал. трэнер зборнай каманды Беларусі па вадналыжным спорце. У 1972—90 гал. трэнер зборнай каманды СССР. Старшыня трэнерскага савета Федэрацыі вадналыжнага спорту СССР (1972—90), віцэ-прэзідэнт Федэрацыі вадналыжнага спорту СССР (1976—90). З 1991 прэзідэнт Федэрацыі вадналыжнага спорту Беларусі. Падрыхтаваў 86 чэмпіёнаў свету і Еўропы, 27 рэкардсменаў свету і Еўропы, 4 засл. майстроў спорту СССР І.Потэс, М.Басінская, Ю.Грамыка, В.Паўлава) і засл. майстроў спорту Беларусі (Т.Аўдоніна, І.Турэц). Пад яго кіраўніцтвам зборная каманда Беларусі — чэмпіён свету (1998, 2000; электрацяга), 10-разовы чэмпіён Еўропы (8 разоў — электрацяга, 2 разы — класічныя лыжы), уладальніца Кубка свету (1994, электрацяга).
дзярж. і паліт. дзеяч Гватэмалы. У 1945—50 міністр абароны, у 1951—54 прэзідэнт. Урад Арбенса Гусмана праводзіў палітыку абароны нац. інтарэсаў краіны, ажыццявіў шэраг прагрэс.сац.-эканам. рэформаў. Скінуты ў выніку ўзбр. інтэрвенцыі ЗША. У 1957 эмігрыраваў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРЫ́МАЎ Іслам Абдуганіевіч (н. 30.1.1938, г. Самарканд, Узбекістан),
дзяржаўны і паліт. дзеяч Узбекістана. Канд.эканам.н. Скончыў Сярэднеазіяцкі політэхн.ін-т, Ташкенцкі ін-тнар. гаспадаркі. У 1960—66 працаваў у Ташкенце, у т. л. на з-дзе «Ташсельмаш». У 1966—83 у Дзяржплане Узб. ССР: гал. спецыяліст, пам. старшыні, нач. аддзела, упраўлення, нам. і 1-ы нам. старшыні. У 1983—86 міністр фінансаў Узб. ССР. У 1986 нам. старшыні СМ і старшыня Дзяржплана Узб. ССР. У 1986—89 1-ы сакратар Кашкадар’інскага абкома Кампартыі Узбекістана, у 1989—91 1-ы сакратар ЦК Кампартыі Узбекістана, з 1990 адначасова прэзідэнтУзб. ССР, з вер. 1991 прэзідэнт Рэспублікі Узбекістан, у ліст. 1990 — студз. 1992 адначасова старшыня Кабінета міністраў. Чл.ЦККПСС і Палітбюро ЦККПСС (1990—91). Дэп. Вярх. СаветаСССР з 1984, нар.дэп.СССР (1989 — студз. 1992). Аўтар кнігі «Узбекістан па шляху паглыблення эканамічных рэформаў» (1995).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУПІ́НОВІЧ Іван Сцяпанавіч (6.7.1900, в. Шацк Пухавіцкага р-на Мінскай вобл. — 9.10.1968),
бел. вучоны ў галіне глебазнаўства і аграхіміі. Акад.АН Беларусі (1947), акад. Акадэміі с.-г. навук Беларусі (1957—61), д-рс.-г.н. (1944), праф. (1953). Засл. дз. нав. Беларусі (1951). Скончыў БСГА (1925). У 1934—38 у Бел.с.-г. ін-це. З 1947 віцэ-прэзідэнт, у 1951 в.а. прэзідэнта АН Беларусі. У 1957—61 прэзідэнт Акадэміі с.-г. навук Беларусі, адначасова (з 1950) заг. кафедры БДУ. Навук. працы па комплексным выкарыстанні Палескай нізіны і с.-г. асваенні асушаных балот. Распрацаваў (у сааўт.) методыку комплекснага прыродна-гіст. раянавання тэр.СССР для с.-г. выкарыстання, склаў карту прыродна-гіст. раянавання СССР.
Тв.:
Торфяно-болотные почвы БССР и их плодородие. 2 изд. Мн., 1958 (разам з Т.Ф.Голуб);
Микроэлементы в почвах БССР и эффективность микроудобрений. Мн., 1970 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАНДЭ́ЛА (Mandela) Нельсан Раліхлахла (н. 18.7.1918, г. Умтата, Паўд.-Афр. Рэспубліка),
дзяржаўны і паліт. дзеяч Паўд.-Афр. Рэспублікі (ПАР). Скончыў ун-т Вітватэрсранда (1942). Юрыст. Чл.Афрыканскага нацыянальнага кангрэса (АНК) з 1944. Узначаліў крыло партыі, якое схілялася да ўзбр. барацьбы супраць рэжыму апартэіду, адзін з заснавальнікаў ваен. арг-цыі АНК. У 1956—61 зняволены ў турме, у 1962 засуджаны на пажыццёвае зняволенне. Пад націскам сусв. грамадскасці вызвалены ў лют. 1990. З сак. 1990 нам., у 1991—97 прэзідэнт АНК. У жн. 1990 афіцыйна адмовіўся ад узбр. барацьбы. Удзельнік перагавораў з урадам ПАР, у выніку якіх выпрацавана канстытуцыя, што паклала канец апартэіду. Прэзідэнт ПАР у 1994—99. Аўтар кніг «Нялёгкі шлях да свабоды» (1965), «Барацьба — маё жыццё» (1978), «Я гатовы памерці» (1979). Нобелеўская прэмія міру 1993 (разам з Ф.В. дэ Клеркам).
