ВЕ́НЧУР (ад англ. venture рызыкаваць, адважвацца),
заснаваны на рызыцы разлік, намер, накіраваны на выкарыстанне якіх-небудзь магчымасцей у пэўных карыслівых мэтах. Паняцце венчура выкарыстоўваецца ў эканоміцы. Венчурны бізнес — дробнае прадпрыемства доследнага тыпу, якому ўласціва большая, чым звычайна, ступень рызыкі; венчурны капітал — частка грашовых сродкаў, фондаў, якая ўкладваецца ў венчурнае прадпрыемства (фірму) — камерц. навук.-тэхн. арг-цыю, што спецыялізуецца на стварэнні, асваенні ў вытв-сці і ўкараненні новых відаў прадукцыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АМПЛУА́ (франц. emploi літар.выкарыстанне),
своеасаблівая спецыялізацыя акцёра на выкананні роляў, якія найб. адпавядаюць яго вонкавым сцэн. даным, характару, таленту. Амплуа мужчынскія; герой, комік, прастак, палюбоўнік, рэзанёр, фат; жаночыя: гераіня, камічная старая, гранд-дама, інжэню, субрэтка, травесці і інш. У сучасным т-ры падзелу на амплуа фармальна не існуе, сцвярджаецца шырокі творчы дыяпазон акцёра. Найб. устойлівае амплуа — травесці (актрыса на ролі хлопчыкаў, дзяўчынак, падлеткаў) захоўваецца ў т-ры для дзяцей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́СКАЯ ГУМАНІТА́РНАЯ ПА́РТЫЯ (БГП),
палітычная партыя, якая ставіць за мэту гуманізацыю дзяржавы і грамадства. Утворана ў 1994. Дзейнічае на прынцыпах дэмакратыі і публічнасці. Кіруючы орган паміж з’ездамі — савет партыі. Дасягненне праграмных задач бачыць ва ўдзеле ў органах дзярж. улады, выдавецкай дзейнасці, у правядзенні лекцый, мітынгаў, дэманстрацый, вулічных шэсцяў, пікетаў і інш. Для вырашэння сац. праблем лічыць неабходным выкарыстанне патэнцыялу, закладзенага у самім чалавеку, лепшых інтэлектуальных сіл народа.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫПЛАМАТЫ́ЧНЫ АКТ,
дзеянне або заява органаў знешніх зносін і службовых асоб суб’ектаў міжнар. права, якія цягнуць за сабой міжнар.-паліт. або прававыя вынікі. Міжнар. практыка выпрацавала разнастайныя Д.а. (устанаўленне дыпламат. адносін, уручэнне даверчых грамат, заявы з выкладаннем пазіцыі і да т.п.). Іх выкарыстанне вызначаецца міжнар. звычаямі і пагадненнямі, пратакольнымі правіламі і нормамі ўнутрыдзярж. права па пытаннях дыпламат. службы. Пад Д.а. разумеюцца таксама пісьмовыя дыпламат. дакументы (дагавор міжнародны, нота, мемарандум і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭЗІНСЕ́КЦЫЯ (ад дэз... + лац. insectum насякомае),
комплекс ветэрынарна-сан. мерапрыемстваў па знішчэнні або зніжэнні колькасці шкодных членістаногіх (насякомых, кляшчоў і інш.). Метады Д.: мех. (сеткі, ліпкія стужкі, пасты, ачыстка ферм і тэрыторый), фіз. (уздзеянне высокіх і нізкіх тэмператур, гама-выпрамянення), хім. (інсектыцыды), біял. (выкарыстанне прыродных ворагаў членістаногіх — птушак, рыб, бактэрый, вірусаў, грыбоў). Выкарыстоўваюць супраць пераносчыкаў узбуджальнікаў інфекц. і інвазійных хвароб жывёл, чалавека і раслін, а таксама свірнавых шкоднікаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЯЧЭ́БНАЕ ХАРЧАВА́ННЕ, дыетатэрапія,
