мора, якое абмывае берагі некалькіх дзяржаў і па сваім геагр. становішчы не можабыць выкарыстана для транзітнага праходу праз яго ў інш. мора. Доступ з адкрытага мора ў закрытае ажыццяўляецца па вузкіх марскіх шляхах, якія вядуць толькі да берагоў дзяржаў, размешчаных вакол З.м. Паводле канцэпцыі З.м. ў яго не павінны дапускацца ваен. караблі непрыбярэжных краін.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНВЕ́РСІЯ ЛАНДША́ФТАЎ,
размеркаванне ландшафтаў па вышыні, якое не адпавядае закону вышыннай пояснасці. Найб. характэрна для раёнаў з перасечаным рэльефам тыпу нізка- і сярэднягор’яў. Можабыць выклікана інверсіяй тэмпературы, ападкаў, мясц. зменамі воднага рэжыму. У выпадку І.л. уверх па схіле фарміруюцца больш цеплалюбівыя ландшафты. Напр., у Прыамур’і ахоцкая тайга з падзолістымі глебамі змяняецца з вышынёй хвойна-шыракалістымі лясамі маньчжурскага тыпу на бурых лясных глебах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІБЕРАЛІЗА́ЦЫЯ (ад лац. liberalis свабодны),
вызваленне ад жорсткіх абмежаванняў, дзярж. рэгулявання, кантролю; палітыка ідэалагічнай свабоды і інш. Л. цэн — пераход ад цэн, што вызначаюцца дзяржавай (дзярж. цэнаў тварэння), да сістэмы свабодных рыначных цэн (рыначнага цэнаўтварэння); можабыць поўнай або частковай. Л. гандлю — міждзярж. рэгуляванне ў сферы знешняга гандлю, якое прыводзіць да зніжэння (або поўнага скасавання) тарыфных і нетарыфных абмежаванняў у міжнар. гандлі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́РА адзін з відаў творчага ўяўлення, стварэнне вобразаў жаданай будучыні. Цесна звязана з фантазіяй. Уяўныя новыя вобразы ствараюцца актыўнай дзейнасцю свядомасці на аснове мінулых адчуванняў і ўспрыманняў, жыццёвага вопыту, назапашаных ведаў. У залежнасці ад адносін суб’екта да рэчаіснасці М. можабыцьактыўная, накіраваная на паляпшэнне жыцця, і пасіўная — пустая летуценнасць, якая адцягвае чалавека ад рэальнага жыцця, аслабляе волю, вядзе да бяздзейнасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАДПІ́СКА АБ НЯВЫ́ЕЗДЗЕ,
адна з мер стрымання ў бел. крымінальным працэсе. Заключаецца ў адабранні ад падазронага або абвінавачанага абавязацельства не адлучацца з месца пражывання або часовага знаходжання без дазволу адпаведнай службовай асобы, якая праводзіць дазнанне, следчага, пракурора, суда. У выпадку парушэння гэтай меры да таго, хто даваў абавязацельства, можабыць ужыта больш строгая мера стрымання — пра што ён і папярэджваецца (арышт, зняволенне).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЎНАМО́ЦТВА,
права адной асобы (прадстаўніка) ажыццяўляць здзелкі ад імя другой (прадстаўленага), тым самым ствараць, змяняць або спыняць правы і абавязкі прадстаўленага. Паводле цывільнага права Рэспублікі Беларусь можабыць заснавана на даверанасці, заканадаўстве або акце ўпаўнаважанага на тое дзярж. органа ці органа мясц. кіравання і самакіравання, а таксама вынікаць з абставін, у якіх дзейнічае прадстаўнік (напр., прадавец у краме, касір і да т.п.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛЕКТЭНХІ́МА (ад грэч. plectos сплецены + enchyma што напаўняе, тут: тканка) несапраўдная тканка грыбоў, утвораная спляценнем гіфаў. Гіфы складаюцца з клетак, якія дзеляцца толькі папярочнымі перагародкамі (у сапраўднай тканцы клеткі дзеляцца ва ўсіх напрамках). З П. фарміруюцца пладовыя целы і некат. вегетатыўныя ўтварэнні грыбоў (напр., склероцыі) для выжывання ў неспрыяльных умовах. У выглядзе П. таксама можабыць грыбная састаўная лішайнікаў — мікабіёнт.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛІ́ТКА КЕРАМІ́ЧНАЯ,
адзін з відаў штучных абліцовачных матэрыялаў, які выкарыстоўваюць для ўнутр. і вонкавых абліцовачных работ. Прасуюць з напаўсухіх парашкападобных керамічных мас з наступным абпальваннем да спякання. Вызначаецца высокай трываласцю, зноса-, вода- і хім. устойлівасцю. Паверхня П.к. можабыць гладкая, рэльефная, пакрытая белай ці каляровай палівай, форма — квадратная, прамавугольная, 6- і 8-гранная. Гл. таксама Керамічная прамысловасць.
Узоры пліткі керамічнай акцыянернага таварыства «Керамін».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАЗРЫ́СТАСЦЬу оптыцы,
уласцівасць рэчываў прапускаць святло. Накіраванае (не дыфузнае) распаўсюджванне святла характарызуецца прапускання каэфіцыентам.
Залежыць ад адбіцця, паглынання і рассейвання святла ў рэчыве. П. адрозніваюць ад прапускання святла (асяроддзе можабыць непразрыстым і прапускаць рассеянае святло, напр., тонкі ліст паперы). Кожнае рэчыва празрыстае толькі для прамянёў пэўнай часткі аптычнага спектра, напр., звычайнае шкло — для бачнага святла, кварц — для бачнага і ультрафіялетавага.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАПІ́СКІ,
у тэхніцы алейнага шматслаёвага жывапісу этап выканання палатна, у час якога мадэліруюцца формы і аб’ёмы, ствараецца асн. каларыт будучага твора. Робіцца за падмалёўкай, папярэднічае лесіроўцы. Колькасць П. можабыць рознай, але кожная з іх завяршаецца поўным высыханнем фарбаў. У шырокім і недакладным сэнсе П. наз. часам падмалёўку, а таксама любую прапрацоўку ўжо закончанай карціны або яе дэталі, у т. л. неаўтарскія панаўленні.