Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

ішак назоўнік | мужчынскі род

  1. Тое, што і асёл.

  2. пераноснае значэнне: Пра чалавека, які пакорліва, маўкліва выконвае самую цяжкую работу (размоўнае).

    • Зрабілі з мяне ішака.

|| прыметнік: ішачы.

ішачыць дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне

Выконваць цяжкую, няўдзячную работу.

  • Няхай выбачаюць, не буду я на іх і.

ішыяс назоўнік | мужчынскі род

Захворванне сядалішчнага нерва.

|| прыметнік: ішыятычны.

ішэмія назоўнік | жаночы род | спецыяльны тэрмін

Мясцовае абяскроўліванне тканкі ў выніку звужэння прасвету жывячай яе артэрыі.

|| прыметнік: ішэмічны.

  • Ішэмічная хвароба сэрца.