ПАПО́Ў Георгій Лявонцьевіч (3.5.1918, в. Прыганка Круціхінскага р-на Алтайскага краю, Расія — 9.8.1995),
бел. пісьменнік. Засл. работнік культуры Беларусі (1977). Вучыўся ў Новасібірскім пед. ін-це (1940—41). З 1946 ваен. журналіст, у газ. «Калгасная праўда», з 1959 адказны сакратар, у 1966—78 намеснік гал. рэдактара час. «Нёман». Друкаваўся з 1943. Пісаў нарус. мове. Першы зб. апавяданняў — «У родным палку» (1956). Асн. тэма кніг апавяданняў «Паводка» (1958), «Гусі-лебедзі» (1968), апавяданняў і аповесцей «Паездка ў Трасцёну» (1977), «Памяць» (1978), аповесцей «За трыдзевяць планет» (1976), «Першае лета» (1985) і інш. — жыццё вёскі і горада, маральна-этычныя праблемы. Аповесці, што ўвайшлі ў трыпціх «На тым, на волжскім беразе» (1986) пра падзеі Вял.Айч. вайны. Нарус. мову пераклаў асобныя творы М.Багдановіча, Я.Брыля, З.Бядулі, Я.Коласа, Б.Мікуліча, А.Савіцкага і інш.
Тв.:
В шести часах на автобусе: Рассказы и повести. М., 1986;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАРО́ЖНЫ (сапр.Серада) Сяргей Міхайлавіч
(25.2.1909, г. Слонім Гродзенскай вобл. — 19 7.1943),
бел.паэт. Скончыў БДУ (1930). Працаваў на гуце ў Барысаве, у рэдакцыях газет і часопісаў. У 1936 рэпрэсіраваны. Пакаранне адбываў на Д. Усходзе, будаваў Камсамольск-на-Амуры. Гам і загінуў. Рэабілітаваны ў 1957. Друкаваўся з 1925. Аўтар зб. вершаў «Звон вясны» (1926, з І.Плаўнікам), «Васільковы россып» (1929), «Пракосы напамяць» (1932) Узнёсла-рамантычна славіў сацыяліст.буд-ва, пісаў пра рэв. барацьбу працоўных Зах. Беларусі, паэтызаваў родную прыроду. Паэзія Д. вылучаецца спавядальнай шчырасцю, свежасцю метафарычнай вобразнай фактуры, мілагучнасцю радка. У некат. вершах адчуваецца ўплыў паэтыкі У.Дубоўкі. Пераклаў набел. мову раман Г.Караваевай «Лесазавод», вершы Э.Багрыцкага, С.Кірсана ва, А.Твардоўскага, І.Уткіна, І.Харыка інш., апавяданні У.Караленкі, А.Новікава-Прыбоя і інш.
Тв.:
Выбр. вершы. Мн., 1966.
Літ.:
Наднёманскія былі. Мн., 1968. С 39—41;
Шушкевіч С. Ён песню насіў на грудзях... // Шушкевіч С. Выбр.тв.Мн. 1978. Т. 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МНЕМО́НІКА (ад грэч. mnēmonikos які мае добрую памяць),
сукупнасць асаблівых (адмысловых) прыёмаў і спосабаў, якія аблягчаюць запамінанне як мага большай колькасці звестак, фактаў шляхам утварэння штучных асацыяцый. Шырока выкарыстоўваецца ў выглядзе мнеманічных схемна пультах кіравання, сігнальных табло, панэлях шчытоў.
