у Рымскай імперыі прамежак часу ў 15 гадоў, пасля якога праводзіўся перапіс маёмасці для вызначэння памераў падаткаў. У 312 імператар Канстанцін Вялікі ўвёў афіц. летазлічэнне па І. Парадкавы нумар года ў І. называецца індыктам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСТРО́ЖСКІЯ,
княжацкі род герба «Астрог», прадстаўнікі якога займалі высокія дзярж. пасады ў ВКЛ і Рэчы Паспалітай, мелі буйныя землеўладанні на Беларусі і Украіне. Паходзілі з пінскіх і тураўскіх князёў. Найб. вядомыя прадстаўнікі роду:
Даніла (?—?), удзельнік барацьбы феадалаў ВКЛ супраць польскага караля Казіміра III у 1341. Дашка Фёдаравіч (?—1428?), унук Данілы, падтрымліваў Свідрыгайлу ў барацьбе супраць Вітаўта, у 1422 удзельнічаў у паходзе кн. Фёдара Карыбутавіча ў Чэхію на падтрымку гусітаў. Канстанцін, гл.Астрожскі К.І. Ілья (Эліяш; 1510—39), сын Канстанціна і Таццяны з роду Гальшанскіх. На Беларусі меў маёнткі Копысь, Глуск, Гальшаны, Сушу, Палонну з Лемніцай і Смаляны. Канстанцін Васіль, гл.Астрожскі К.В. Януш (1554—1620), сын Канстанціна Васіля, ваявода валынскі з 1585, апошні з роду Астрожскіх па мужчынскай лініі. Пасля яго смерці маёнткі перайшлі да Заслаўскіх.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЯСТУ́ЖАЎ-РУ́МІН (Канстанцін Мікалаевіч) (26.5.1829, с. Кудрашкі Ніжагародскай губ. — 14.1.1897),
рускі гісторык. Скончыў Маскоўскі ун-т (1851). З 1865 праф. Пецярбургскага ун-та, з 1890 акадэмік. У 1878—82 узначальваў Вышэйшыя жаночыя курсы ў Пецярбургу (Бястужаўскія). Чл. Археаграфічнай камісіі, Рус.геагр.т-ва і інш. Распрацоўваў пытанні крыніцазнаўства, шматлікія працы прысвечаны пытанням гістарыяграфіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
савецкі гісторык. Скончыў Маскоўскі ун-т (1922). З 1935 праф. Маскоўскага ун-та, з 1939 — ВПШ пры ЦККПСС, адначасова ў 1936—50 у Ін-це гісторыі АНСССР. Працы па гісторыі знешняй палітыкі, класавай барацьбы, сац.-эканам. адносін феад. Расіі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРМЕНО́ПУЛ ((Armenopulos) Канстанцін) (1310 — 80 ці 1383),
візантыйскі юрыст, складальнік практычнага дапаможніка па рымскім праве «Настаўленне да законаў, або Шасцікніжжа» (5 кніг пра розныя пытанні цывільнага права і адна пра злачынствы і пакаранні). Некаторыя палажэнні «Шасцікніжжа» мелі сілу закону (у Грэцыі) або былі крыніцай мясцовага права (у Бесарабіі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЛО́ЎНЫ КАМІТЭ́Т ПА СЯЛЯ́НСКАЙ СПРА́ВЕ,
урадавая ўстанова ў Расіі па разглядзе праектаў адмены прыгоннага права ў 1858—61. Пераўтвораны з Сакрэтнага к-та па сял. справе. Знаходзіўся ў распараджэнні імператара. Старшынёй быў кн. А.Ф.Арлоў, потым вял.кн.Канстанцін Мікалаевіч, членамі — міністры, чл.Дзярж. савета і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСТРО́ЖСКІ (Канстанцін Іванавіч) (1460 ? — 1530),
военачальнік, дзярж. дзеяч ВКЛ. Гетман найвышэйшы ВКЛ (з 1497), кашталян віленскі (з 1511), ваявода трокскі (з 1522), член Рады ВКЛ. З роду Астрожскіх. Кіраваў паходамі на крымскіх татараў, перамог больш як у 60 бітвах. У бітве на Вядрошы 1500 быў разбіты маскоўскімі войскамі, трапіў у палон, з якога ўцёк у 1507. У Аршанскай бітве 1514 перамог маскоўскія войскі, актыўны абаронца праваслаўя. Меў вял. маёнткі на Валыні, у Літве, на Беларусі, у т. л. Дзятлава, Тураў, Копысь з Раманавым, Гальшаны, Глуск, Смалявічы, Жыцін, Шашолы, Свіраны, Смаляны, Суша. У 1528 быў другім па колькасці падданых землеўладальнікам у ВКЛ (пасля віленскага ваяводы А.Гаштольда). З усіх маёнткаў ставіў у войска 426 конных воінаў.
Літ.:
Сагановіч Г.М. Айчыну сваю баронячы: Канстанцін Астрожскі. Мн., 1992.
К.І.Астрожскі. Партрэт невядомага мастака. 1-я пал. 17 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНАНО́ВІЧ (Канстанцін Юльянавіч) (8.12.1872, в. Грабаўка Гомельскага р-на — 15.3.1954),
бел. вучоны ў галіне санітарыі і эпідэміялогіі, урач-отарыналарынголаг, арганізатар першай у СССР Гомельскай сан.-эпідэміял. станцыі (1922). Скончыў Кіеўскі ун-т (1899). Навук. працы па арганізацыі аховы здароўя, сан.-эпідэміял. справе, оталарынгалагічных хваробах.
Тв.:
Предупреждай болезни носа, горла и уха. Гомель, 1930.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУТРУ́ХІН (Канстанцін Пракопавіч) (1.2.1916, в. Удзельны Шумец Чэбаксарскага р-на, Чувашская Рэспубліка, Расія — 27.6.1944),
Герой Сав. Саюза (1945). На фронце з 1943. Камандзір аддзялення сяржант К. вызначыўся пры фарсіраванні Зах. Дзвіны ў Віцебскай вобл.: у баі за в. Хадакова Ушацкага р-на закрыў сваім целам амбразуру варожага дзота. На месцы подзвігу мемар. знак.