1) аканіцы, шторы з паралельных пласцінак, замацаваных у верт. або гарыз. становішчы на раме (звычайна пад вуглом 45°) ці на шнурках (могуць устанаўлівацца пад любым вуглом). Выкарыстоўваюцца для засцярогі жылых і грамадскіх памяшканняў ад сонечных прамянёў, атм. ападкаў, пылу.
2) Паваротныя метал. створкі, якія ўстанаўліваюцца перад масляным або вадзяным радыятарам сістэмы ахаладжэння аўтамабіля і інш. машын для рэгулявання патоку паветра, што праходзіць праз радыятар.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖУРАЎЛЁЎСКАЕ БАЛО́ТА,
у Докшыцкім і Глыбоцкім р-нах Віцебскай вобл., пераважна ў вадазборы вярхоўяў р. Бярэзіна. Нізіннага (85%), вярховага (13%), мяшанага тыпаў. Пл. 18,2 тыс.га, у межах прамысл. пакладу 14,2 тыс.га. Глыб. торфу да 6 м, сярэдняя 2 м. Ёсць сапрапель магутнасцю да 2,1 м, мергель — да 1,6 м. Балота часткова асушана, выкарыстоўваецца пад сенажаць. Большая ч. балота пад лесам (хвоя, бяроза, вольха).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРМАНО́ЎСКАЕ ВО́ЗЕРА,
у Бялыніцкім р-не Магілёўскай вобл., у бас.р. Клява, за 16 км на ПнЗ ад г.п. Бялынічы. Пл. 0,3 км², даўж. 750 м, найб.шыр. 620 м, даўж. берагавой лініі каля 2,3 км. Схілы катлавіны выш. 3—5 м, пад лесам і хмызняком, на У і ПдУ разараныя. Берагі нізкія, месцамі забалочаныя. Дно сапрапелістае. Пойма шыр. за 100 м, пад хмызняком.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕ́ШНА,
возера ва Ушацкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Тураўлянка, за 28 км на У ад г.п. Ушачы. Пл. 0,3 км², даўж. 700 м, найб.шыр. 350 м, найб.глыб. 11,8 м, даўж. берагавой лініі 2 км.
Схілы катлавіны выш. 3 м (на ПнЗ, З і ПдЗ да 18 м), пад лесам, на У і Пнпад хмызняком. Злучана пратокай з воз. Жэнна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАНЦЯЛЕ́ЕВА БАЛО́ТА Нізіннага тыпу на У Пінскага р-на Брэсцкай вобл., вадазборы р. Вісліца (прыток р. Бобрык 1-ы) і р. Ясельда. Пл. 5 тыс.га. у межах прамысл. пакладу 1,8 тыс.га. Глыб. торфу да 6,3 м, сярэдняя 1,4 м, ступень распаду 50%, попельнасць 15%. Запасы торфу каля 4,4 млн.т (1984). Балота асушана. Пад ворывам каля 3 тыс.га, астатняя пл.пад сенажаццю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫ́ФСКАЯ РЭСПУ́БЛІКА, Рэспубліка Рыф,
дзяржава ў Марока ў 1921—26, створаная ў выніку паўстання берберскіх плямён вобласці Рыф супраць ісп. панавання і абвяшчэння імі незалежнасці. Р.Р. ўзначаліў прэзідэнт (эмір) Абд аль-Керым. Пад яго кіраўніцтвам паўстанцы нанеслі шэраг паражэнняў ісп. войскам і да 1925 усталявалі кантроль над б.ч.тэр. т.зв. Ісп. Марока. Пад аб’яднаным націскам ісп. і франц. армій у маі 1926 спыніла існаванне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛА́ЦЫО (Lazio),
адміністрацыйная вобласць у Цэнтр. Італіі, на Апенінскім п-ве. Уключае правінцыі: Вітэрба, Лаціна, Рыеты, Рым, Фразіноне. Пл. 17,2 тыс.км². Нас. больш за 5,3 млн.чал. (1995). Адм. і прамысл. цэнтр г.Рым. Большая ч. тэрыторыі перадгор’і Цэнтр. Апенін (выш. да 2247 м), у сярэдняй — нізіна (Рым. Кампанія). Клімат міжземнаморскі. Ападкаў 500—1000 мм за год.
Прам-сць: маш.-буд. (электратэхн. і радыёэлектронная), харч., паліграф., папяровая, буд. матэрыялаў, дрэваапр., швейная, тэкст., галантарэйная, хім., нафтаперапр., гумавая. Вытв-сць сувеніраў, муз. інструментаў, цацак. Кінапрамысловасць. У сельскай гаспадарцы выкарыстоўваецца каля 1,2 млн.га, у т. л.пад ворывам каля 65%, пад лугамі і пашай 16%, пад садамі, вінаграднікамі і аліўкавымі насаджэннямі 15%. Вырошчваюць вінаград, пшаніцу, аліўкі, агародніну. Транспарт чыг., аўтамаб., марскі. Міжнар. турызм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАТЭ́ЙКА ((Matejko) Ян) (24.6.1838, г. Кракаў, Польшча — 1.11.1893),
польскі мастак; стваральнік нац.гіст. жывапісу. Ганаровы чл. Парыжскай, Берлінскай і Урбінскай АМ. Вучыўся ў Школе прыгожых мастацтваў у Кракаве (1852—58; з 1873 яе дырэктар) у В.Статлера і У.Лушчкевіча, у АМ у Мюнхене (1858—59) і Вене (1859—60). З 1860 у Польшчы, падтрымліваў паўстанне 1863—64. Ствараў шматфігурныя, поўныя экспрэсіі і нац.-рамант. пафасу карціны, прысвечаныя гісторыі Рэчы Паспалітай, у т. л.бел. зямель. У ранні перыяд сюжэты будаваў на канфліктным супастаўленні вобразаў своекарыслівай шляхты і патрыётаў: «Казанне Скаргі» (1863—64), «Рэйтан — заняпад Польшчы» (1865) і інш. У творах канца 1860—70-х г. услаўляў мінулае Польшчы: «Люблінская унія» (1869), «Стафан Баторый пад Псковам» (1872), «Уздым звона Жыгімонта», «Бітва пад Грунвальдам» (абодва 1878). Работы 1880-х г. вызначаюцца пэўнай пампезнасцю і тэатралізаванасцю: «Пруская прысяга» (1882), «Ян III Сабескі пад Венай» (1883), «Касцюшка пад Рацлавіцамі» (1888) і інш. Аўтар партрэтаў Станчыка (1862), Ю.Дзітла (1864), М.Каперніка (1875), К.Падлеўскага (1882), аўтапартрэтаў (1892 і інш.), цыклаў «Гісторыя цывілізацыі ў Польшчы» (1888—89), «Партрэты польскіх князёў і каралёў» (1890—91), манум. размалёвак у Марыяцкім касцёле ў Кракаве (1889—91) і інш. Зрабіў серыю дакумент. замалёвак (т.зв. «Слоўнік»), частка якіх была выдадзена ў альбоме малюнкаў «Касцюмы ў Польшчы» (1860).
Я.Матэйка. Аўтапартрэт. 1892.Я.Матэйка. Бітва пад Грунвальдам. 1878.
Літ.:
Мытарева К.В. Матейко. Л., 1963;
Островский Г. Ян Матейко. М., 1965;
Стажиньский Ю. Ян Матейко: Пер. с пол. Варшава, 1973.