Выкарыстоўваецца таксама ў мовах праграмавання ў выглядзе абрэвіятур-мнемакодаў для абазначэння кодаў аперацый. Напр., мнеманічная каманда асемблера «LDA A1» (ад англ. Load Accumulator — загрузіць акумулятар) азначае «прачытаць лік з ячэйкі памяці з адрасам, пазначаным сімвалічна A1, і запісаць (загрузіць) яго ў акумулятар працэсара ЭВМ». Асацыятыўныя запамінальныя прыстасаванні заснаваны на наданні розным запісам асацыятыўных адзнак. Выбар запісу робіцца не па канкрэтным (зададзеным) адрасе, а па спалучэнні (асацыяцыі) адзнак, уласцівых інфармацыі, якую шукаюць. Дзякуючы стварэнню такіх штучных асацыяцый пошук і апрацоўка даных паскараецца на 2—3 дзесятковыя парадкі. Прыклады М. — левай рукі правіла, а таксама цыркавы і эстр. нумар «угадвання» думак на адлегласці і «знаходжання» прадметаў (гл.Мнематэхніка).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛЕ́СКІЯ ЧЫГУ́НКІ,
назва ў 1882—1921 сеткі чыг. ліній, якія звязвалі паўд. раёны Беларусі з Украінай, Літвой і цэнтр. раёнамі Расіі. Пабудаваны казной паводле ўказа цара Аляксандра III. Мелі вял.стратэг. і гасп. значэнне. Агульная іх даўжыня на Беларусі 1005 вёрст (на 1.1.1910). Падзяляліся на ўчасткі: Жабінка—Пінск, Вільня—Лунінец—Пінск, Лунінец—Роўна, Лунінец—Гомель, Баранавічы—Беласток, Гомель—Бранск. Гал. грузы —лясныя. Капіталаўкладанні на 1.1.1913 склалі 140,1 млн.руб., колькасць абслуговага персаналу 16,1 тыс.чал., паравозаў 419, вагонаў 510 пасажырскіх і 9127 таварных. Гал. майстэрні ў Пінску. Найб.чыг. станцыі: Гомель, Лунінец, Пінск, Баранавічы, Беласток. У 1880-я г. Пецярбургскі (паводле інш. звестак Маскоўскі) манетны двор адчаканіў медаль «У памяць будаўніцтва Палескіх чыгунак. З 1883 па 1887 год». Пасля Кастр. рэвалюцыі 1917 нацыяналізаваны і падпарадкаваны Наркамату шляхоў зносін РСФСР. У 1919 усх. участкі П.ч. былі ўключаны ў Зах. чыгункі, у 1921—39 зах. лініі П.ч. уваходзілі ў склад Польшчы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУХА́ЕЎ Аляксандр Спірыдонавіч (н. 1.9.1926, с. Схліт Карніскага р-на, Паўд. Асеція),
асецінскі пісьменнік, перакладчык. Скончыў Тбіліскі ун-т (1953). Друкуецца з 1946. Першая кніга вершаў «Сябры свету» (1956). Аўтар зб-каў вершаў і паэм «Лірыка» (1958), «Вершы» (1961), «Месяцавыя ночы» (1965), «Усмешка гор» (1968), «Дарога і песня» (1972), «Летнія дажджы» (1974), «Дабрыня» (1978), «Памяць» (1981), «Жаданні» (1984) і інш. Паэзія П. прасякнута тонкім лірызмам, любоўю да Радзімы, свайго народа, яго мовы і гісторыі. Шмат вершаў і паэму «Песня пра Брэсцкую крэпасць» прысвяціў Беларусі. Складальнік і адзін з перакладчыкаў на асецінскую мову бел. твораў («Маленькая анталогія беларускай паэзіі», 1976; «Анталогія беларускага нарыса», 1990). Пераклаў на асецінскую мову асобныя творы Я.Купалы, Я.Коласа, М.Багдановіча, А.Асіпенкі, Р.Барадуліна, М.Калачынскага, К.Кірэенкі, Г.Кляўко, К.Крапівы, П.Панчанкі, Ю.Свіркі, В.Тараса; перакладчык кнігі выбранай лірыкі Я.Купалы «Летняя раса» (1982) і інш.Набел. мову творы П. пераклалі Калачынскі, Кляўко, А.Салтук, Свірка, У.Папковіч.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕРАБЕ́Й Анатоль Леанідавіч (н. 10.8.1950, в. Вайнілавічы Мастоўскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. крытык і літ.-знавец. Канд.філал.н. (1979). Скончыў БДУ (1972). У 1977—90 у Ін-це л-ры АН Беларусі, з 1990 у БДУ. Друкуецца з 1976. Даследуе сучасную бел. л-ру, пытанні маст. перакладу і літ. сувязей. Аўтар манаграфій «Максім Танк і польская літаратура» (1984), «Жывая повязь часоў: Нарыс творчасці Уладзіміра Караткевіча» (1985), «Беларуска-рускі паэтычны ўзаемапераклад 20—30-х гадоў» (1990), «Абуджаная памяць: Нарыс жыцця і творчасці У.Караткевіча» (1996), брашуры «Паэзія Максіма Танка» (1983). Падрыхтаваў да выдання «Збор твораў» П.Пестрака (т. 3, 1985), зб. «На ўзвеях дзён» У.Хадыкі (1986), «Збор твораў» У.Караткевіча (т. 1—8, 1987—91), кн. яго перакладаў «Галасы маіх сяброў» (1993) і «Творы» (1996). Аўтар сцэнарыя дакумент. фільма пра Караткевіча «Рыцар і слуга Беларусі» (1991).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ВІРТУО́ЗЫ МАСКВЫ́»,
