стан⁵, -у, м.

1. Становішча, у якім хто-н. знаходзіцца.

С. адукацыі.

С. рэчаў.

С. здароўя (фізічнае самаадчуванне).

2. Від, характар размяшчэння, узаемадзеяння і руху часцінак рэчыва.

Аморфны с.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

*Пры́бач, пры́боч ’збоку’ (ТС). Лексікалізацыя прыназоўнікава-склонавага спалучэння пры бо́ку/баку́. Сюды ж прыметнік прыбо́чны ’які знаходзіцца заўсёды пры баку, пры поясе; які знаходзіцца неадлучна пры якой-небудзь асобе’ (Нас.). Параўн. рус. дыял. при́бочи ’збоку’, укр. при́бочний ’бакавы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Куцува́цьзнаходзіцца ў стане цечкі’ (Сл. паўн.-зах.). Гл. куцавацьʼі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тлява́цца ’ацірацца, знаходзіцца’: у хаце тлююцца (чач., Жыв. сл.). Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ГІПЕР...

(ад грэч. hyper над, звыш),

прыстаўка, што абазначае: які знаходзіцца наверсе, перавышае норму, напр., гіпергенез, гіпертанія.

т. 5, с. 255

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

высокашыро́тны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да высокіх шырот, знаходзіцца ў высокіх шыротах.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

задыяка́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да задыяка, знаходзіцца ў задыяку. Задыякальныя сузор’і.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

запаве́дны, ‑ая, ‑ае.

Які знаходзіцца пад аховай; недатыкальны. Запаведныя лугі. Запаведныя помнікі прыроды.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зарэ́чны, ‑ая, ‑ае.

Які знаходзіцца за ракой. У зарэчнай далечы сінее лес. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

калязямны́, ‑ая, ‑ое.

Які размяшчаецца, знаходзіцца каля Зямлі або вакол Зямлі. Калязямная арбіта.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)