выкарыстаннеспец. рацыёнаў харчавання з лячэбна-прафілактычнымі мэтамі. Асн. прызначэнне — збалансаванасць рацыёну: забеспячэнне арганізма чалавека ў неабходных суадносінах бялкамі, тлушчамі, вугляводамі, незаменнымі амінакіслотамі, вітамінамі, мікраэлементамі і інш. Улічваецца таксама кулінарная апрацоўка, каларыйнасць, кансістэнцыя стравы, рэжым харчавання і інш. Існуе 15 асн.дыет (сталоў) і іх варыянты, таксама сутачныя рэжымы (разгрузачныя дні), спец. дыеты (нулявая, малочная, гароднінная, каліевая і інш.). Навук. асновы Л.х. распрацоўвае дыеталогія.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАМАГНІ́ЧАНАСЦЬ АСТА́ТКАВАЯ,
намагнічанасць, што астаецца ў фера- ці ферымагнітных матэрыялаў пасля спынення дзеяння магн. поля. Залежыць ад магн. уласцівасцей матэрыялу і ад характару папярэдніх уздзеянняў на яго магн. поле. Найб. Н.а. ў высокакаэрцытыўных матэрыялаў (гл.Намагнічванне, Гістэрэзіс). Значэнне Н.а. канкрэтных узораў залежыць ад іх формы. Паменшыць Н.а. ці пазбавіцца ад яе можна награваннем матэрыялу, мех. уздзеяннем на яго ці дзеяннем магн. поля. Мае шырокае практычнае выкарыстанне (гл.Магніт, Палеамагнетызм).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАРАПЕРАГРАВА́ЛЬНІК,
элемент паравога катла, у якім насычаная вадзяная пара, што рухаецца ўнутры змеевікоў і награецца гарачымі дымавымі газамі, пераўтвараецца ў перагрэтую пару Канвектыўныя П. размяшчаюць у газаходах катла, радыяцыйныя — на столі і сценах топкі, радыяцыйна-канвектыўныя (шырмавыя) — на выхадзе з топкі.
Звычайна П. робяць камбінаванымі. Выкарыстанне П. значна павышае ккдз парасілавых установак.
Параперагравальнік: 1 — выхадны калектар для адводу перагрэтай пары; 2 — уваходны калектар для падводу насычанай пары; 3 — змеевікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЧОЛААПЫЛЕ́ННЕ,
выкарыстаннепчол меданосных для апыленняс.-г. культур. Неабходна пры вырошчванні шматлікіх збожжавых, кармавых, маслічных, пладовых, бахчавых культур. Перасоўныя пчальнікі размяшчаюць каля масіваў с.-г. культур, у пабудовах ахоўнага грунту (цяпліцах). Пры выкарыстанні П. ўраджай грэчкі, сланечніку павялічваецца ў сярэднім на 30%, канюшыны, эспарцэту, люцэрны — да 35—40%, пладовых культур — да 40—50%, агуркоў і бахчавых культур — да 30—160%. Роля дзікіх насякомых-апыляльнікаў у сучасным земляробстве нязначная.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІМПТАМАТЫ́ЧНАЯ ТЭРАПІ́Я,
від лячэння, накіраваны на ўстараненне або аслабленне асобных сімптомаў хваробы. Напр., назначэнне гарачкапаніжальных сродкаў пры ліхаманцы, анальгетыкаў пры болях, процікашлевых сродкаў пры захворваннях органаў дыхання, сардэчных гліказідаў пры сардэчнай недастатковасці і інш. У многіх выпадках адыгрывае ролю патагенетычнай тэрапіі, якая ўздзейнічае на механізмы развіцця хваробы (напр., назначэнне анальгетыкаў пры інфаркце міякарда). Да С.т. адносяцца і некат. бязлекавыя прыёмы фізіятэрапіі (напр., выкарыстанне магнітных палёў для змяншэння боляў).