камерны аркестр. Створаны ў 1982 як дзяржаўны камерны аркестр Мін-ва культуры Расіі «Віртуозы Масквы». Канцэртуе з 1979. Арганізатар, саліст і маст. кіраўнік У.Співакоў. Мае вял. і разнастайны класічны і сучасны рэпертуар: сімфоніі і канцэрты для аркестра, для фп. і для скрыпкі з аркестрам, для скрыпкі і альта з аркестрам В.А.Моцарта, Т.Альбіноні, А.Вівальдзі, Л.Бакерыні, творы І.С.Баха (у т. л. «Арыя», выканана ў г. Дахаў, Германія), Л.Бетховена, Ф.Шуберта, І.Штрауса, І.Брамса, П.Чайкоўскага, А.Рубінштэйна, Л.Бернстайна, Дз.Шастаковіча (у т. л. 14-я камерная сімфонія ў памяць аб ахвярах фашызму, выканана ў Дахаў) і інш. З 1989 пастаянны ўдзельнік Міжнар.муз. фестывалю ў г.Кармар Кальмар (Францыя); з ім выступаюць лепшыя выканаўцы сучаснасці. З 1990 на кантрактнай аснове працуе ў Іспаніі. Гастраліруе ва ўсім свеце, неаднаразова выступаў на Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЮ́ЛАЎ (Bülow) Ганс Гвіда фон (8.1.1830, г. Дрэздэн, Германія — 12.2.1894),
нямецкі піяніст, дырыжор, кампазітар. Адзін з заснавальнікаў сучаснай дырыжорскай школы (першы дырыжыраваў напамяць). Вучыўся ў Ф.Ліста (фп.) і М.Гаўптмана (кампазіцыя). З 1850 дырыжор у т-рах Цюрыха і Санкт-Галена, у 1855—64 узначальваў канцэрты Т-ва сяброў музыкі і выкладаў у кансерваторыі Штэрна ў Берліне. З 1867 прыдворны капельмайстар і дырэктар Каралеўскай муз. школы ў Мюнхене, дзе дырыжыраваў прэм’ерамі опер «Трыстан і Ізольда» і «Нюрнбергскія майстэрзінгеры» Р.Вагнера. У 1877—79 дырыжор прыдворнага т-ра ў Гановеры (паст. оперу «Жыццё за цара» М.Глінкі, 1878), у 1880—93 дырыжор аркестраў у Майнінгене, Гамбургу, Берліне. Гастраліраваў як піяніст і дырыжор у Еўропе і Амерыцы. Выступаў як муз. крытык. П.Чайкоўскі прысвяціў Бюлаву 1-ы канцэрт для фп. з аркестрам.
расійская кінаактрыса, педагог. Нар.арт.СССР (1950). Герой Сац. Працы (1982). Скончыла Ленінградскі ін-тсцэн. мастацтва (1930). З 1943 выкладала ва Усесаюзным дзярж. ін-це кінематаграфіі (з 1968 праф.). У кіно з 1927. З 1934 здымалася пераважна ў фільмах С.Герасімава («Ці кахаю цябе?», 1934; «Сямёра смелых», 1936; «Камсамольск», 1938; «Настаўнік», 1939, і інш.), у якіх стварыла вобразы маладых жанчын, натхнёных ідэаламі часу, здольных на глыбокія пачуцці. У фільмах «Маладая гвардыя» (1948), «Дарога праўды» (1956), «Памяць сэрца» (1958), «Людзі і звяры» (1962), «Журналіст» (1967), «Юнацтва Пятра» (1981), «Леў Талстой» (1984) пры прастаце і стрыманасці малюнка ролі раскрыла ўнутр. свет гераінь, іх багаты жыццёвы вопыт, мудрае бачанне складаных праяў рэчаіснасці. Дзярж. прэміі СССР 1941, 1947.
Літ.:
Туманова Н.П. Т.Макарова: Творч. портрет. М., 1982.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШЧА́СНАЯ Лада Сяргееўна (н. 5.9.1965, Мінск),
бел. мастак. Дачка Н.І.Шчаснай. Скончыла Бел.тэатр.-маст.ін-т (1989). З 1993 выкладае ў Бел. ун-це культуры. Працуе ў манум.-дэкар. мастацтве, станковым жывапісе і кніжнай графіцы. Сярод твораў размалёўкі: «Народныя святы» ў Ін-це праблем культуры (1988), «Тэатральныя казкі» ў Бел. т-ры юнага гледача (з Р.Вашкевічам), «Крылы юнацтва», «Чароўныя казкі» ў школе-інтэрнаце №10 (усе 1989) у Мінску, «Памяць казак» у дзіцячым аддз. анкалагічнай бальніцы ў пас. Лясны Мінскага р-на (1991—92). Аўтар жывапісных кампазіцый «Партрэт сябра» (1990), «Разам з кім?» (1991), «Папялушка» (1992), «Ахоўнікі» (1993), «Вечар» (1996), «Сонца яшчэ не зайшло (Аўтапартрэт)» (1997), «У чаканні цябе», «Змрок» (абедзве 2002), «Перачытваючы Оскара Уайльда» (2003), ілюстрацый да кніг. Творчасці ўласцівы тонкае адчуванне прыгажосці прыроды і чалавека, яркая маляўнічасць жывапісных вырашэнняў. Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1990.