Тв.:
Рус.пер. — Нет легкого пути к свободе: Ст., речи, выступления на суде. М., 1968.
літоўскі паліт. і дзярж. дзеяч, публіцыст. Юрыст. Скончыў Пецярбургскі ун-т (1902). У 1902—07 чл.Літ.дэмакр. партыі. У 1905—15 і 1923—24 рэдагаваў шэраг газет і часопіс. З 24.9.1917 да 4.4.1919 старшыня Літоўскай тарыбы. У крас. 1919—чэрв. 1920 часовы прэзідэнт Літвы. У 1921 узначальваў дэлегацыю Літвы на перагаворах у Рызе па ўрэгуляванні літ.-лат. памежнага канфлікту. У 1923—26 выкладаў у Каўнаскім ун-це (з 1926 дацэнт). У 1924—40 лідэр партыі таўцінінкаў (Саюза літ. таўцінінкаў; з 1926 кіруючая партыя). Пасля ваен.-дзярж. перавароту 17.12.1926 з 19.12.1926 да 15.6.1940 зноў прэзідэнтЛіт. Рэспублікі. Устанавіў у краіне аўтарытарны рэжым на ўзор фаш. Італіі. З уводам сав. войск у Літву 15.6.1940 эмігрыраваў у Германію; з сак. 1941 жыў у ЗША, дзе і памёр.
Тв.:
Antano Smetonos korespondencija, 1940—1944. Kaunas, 1999.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭСА́КІ (Esaki) Лео (н. 12.3.1925, г. Осака, Японія),
японскі фізік. Чл.Яп. акадэміі (1975), замежны чл.Нац.АН ЗША (1975), Рас.АН (1994) і інш. Скончыў Такійскі ун-т (1947). З 1960 у карпарацыі «Інтэрнэшанал бізнес мэшынс» (з 1976 кіраўнік яе яп. аддзялення). У 1992—98 прэзідэнт ун-та Цукуба, з 2000 прэзідэнтТэхнал. ін-та Шыбаура ў Токіо. Навук. працы па фізіцы цвёрдага цела, паўправадніковай электроніцы, звышправоднасці. Адкрыў з’яву тунэлявання ў паўправадніках, стварыў першае квантава-электроннае прыстасаванне — тунэльны дыёд (1957). Упершыню атрымаў штучную перыяд. структуру ў сістэме паўправаднікоў — паўправадніковую звышрашотку (1969). Прадказаў і эксперыментальна пацвердзіў існаванне з’явы рэзананснага тунэлявання (1973), стварыў першы рэзанансны тунэльны дыёд (1974). Нобелеўская прэмія 1973 (з Б.Д.Джозефсанам і А.Джаеверам).
Тв.:
Рус.пер. — Молекулярно-лучевая эпитаксия и развитие технологии полупроводниковых сверхрешеток и структур с квантовыми ямами // Молекулярно-лучевая эпитаксия и гетероструктуры. М., 1989. С. 7—36.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́РАЎ Канстанцін Васілевіч (25.9.1904, в. Лінёва Ніжагародскай вобл., Расія — 26.7.1988),
бел. вучоны ў галіне металазнаўства. Акад.АН Беларусі (1938). Засл. дз. нав. і тэхн.БССР (1968). Скончыў Маскоўскі ін-т каляровых металаў і золата (1930). У 1938—47 прэзідэнтАН Беларусі, у 1947—49 дырэктар Фізіка-тэхн. ін-та, у 1969—73 віцэ-прэзідэнт, в.а. акадэміка-сакратара Аддз. фізіка-тэхн. навук АН Беларусі. Навук. працы па структурных ператварэннях металаў і сплаваў. Даследаваў уплыў легіравальных элементаў і мадыфікавальных дамешак на працэс крышталізацыі і ўласцівасці высокатрывалага чыгуну, уплыў алюмінію, тытану, малібдэну, вальфраму і ванадыю на фазавы састаў, структуру і ўласцівасці гарачатрывалых сплаваў. Дзярж. прэмія Беларусі 1978.
Тв.:
Кинетика и механизм разупрочнения некоторых стареющих сплавов (разам з Р.Л.Тафпенец) // Кинетика и механизм кристаллизации. Мн., 1973;
Фазовые равновесия в сплавах Fe—Cu и Fe—C—Cr (разам з Л.А.Шаўчуком) // Весці АНБССР. Сер. фізіка-тэхн.навук. 1976. № 2.