ПО́ЛЬДЭРЫ (галанд. polder),

асушаныя і апрацаваныя ўчасткі маршаў, ахаваныя дамбамі ад затаплення марскімі водамі. Узровень грунтавых вод у П. рэгулюецца дрэнажнымі сістэмамі, пераважна з машынным адпампоўваннем вады. Пашыраны ў Нідэрландах (каля 40% тэрыторыі), Германіі, Даніі, ЗША і інш. П. ствараюцца таксама на поймах рэк, якія працяглы час заліваюцца вадой (напр., каля рэк Прыпяць, Зах. Буг, Дняпро).

т. 12, с. 482

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПРАСКУРНІ́,

вёска ў Акцябрскім с/с Жлобінскага р-на Гомельскай вобл., на правым беразе р. Дняпро, каля аўтадарогі Жлобін—Стрэшын. Цэнтр калгаса. За 13 км на Пд ад горада і чыг. ст. Жлобін, 106 км ад г. Гомель. 569 ж., 226 двароў (2000). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.

т. 13, с. 18

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РАКУТУ́Н, Рэкут, Рокут,

ручай у Рагачоўскім р-не Гомельскай вобл., левы прыток р. Дняпро. Даўж. 20 км. Вадазбор раўнінны (пл. 112 км²). Пачынаецца за 2 км на У ад в. Ямнае, вусце за 1 км на З ад в. Свержань. Рэчышча на працягу 14 км (200 м ніжэй аўтадарогі Ямнае — Карма да аўтадарогі Рагачоў — Доўск) каналізаванае.

т. 13, с. 285

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РЖА́ЎКА, Беліца,

рака ў Чавускім р-не Магілёўскай вобл., левы прыток р. Будлянка (бас. р. Дняпро). Даўж. 20,4 км. Вадазбор (пл. 108 км²) у межах Аршанска-Магілёўскай раўніны. Пачынаецца за 2,5 км на ПнЗ ад в. Смолка, вусце на паўд.-ўсх. ускраіне в. Сутокі. Рэчышча на працягу 18 км (акрамя невялікіх участкаў у вытоку і каля вусця) каналізаванае.

т. 13, с. 387

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РО́ВА,

рака ў Смалявіцкім і Барысаўскім р-нах Віцебскай вобл., правы прыток р. Бярэзіна (бас. р. Дняпро). Даўж. 29 км. Вадазбор на Пн Цэнтральнабярэзінскай раўніны (пл. 245 км²). Пачынаецца за 5 км на З ад р.п. Зялёны Бор Смалявіцкага р-на, вусце за 2 км на ПдУ ад в. Навасёлкі Барысаўскага р-на. Рэчышча на трох участках каналізаванае.

т. 13, с. 391

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РУ́ДНЯ-МАРЫМО́НАВА,

вёска ў Гомельскім р-не, каля р. Дняпро, на аўтадарозе Гомель—в. Гарадок. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 60 км на ПдЗ ад Гомеля. 763 ж., 291 двор (2001). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Каля вёскі гарадзішча мілаградскай і ранняга этапу зарубінецкай культур ранняга жал. веку.

т. 13, с. 431

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СТАЎБУ́НКА,

рака ў Гомельскай вобл. Беларусі і Бранскай вобл. Расіі, левы прыток р. Беседзь (бас. р. Дняпро). Даўж. 22 км. Пл. вадазбору 192 км². Пачынаецца на паўн. ускраіне в. Стаўбунка ў Бранскай вобл., вусце каля в. Жалезнікі Веткаўскага р-на. Рэчышча на працягу 17,3 км (ад мяжы з Расіяй да в. Стаўбун Веткаўскага р-на) каналізаванае.

т. 15, с. 177

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

УЛЬЯ́НКА,

рака ў Шклоўскім р-не Магілёўскай вобл., правы прыток р. Дняпро. Даўж. 20 км, пл. вадазбору 70 км². Пачынаецца за 1,2 км на ПдЗ ад в. Мікалаеўка, вусце каля ўсх. ускраіны в. Данькавічы. Цячэ на паўд.-ўсх. схілах Аршанскага ўзвышша. Рэчышча ад вытоку на працягу 1,2 км каналізаванае. У верхнім і сярэднім цячэнні ў межань месцамі перасыхае.

т. 16, с. 229

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЧО́РНАЯ,

рака ў Мсціслаўскім р-не Магілёўскай вобл., правы прыток р. Віхра (бас. р. Дняпро). Даўж. 21 км. Пл. вадазбору 99 км². Пачынаецца за 800 м на ПдУ ад в. Судоўшчына, вусце за 1,5 км на ПдУ ад в. Банькаўшчына. Рэчышча на працягу 700 м ніжэй аўтадарогі Мсціслаў—Горкі і паміж вёскамі Старое Сяло і Дзеснакіта (2,5 км) каналізаванае.

т. 17, с. 277

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Ю́РЧАНКА Антон Сцяпанавіч (17.3.1923, в. Чарныш Чарнігаўскай вобл., Украіна — 9.5.1994),

удзельнік баёў на Беларусі ў Вял. Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1945). З мая 1944 на 3-м Бел. фронце. Мінёр радавы Ю. вызначыўся 27.6.1944 у баях каля Оршы, дзе пад агнём праціўніка размініраваў мост цераз Дняпро і прадухіліў яго падрыў. Пасля вайны працаваў у сельскай гаспадарцы.

т. 18, кн. 1, с. 217

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)