Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

іх займеннік

  1. гл. яны.

  2. займеннік: прыналежнае Які належыць ім.

    • Гэта іх кнігі.

іхні займеннік | прыналежнае | размоўнае

Тое, што і іх (у 2 знач.).

  • І. конь нарабіў шкоды ў агародзе.

іхтыя прыстаўка

Першая частка складаных слоў са знач. які мае адносіны да рыб, напр. іхтыятаксікоз (харчовае атручэнне рыбнымі прадуктамі), іхтыяфауна.

іхтыязаўр назоўнік | мужчынскі род

Вымерлы марскі паўзун вялікіх памераў з рыбападобным целам.

|| прыметнік: іхтыязаўравы.

іхтыялогія назоўнік | жаночы род

Раздзел заалогіі, які вывучае рыб.

|| прыметнік: іхтыялагічны.

іхтыёл назоўнік | мужчынскі род

Маслападобны прадукт перагонкі смалістых горных парод, якія ўтрымліваюць рэшткі выкапнёвых рыб (выкарыстоўваецца ў медыцыне).

|| прыметнік: іхтыёлавы.

  • Іхтыёлавая мазь.